Мястэчка, мясце́чка ’пасёлак гарадскога тыпу’, ’цэнтральная частка сяла’, ’сяло з некаторымі прыкметамі горада’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел.мястечко (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.miasteczko (Кохман, Kontakty, 86; Булыка, Запазыч., 212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свірж.
1. Svir i Swir n -s (пасёлак)
2. Svir i Swírsee m -s (возера)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць.Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Уст.
1.Памянш.да слабада (у 3 знач.).
2.Пасёлак каля горада; прыгарад. На другім канцы горада, каля гліністага яру, стаіць слабодка Ганчароўка.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ДЛЕР,
курортны пасёлак у Расіі, у Краснадарскім краі. Размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у даліне р. Мзымта. Прыморскі кліматычны курорт. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЯРЦІ́Н,
былая сядзіба, потым фабрычны пасёлак у Слонімскім р-не, з 19.1.1965 у межах г. Слонім. Узнік у 1-й пал. 19 ст. як сядзіба маршалка слонімскага В.Пуслоўскага, куды ўваходзілі палац з гасп. будынкамі і пейзажны парк (гл.Слонімская сядзіба «Альбярцін»). Калі ў 19 ст. побач з сядзібай узніклі прамысл. прадпрыемствы (Альбярцінская дывановая мануфактура, Альбярцінская лесапільна-сталярная фабрыка, Альбярцінская суконная фабрыка, Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка, Альбярцінскі чыгуналіцейны завод, Альбярцінскі электралямпавы завод і інш.), ператварыўся ў фабрычны пасёлак. У 1897 — 518 ж. У 1927 тут заснавана кардонная ф-ка «Альбярцін», з 1990 — нар. прадпрыемства «Альбярцін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
osada
ж.
1. пасяленне; паселішча; пасёлак;
2. ручка; дзяржанне;
3.бат. кветаножка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прадме́сце, ‑я, н.
1.Пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі.
2. Ускраіна горада, далёкая ад цэнтра. Праз пярэднія дзверы.. [сябры] ўскочылі ў трамвай і доўга ехалі, пятляючы па ўскраінах гарадскога прадмесця.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕ́ЛВІЛ (Melville),
паўвостраў на Пн Канады, паміж бас. Фокс на У і зал. Каміты на З. Выш. да 558 м. Пераважае мохава-лішайнікавая тундра. На Пд — эскімоскі пасёлак Рэпалс-Бей.