ЮДО́ВІН Саламон Барысавіч (15.12.1894, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 5.12.1954),
бел. графік. Вучыўся ў віцебскай школе-майстэрні Ю.Пэна (1908—10), скончыў Віцебскі маст.-практычны ін-т (1922). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе. Яго работы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй, глыбокім рэалізмам. Сярод твораў: «Былое» (1921—28 і 1938—39), «Стары Віцебск» (1921—28), «У калгасе» (1940), «Героі Балтыкі» (1942), «Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны» (1942—47), «Ленінград сёння» (1949), серыі «Новабудоўлі Беларусі» (1936), «Віды Ленінграда» (1946), цыклаў «Былое» (1927), «Абарона Петраграда ў дні наступлення Юдзеніча» (1933).