3) перан. глядзе́ць скрозь па́льцы (на што-н.); (bei D) не заўважа́ць (чыіх-н.памылакі г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўмее чытаць і пісаць; граматны. [Ян:] — Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля.Пестрак.// Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць. Пісьменны вучань.//перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Пісьменны інжынер.
2. У якім няма граматычных і стылістычных памылак. Пісьменны дыктант.//перан. Выкананы адпаведна з асноўнымі патрабаваннямі. Пісьменны праект.
3.узнач.наз.пісьме́нны, ‑ага, м. Чалавек, які ўмее чытаць і пісаць. Пісьменнаму і кнігі ў рукі!Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́СЦІНА,
адэкватнае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці ў свядомасці чалавека. Адрозніваюць І. абсалютную і адносную. Абсалютная — поўныя (вычарпальныя) веды пра вывучаемы прадмет, якія не могуць быць абвергнуты наступным развіццём пазнання;адносная — няпоўныя (абмежаваныя аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі абставінамі) веды пра той жа прадмет. Гэтыя І. дыялектычна ўзаемазвязаны; абсалютная складаецца з адносных, у кожнай адноснай змяшчаецца «часцінка» абсалютнай І. Практыка пераконвае, што чалавецтва не ў стане пазнаць абсалютную І., але пастаянна набліжаецца да яе, да раскрыцця сутнасці быцця. Такім чынам, І. — дыялект. працэс, што ідзе ў кірунку ўсё большай паўнаты адлюстравання аб’екта і пераадольвае на сваім шляху памылковыя погляды. Найважнейшая праблема — адмежаванне І. ад памылак, пошук крытэрыя І. Яе імкнуліся знайсці ант. філосафы, не знайшоўшы такога рашэння, яны схіляліся да агнастыцызму і скептыцызму. Аб’ектыўныя ідэалісты разглядалі І. як вечныя, абсалютныя ўласцівасці ідэальных аб’ектаў (Платон), як божае адкрыццё (Аўгусцін). Суб’ектыўныя ідэалісты разумеюць І. як згоду мыслення з яго апрыёрнымі формамі (І.Кант), як найб. простую ўзгодненасць адчуванняў (Э.Мах, Р.Авенарыус), форму псіхал. стану асобы (экзістэнцыялісты) і г.д.Дыялект. матэрыялізм зыходзіць з аб’ектыўнасці зместу І., прызнае ў якасці гал. крытэрыя І. сац.-гіст. практыку людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАЯ́НСКАЯ БІ́ТВА 1904,
баявыя дзеянні 24.8—3.9.1904 у раёне г. Ляаян (Паўн.-Усх. Кітай) паміж рус. Маньчжурскай арміяй і трыма (1, 2, 4-я) яп. арміямі ў час руска-японскай вайны 1904—05. Паводле плана яп. камандавання (маршал І.Аяма) прадугледжвалася рашучае наступленне з абходам флангаў рус. арміі. Але сілы яп. войск (каля 130 тыс.чал., 508 гармат) не дазвалялі ажыццявіць гэты план. Рус. армія (152 тыс.чал., 606 гармат) падрыхтавала для абароны тры рубяжы. План рус. камандавання (ген. А.М.Курапаткін) насіў пасіўна-чакальны характар і аддаваў ініцыятыву праціўніку. Таму нават нязначны поспех яп. войск (24—26 жн.) на адным з участкаў іх наступлення (раён Анпіліна) і адсутнасць у Курапаткіна дакладных звестак аб сілах праціўніка прымусілі яго аддаць загад пра адыход на 2-і рубеж абароны (за 8 км на Пд і ПдУ ад Ляаяна). Актыўнасць наступаючых, іх намаганні акружыць рус. армію зноў прымусілі (3 вер.) ген. Курапаткіна адступіць. Рус. войскі пакінулі Ляаян і адышлі за р. Шахэ. Страты яп. склалі 24 тыс.чал., рускіх — 16 тыс.чал. У выніку памылакрус. камандавання, яп. войскі дасягнулі ў гэтай аперацыі аператыўнага поспеху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
традыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца традыцыяй (у 1 знач.); заснаваны на традыцыі і замацаваны ёю. Традыцыйны звычай. □ Аўтары іншых помнікаў хоць і прытрымліваліся традыцыйнага правапісу, але былі менш адукаванымі і таму дапускалі пад уплывам жывога вымаўлення больш памылак.Булыка.// Які праходзіць, адбываецца па традыцыі. Традыцыйны крос. Традыцыйны кірмаш. □ Як бы там ні было, а кожны дзень, ідучы вячэраць у сталоўку, хлопцы з традыцыйным маршам неслі чарговае крэсла і ставілі каля стала.Нядзведскі.// Прыняты па традыцыі; звычайны. Традыцыйны касцюм. □ Абуты [партызаны] былі хто ў боты,.. а хто ў традыцыйныя палескія лапці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сям’я ЭВМ агульнага прызначэння малой, сярэдняй і вялікай прадукцыйнасці, якая характарызуецца праграмнай сумяшчальнасцю; адносіцца да 3-га пакалення электронных вылічальных машын. Пабудавана па модульным прынцыпе на аснове стандартнай сістэмы сувязяў паміж прыстасаваннямі. Распрацавана супольна краінамі — членамі СЭУ.
У склад перыферыйнага абсталявання ўваходзяць запамінальныя прыстасаванні на магн. барабанах (ёмістасць да 16 Мбайт), пастаянных магн. дысках (да 100 Мбайт), зменных магн. дысках (да 29 Мбайт), магн. стужках (да 40 Мбайт) і інш.; прыстасаванні ўводу-вываду інфармацыі на перфастужках, перфакартах, алфавітна-лічбавыя друкавальныя прыстасаванні, планшэтныя і рулонныя графапабудавальнікі; прыстасаванні непасрэднай сувязі чалавек—ЭВМ: алфавітна-лічбавыя і графічныя дысплеі, эл. друкавальныя машынкі і інш. Асобную групу складаюць прыстасаванні і прылады для падрыхтоўкі даных. Для стварэння выліч. сістэм калект. карыстання ў склад АС ЭВМ уключаны сродкі тэлеапрацоўкі і перадачы даных (мадэмы, прыстасаванні для аховы ад памылак, выклікальныя), прыстасаванні спалучэння каналаў з апаратурай перадачы даных, абаненцкія пункты (тэрміналы), забяспечаныя прыстасаваннямі ўводу-вываду інфармацыі і яе адлюстравання. На Мінскім вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі асвоены выпуск ЭВМЕС-1020 (1971), ЕС-1022 (1975), ЕС-1035 (1977), ЕС-1060 (1978). За распрацоўку, асваенне і ўкараненне аперацыйных сістэм АС ЭВМ супрацоўнікам Мінскага з-да выліч. машын і НДІЭВМ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праско́чыцьсов., в разн. знач. проскочи́ть;
п. мі́ма каго́-не́будзь — проскочи́ть ми́мо каго́-л.;
п. у двор — проскочи́ть во двор;
п. праз лес — проскочи́ть че́рез лес;
ша́рык ~чыў праз ко́льца — ша́рик проскочи́л сквозь кольцо́;
у карэкту́ры ~чыла не́калькі памы́лак — в корректу́ре проскочи́ло не́сколько оши́бок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазбы́цца, ‑збудуся, ‑збудзешся, ‑збудзецца; зак., каго-чаго і адкаго-чаго.
1. Збавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбыцца клопатаў. Пазбыцца памылак. □ Кожнаму хацелася пачуць больш дакладна: як будзе з зямлёю для сялян? Калі пазбудземся асаднікаў?Пестрак.Гэты жудасны малюнак стаіць у мяне перад вачыма, і я не магу ад яго пазбыцца.Жычка.Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю.Колас.// Пазбегнуць чаго‑н. Пазбыцца хочаш ты бяды і хочаш праўду бачыць вокам?Дубоўка.
2.Разм. Страціць што‑н. Пазбыцца спакою. □ Як старым-старым стаў Янка, Як пазбыўся сілы ўдалай, — Баяў байкі-казкі ўнукам.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
clean
[kli:n]1.
adj.
1) чы́сты, незапэ́цканы
2) няві́нны
3) аха́йны
4) ро́ўны; гла́дкі; я́сны, выра́зны
a clean copy — выра́зная ко́пія
5) чы́сты
а) без прыме́шкі
б) без памы́лак
2.
adv.
1) чы́ста
2) зусі́м, ца́лкам
3.
v.t.
чы́сьціць, прыбіра́ць
•
- clean living
- clean out
- clean up
- come clean
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
заблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. У беспарадку пераплесці, перавіць, зблытаць (ніткі, валасы і пад.). Заблытаць ніткі. □ [Алесь] ледзь адвязаў вяроўку ад Патапчыкавага воза, заблытаў яе, потым доўга разблытваў.Чарнышэвіч.
2.перан. Увесці ў зман, збіць з толку. Коціцца плётка ад хаты да хаты, намотваецца ў кожнай хаце што-небудзь новае на яе. Расце клубок, павялічваецца, пагражае заблытаць .. Надзю.Галавач.
3. Зрабіць цяжкім для разумення, ускладніць. Заблытаць справу.// Дапусціць многа памылак, недакладнасцей. Заблытаць разлікі.
4.Разм. Уцягнуць каго‑н. у якую‑н. непрыемнага справу. Заблытаць у непрыемную гісторыю.
•••
Заблытаць сляды — змяніўшы напрамак руху, збіць са следу, прымусіць згубіць след. Каб заблытаць след,.. [Саша] крута павярнуў налева, міма руін.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)