Па́ля ’бервяно, брус, забітыя ў грунт, якія служаць апорай розным пабудовам, збудаванням’. Рус.зах., паўдн.па́ля, укр.па́ля. З польск.pal ’тс’ (Карскі, Белорусы, 156; Кюнэ, Poln., 84). Ст.-бел.паля < польск.pal (Булыка, Запазыч., 235). Крыніца польск. слова — ст.-в.-ням.pfȃl ’кол’ < лац.pālus (Праабражэнскі, 2, 10; Брукнер, 391; Клюге-Гётце, 556). Фасмер (3, 194) дапускае роднасць са спрадвечнаславянскімі палка, паліца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́зы, ты́зы ‘насціл пад столлю, дзе сушыцца ганчарны посуд’, тэ́за ‘дошка ў насціле для сушэння гліняных вырабаў’ (свісл., БЛ, 18), tʼyzy, tyzʼou̯ki ‘паліца для сушэння вырабаў ганчароў’ (беласт., SFPS, 14), тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (івян., Жд. 1). Параўн. польск.tyzy ‘рышт у ганчароў, на які кладуцца дошкі або жэрдкі з кафляй’. Няясна; меркаванне пра запазычанне з польскай (Міхайлаў, БЛ, 18, 63) не аргументавана.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Кама́рнік, комарнік ’будан з лазовых галін, абкладзены зямлёю’ (жытк., Нар. сл.). Укр.гуц.комарник ’хаціна для авечага пастуха’, бойк. ’хата для пастухоў на паланіне’, ’хлеўчык на паланіне, у якім пастухі вараць сыр’; польск. паўдп. komar nik, чэш.валаш., славац.komärnik ’столік, паліца ў пастухоўскай хаціне, на якіх сохне сыр’. Карпатызм. Парсун, рум.согпагпіс ’задняя, адгароджаная частка ў пастухоўскай хаце, дзе сушыцца сыр’. Відавочна, генетычна звязаны з каморамі.). (Махэк* > , 271).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рашо́тка1 ’загарадка, агароджа з пераплеценых пруткоў, планак’ (ТСБМ), сюды ж ’сані з задком, спінкаю’ (Бяльк.), ’грэбень для часання’, ’частка грабляў з зубамі’, ’зазубень’. Параўн. рус.реше́тка ’тс’, укр.реші́тка, решо́тка ’арнамент’, ’грабёнка для збору чарніц’, ’паліца з планак’, славен.rešetka ’клетка, загон для жывёлы’, балг.реше́тка ’агароджа, рашотка’. Да рэшата1 (гл.). Сюды ж рашо́тка ’сузор’е Плеяды’ (Касп.), іншая назва сітца (гл.).
Рашо́тка2 ’ядомы грыб, казляк’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да рашэтнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Bord
I
m -(e)s, -e борт, край
an ~ — на бо́рце
etw. (A) über ~ wérfen* — адкі́нуць (што-н.)
II
n -(e)s, -e (кні́жная) палі́ца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бажні́ца ’ўсякі нехрысціянскі храм, акрамя яўрэйскага’ (Шат.); ’паліца або шафка пад абразамі’ (Касп.). Рус.божни́ца ’царква; язычаскі храм’, укр.божни́ця. Параўн. польск.bożnica (раней кожная царква; сёння толькі яўрэйская; Брукнер, 34), ст.-чэш.božnicě ’язычаскі храм’. Ад бог (гл.). Фасмер, 1, 184 (там і некаторая літ-pa), прыводзіць паралелі, якія тлумачаць значэнне ’язычаскі, яўрэйскі храм’: гоц.gudhûs іюдзейскі храм’, ст.-ісл.godahûs ’язычаскі храм’. Трубачоў (Этимология, 1965, 30) хоча бачыць сувязь паміж слав.božьnіса і іран.*bagina‑ ’храм’, што, аднак, досыць праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́нкель ’дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва і паліца’ (маст., Шатал.), усх.-беласт.vʼínkʼel (Смул.) ’вугольнік для вымярэння вуглоў’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, БРС, КТС). Укр.вінкель ’вугольнік’, рус.винкель ’тс’, польск.winkiel ’вугольнік’. Запазычана з ням.Winkel ’вугал, вугольнік’. Пра шлях запазычання меркаваць цяжка, таму што ў помніках ст.-бел. пісьменнасці слова не адзначана; у рус. літаратурнай мове яно фіксуецца з 1709 г. У бел. гаворкі лексема вінкель магла трапіць з мовы рамеснікаў (нямецкіх каланістаў) або праз польскую мову значна раней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́ці ’палаткі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, калінк.), пала́ты ’полка ў лазні’ (Сл. ПЗБ), пала́ць ’палаткі’ (Мат. Гом.). Рус.пола́ти ’палаткі; гара; вышкі; лабаз; падмосткі’, ст.-рус.полати ’хоры ў царкве; верхнія падсобныя памяшканні; палаткі’, пола́ть ’палаці’. Фасмер (3, 307) лічыць яго словам таго ж паходжання, што і палата (гл.). Адрозненні ў семантыцы, відавочна, пад уплывам пол, полка, паліца (гл.). Бел.палаці, лічачы па крыніцах, прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, таму, магчыма, з рус.полати. Параўн. палаткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
булава́, ‑ы; мн. булавы, ‑лаў; ж.
1.Гіст. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй; паліца. [Мікола:] — Гэта, брат, тая самая булава, з якой яшчэ асілак Машэка ваяваў з панамі.Брыль.
2.Гіст. Кароткая палка з шарападобным патаўшчэннем на канцы, якая ў казакоў, на Украіне і ў Польшчы служыла знакам вярхоўнай улады. Гетманская булава. □ І сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўшы булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой.Астрэйка.
3. Гімнастычная прылада, якая мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.
4.перан.Лаянк. Пра някемлівага, неразумнага чалавека. [Сымон:] — Малады Жук — булава, ды стары хадовы чалавек, з ім без суда не абыдзешся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)