Блёхаць ’пляскаць, плюхаць’ (Янк. II), блёхаты ’тс’ (Клім.). Параўн. ст.-польск.blochać ’выкідваць, выліваць’. Можна думаць, што гэта гукапераймальныя ўтварэнні. Параўн. і плёхаць. Таксама гукапераймальным з’яўляецца блёўтаць ’плёхаць’ (Шат., Янк. III).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́плестка ’вузкая планка, якая накладаецца на капылы паверх намаразняў’ (свісл., Шатал.). Магчыма, з на́калеска ’тс’ (гл.), збліжанае з плясці або з пляскаць, параўн. рус.внахлёст ’зверху, наверх (прыбіць)’ ад хлестать ’сцябаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
acclaim
[əˈkleɪm]1.
v.t.
1) віта́ць во́плескамі; мо́цна хвалі́ць
2) абвяшча́ць
2.
v.i.
ухваля́ць; бу́рна пля́скаць
3.
n.
ухва́ла f., во́плескі -аў pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бро́хнуцца ’кінуцца, паваліцца’ (Жд.) > бро́хаты ’пляскаць, пляскацца; шлёпаць’ (палес., Клім.). Укр.брьо́хати, брьо́хатися ’тс’, таксама бро́хати, -ся. Паводле Рудніцкага, 228–229, гукапераймальнага паходжання, але яго параўнанне з бри́з(ь)кати вельмі няпэўнае.
прихло́пывать в ладо́ши прыпля́скваць (пля́скаць) у дало́ні (у ла́дкі).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пляску́н1 ’дзяружка з ільняных нітак’ (Сцяшк. Сл.). Да плоскаю (гл.).
◎ Пляску́н2 ’гарэза’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі плясун (ці пляска) і ’скакун.
◎ Пляску́н3 ’пухір у рыбы’ (воран., ЛА, 1). Да пляск, пляскаць ’лопацца, трэскацца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляска́ч1 ’пірог’ (Касп.), плеску́ха ’скавароднік, пярэпечка’ (лун., ЛА, 4; ЖНС). Да пляска́ць (гл.). Параўн. укр.плеска́ч ’круглы хлеб з плоскай паверхняй’.
Пляска́ч2 ’гатунак ячменю — з двума радамі зярнят у коласе’ (Сцяц.). Да плоскі (гл.), г. зн. першапачаткова ⁺пласка́ч, аднак пад уплывам пляска́ць, пляска́ты ‑ла‑ > ‑ля‑.
Пляска́ч3, звычайна ў мн. л. плыскачы́ ’памылка ў чынах, калі абедзве ніткі асновы кладуць разам, а не па адной уверх і ўніз’ (Уладз.). Відаць, з ⁺пласкачы < пло́скі (гл.). Параўн. польск.паўн.-усх.płaszczka, plaszczucha ’спляценне пры тканні, у якім дзве ніткі асновы ідуць побач’, падляшск.płaskocha ’блюзна ў палатне з-за плескача’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клёст ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). «Пойдзім гуляць у клёст, я пальніку ўжу зьдзелыў» (Там жа, 227). Ілюстрацыя сведчыць аб надзейнасці паралелі рус.клесток ’завостраная з двух бакоў палачка для гульні ў «чыжык», клестки ’гульня ў «чыжык»’. Да прасл.klesliti/ klestati. Гл. пляскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пле́шчыць1 ’рабіць плоскім, тонкім, плюшчыць’ (Нас.)· Да плоскі (гл.). Сюды ж плешчанік ’ляпёшкі з прэснага цеста, пасыпанне макам’ (тураў., Малч.), якія, відаць, былі плоскія. Параўн. таксама пляскач2, пляскуха (гл.).
◎ Пле́шчыць2 ’пляскаць у далоні’ (лід., Сл. ПЗБ). Да пляск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́снуцца ’з шумам упасці’, ’ударыцца’ (ТСБМ; Жд. 1; Сцяшк. МГ), пля́снуць ’ляснуць’ (Жд. 2), ’ударыць з пляскам’, ’стукнуць далонню аб далонь або па чым-небудзь’, ’кінуць што-небудзь з шумам, пляскам’ (ТСБМ). Перфектная форма (пляс(к)нуць, ‑цца) ад пля́скаць (гл.).