вы зана́дта п. разуме́еце гэ́та пра́віла — вы сли́шком расши́ренно понима́ете э́то пра́вило
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Правіле́ц ’роўнае, прамое дрэва’ (ТС). Дэрыват ад асновы правіл‑ (правіла, правільны) з суф. ‑ец. Параўн. і значэнне прыметніка правы ’роўны, прамы’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНЖУ́ЙСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,
каралеўская дынастыя ў шэрагу еўрапейскіх краін сярэднявечча. Паходзіла ад франц. графаў Анжу. Правіла ў Англіі ў 1154—1399 (гл.Плантагенеты), у Паўд. Італіі ў 1268—1442, Сіцыліі ў 1268—82 (намінальна ў 1266—1302). Заснавальнік дынастыі ў Сіцыліі і Паўд. Італіі Карл Анжуйскі (правіў да 1285). Правіла таксама ў Венгрыі ў 1308—87 і ў Польшчы ў 1370—82 і 1384—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сна́йпер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяльна падрыхтаваны стралок вышэйшай кваліфікацыі, які дасканала валодае майстэрствам выключна трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання і звычайна паражае цэль з першага стрэлу.
С., як правіла, узброены вінтоўкай з аптычным прыцэлам.
2.перан. Той, хто дзейнічае трапна і дакладна.
На футбольным полі ён — с.
|| прым.сна́йперскі, -ая, -ае.
С. агонь (трапны, дакладны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2) тое, што з’яўляецца традыцыйнай, абавязковай нормай (напр. тэхнічныя каноны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Kánonm -s, -s
1) кано́н, пра́віла
2) муз. кано́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАРАЛІ́НГІ (лац. Carolingi, франц. Carolingiens, ням. Karolinger),
каралеўская і імператарская дынастыя ў Франкскай дзяржаве ў 8—10 ст. Назва ад імя Карла Вялікага. Вылучыліся ў 6 ст. са знатнага роду рыпуарскіх (усходніх) франкаў. У 7 ст. замацавалі за сабой пасаду маярдомаў (правіцеляў) Аўстразіі (усх.ч. Франкскай дзяржавы), да канца стагоддзя фактычныя ўладары ўсёй дзяржавы. Узмацніліся пры Карле Мартэлу, сын якога Піпін Кароткі (каранаваўся ў 751) скінуў апошняга прадстаўніка дынастыі Меравінгаў. Найб. магутнасці дасягнулі пры Карле Вялікім. Пасля Вердэнскага дагавора 843 падзяліліся на 3 галіны: сярэднефранкскую (італьянскую; правіла да 905), усходнефранкскую (германскую; правіла да 911), заходнефранкскую (французскую; правіла да 987). Гл. таксама «Каралінгскае адраджэнне».
Літ.:
Лебек С. Происхождение франков, V—IX вв.: Пер. с фр.М., 1993;
Тейс Л. Наследие Каролингов, IX—X вв.: Пер. с фр.М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экстаты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць экстатычнага. Тое, што мы чытаем у Грамыкавай «нібы паэме», — гэта ўжо такая экстатычнасць, такое жаданне абы падражніць аматара старызны, такая самацэннасць навацый, якія чэрпаюць, як правіла, з саміх сябе.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)