Разм. Тое, што і вінаваціць. [Павел Іванавіч:] — Я, калі пачынаю думаць пра гэта, дык, па праўдзе сказаць, перш за ўсё віню самога сябе.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Навучыце́лька ’настаўніца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск.nauczycielka ’тс’, пра што сведчыць перш за ўсё націск на другім складзе ад канца слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спярша́прысл.кніжн. erst, zuérst, zu állererst; vor állem (першза ўсё); ánfangs (раней);
спярша́ трэ́ба прыбра́ць erst [vor állem] muss man áufräumen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
карале́віч, ‑а, м.
Уст. і нар.-паэт. Сын караля. Тым часам царэўна дала аб’яву, каб з’явіўся да яе жаніх. Перш-наперш паклікала да сябе ўсіх царэвічаў і каралевічаў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўто́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і нястомны. Дзень добры, народ беларускі, няўтомны ў працы.Пушча.Творчасць — перш за ўсё настойлівая праца, няўтомныя пошукі, пакуты і радасці знаходак.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санінспе́ктар, ‑а, м.
Санітарны інспектар. Санінспекгары не ведалі, напэўна, што большасць будучых жыхароў другога корпуса, перш чым трапіць у дзетдом, прайшла, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насампе́рад ’перш за ўсё, у першую чаргу’ (Гарэц., Др.), укр.насампере́д ’тс’. З на + са́м(ы) + пе́рад, параўн. на са́мы кане́ц ’напаследак, у канцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГО́РАВІЦ ((Horowitz) Уладзімір Самойлавіч) (1.10.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 5.11.1989),
амерыканскі піяніст укр. паходжання. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1921). Шмат канцэртаваў. З 1928 у Нью-Йорку. Адзін з буйнейшых піяністаў-віртуозаў 20 ст. Яго выкананне вызначалася бліскучай тэхнікай, бурным тэмпераментам, дынамічным напорам і разам з тым рамант. адухоўленасцю, паэт. вытанчанасцю, своеасаблівасцю трактоўкі. Сусв. вядомасць атрымаў перш за ўсё выкананнем буйных твораў Ф.Ліста (многія ва ўласных, больш віртуозных апрацоўках), а таксама Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Р.Шумана, М.Мусаргскага, Д.Скарлаці і інш. Сярод вучняў Б.Джайніс.
Літ.:
Коган Г. Владимир Горовиц // Сов. Музыка. 1965. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЭ́РНАСЦЬ,
схільнасць да спагады іншым, да літасці над кім-небудзь. У паняцці «М.» спалучаюцца духоўна-эмацыянальны аспект (перажыванне чужога болю як свайго) і канкрэтна-практычны (імкненне да дапамогі). Вытокі М. як рэальнага прынцыпу ляжаць у архаічнай радавой салідарнасці, якая абавязвала цаной любых ахвяр дапамагаць родзічам. М. прапаведуюць сусв. рэлігіі, перш за ўсё будызм і хрысціянства. Будызм разумее жыццё ўвогуле як пакуты, а таму М. трактуецца як універсальны прынцып адносін да ўсяго жывога. Хрысціянства ўносіць спецыфічную матывацыю М. — асабістую любоў да Хрыста. У выпадку маёмаснай і інш. няроўнасці застаецца адзінота, старасць і інш. пакуты, якія патрабуюць грамадскіх клопатаў і індывід. М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аглабі́на, ‑ы, ж.
Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)