пасё́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пасё́лак пасё́лкі
Р. пасё́лка пасё́лкаў
Д. пасё́лку пасё́лкам
В. пасё́лак пасё́лкі
Т. пасё́лкам пасё́лкамі
М. пасё́лку пасё́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пасёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Невялікі населены пункт, размешчаны звычайна недалёка ад горада ці асноўнага пасялення.

Рыбацкі п.

Дачны п.

|| прым. пасялко́вы, -ая, -ае.

П.

Савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасёлак, -лка м. посёлок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасёлак, ‑лка, м.

Населены пункт гарадскога тыпу. Рыбацкі пасёлак. Чыгуначны пасёлак. □ З навін у Чмараве тое, што нядаўна Чмарава разбілі: адных — на пасёлкі, другіх — на хутары. Каваль. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі. Амяльян агібае хутаркі і пасёлкі, выбірае глухія дарожкі і сцежкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасёлак ’населены пункт гарадскога тыпу’ (ТСБМ). Новае. Запазычана з рус. посёлок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасялко́вы гл. пасёлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

посёлок пасёлак, -лка м.;

городско́й посёлок гарадскі́ пасёлак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

новосёлок разг. но́вы пасёлак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мястэ́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (уст.).

Пасёлак гарадскога тыпу.

М.

Любча.

|| прым. местачко́вы, -ая, -ае.

М. жыхар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадме́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)