па́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Старажытная зброя — цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, посуду і інш.).

2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

Верхняя п.

3. Тое, што і адвал¹ (у 3 знач.).

|| памянш. палі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. палі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́ца ж.

1. по́лка;

кні́жная п. — кни́жная по́лка;

2. (в плуге) отва́л м.;

палажы́ць зу́бы на ~цу — положи́ть зу́бы на по́лку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ліца, ‑ы, ж.

Цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом, якая ў старажытныя часы служыла зброяй.

палі́ца, ‑ы, ж.

1. Дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сцяны або ўнутры шафы для размяшчэння кніг, пасуды і пад. Над сталом у акуратнай, зашклёнай раме вісеў вялікі партрэт Шота Руставелі, на паліцы ляжалі стопкі кніг, па выгляду многа ўжо чытаных. Самуйлёнак. На паліцах крамы — шапкі, кірзавыя боты, скрынкі цукерак, пернікаў. Ракітны. // Разм. Верхняя лаўка для ляжання або для багажу ў чыгуначным вагоне. Дзяцей набілася поўнае купэ. А некалькі хлапчукоў умудрыліся залезці нават на багажныя паліцы. Хомчанка. У самым канцы.. [Балашоў] знайшоў незанятую верхнюю паліцу, ускінуў на яе маленькі фанерны чамаданчык і пачаў умошчвацца на начлег. Грахоўскі.

2. Спец. Частка плуга, якая аддзяляе і пераварочвае падрэзаны лемяшом пласт зямлі; адвал. // Прыстасаванне ў некаторых сельскагаспадарчых машынах.

•••

Класці зубы на паліцу гл. класці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ліца ’цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом, якая ў старажытныя часы служыла зброяй’ (ТСБМ). Рус. па́лица, укр. па́лица, ст.-рус., ст.-слав. палица, польск. palica ’палка’, чэш. palice ’дубінка’, славац. palica ’палка, дубінка, тросць’, серб.-харв. па̏лица ’палка; посах; палена’, славен. pálica ’палка; посах; перакладзіна’, балг. палицапаліца’. Прасл. palica (SP, 1, 99). Махэк₂ (420) праславянскім лічыць pala (параўн. польск. і чэш. дыял. pala ’палка’). Далейшую этымалогію гл. палка.

Палі́ца ’дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сцяны або ўнутры шафы для размяшчэння кніг, посуду і інш.; частка плуга, якая аддзяляе і пераварочвае падрэзаны лемяшом пласт зямлі, адвал; прыстасаванне ў некаторых сельскагаспадарчых машынах’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Бір. Дзярж.), полі́ца ’тс’ (ТС), ’полка’ (Гарэц., Шпіл., Мал., В. В., Грыг., Мядзв., Федар. VI), полі́ца ’полка; насценная шафка’ (Шушк.), поли́ця ’полка’ (Бяс.), ’адвал (плуга)’ (Сцяшк. МГ, Тарнацкі, Studia). Агульнаслав.: рус. поли́ца, укр. поли́ця, ст.-рус., ц.-слав. полица, польск., славац., н.-луж. polica, в.-луж. polca, чэш. police, серб.-харв. по̀лица ’насценная планка’, славен. polica ’дошка ў сцяне; адвал плуга’, балг. поли́ца ’полка, карніз’. Прасл. polica. Ад пол (Фасмер, 3, 310). Далей гл. по́лка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паліца, стэлаж

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бажні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Паліца з абразамі.

2. Памяшканне для маленняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́рны, -ая, -ае.

Такі, які можна разабраць і зноў сабраць, які паддаецца разборцы.

Р. домік.

Разборная кніжная паліца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбіўны́ прибивно́й;

а́я палі́ца — прибивна́я по́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акладня́, ‑і, ж.

Тое, што і паліца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)