паўстанне вязняў Варшаўскага гета супраць ням.-фаш.акупац. улад у крас. — ліп. 1943 у 2-ю сусв. вайну. Пачалося 19 крас. па ініцыятыве падп. Яўрэйскага нац.к-та, Яўр. баявой арг-цыі і Яўр.вайск. саюза ў адказ на спробу фашыстаў вывезці насельніцтва гета ў лагеры знішчэння. На 1-м этапе (да 23 крас.) каля 3 тыс. паўстанцаў (узначальваў М.Анялевіч), узброеных самаробнай і перададзенай польск. падп. арг-цыямі зброяй, вялі ўпартыя вулічныя баі з намнога большымі сіламі ням. паліцыі і СС, якія адразу пасля ўварвання ў гета падпалілі яго. 24 крас. — 9 мая паўстанцы праводзілі асобныя баявыя аперацыі. Пасля 10 мая асобныя дробныя групы абараняліся ў руінах спаленых дамоў, у скляпах і каналах. Паўстанцаў падтрымлівалі і пастаўлялі ім зброю групы Арміі Краёвай, Гвардыі Людовай, Нар.міліцыі і Баявой сацыяліст. арг-цыі, дзякуючы якім на заключным этапе ўзбр. выступлення з гета выведзены некалькі ўцалелых груп. Паводле ням. даных, у баях загінулі каля 7 тыс. паўстанцаў, каля 6 тыс. згарэлі ў час пажараў і загінулі пад руінамі дамоў, больш за 50 тыс. вывезены і знішчаны ў канцлагеры Трэблінка. Пасля задушэння паўстання (сярэдзіна ліп.) раён гета знішчаны. На месцы гета помнік Героям гета (скульптар Н.Рапапорт, арх. Л.М.Сузін).
Літ.:
Mark B. Powstanie w getcie warszawskim. Warszawa, 1963;
Gutman I. Żydzi warszawscy, 1939—1943. Warszawa, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎНА,
горад, цэнтр Дубровенскага р-на Віцебскай вобл., на р. Дняпро, пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка і Свінка. За 107 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск; аўтадарогамі злучаны з Оршай і Горкамі. 9,7 тыс.ж. (1997).
Ў пач. 16 ст. Д. — цэнтр буйной воласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяв. Ў розны час належала Глябовічам, Сапегам, А.Д.Меншыкаву, Р.А.Пацёмкіну, Любамірскім. У 16—18 ст. у Д. існаваў Дубровенскі замак. З 1772 Д. ў Аршанскай правінцыі, з 1777 — у Аршанскім пав. Магілёўскага намесніцтва. Дзейнічалі 4 правасл. царквы, бернардзінскі кляштар з касцёлам, сінагога, паштовы дом. У 1784 пабудавана 1-я ў Рас. імперыі гадзіннікавая ф-ка. У 1785—97 тут існаваў Дубровенскі піярскі калегіум. З 1861 цэнтр воласці Горацкага пав. Магілёўскай губ. У 1897—7974 ж. З 1924 раённы цэнтр, з 3.7.1925 горад. 9,9 тыс.ж. (1939). З 16.7.1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Д. і раёне 14 110 чалавек. 4,9 тыс.ж. (1959). У 1962—65 Д. ў Аршанскім р-не.
Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў прам-сці. Брацкія магілы супрацоўнікаў міліцыі, сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі: Вызвалення, Г.А.Нікандравай. Помнікі архітэктуры: кляштар бернардзінцаў (пач. 19 ст.), Пакроўская царква (1-я пал. 19 ст.). Цэнтр ганчарнага рамяства (гл.Дубровенская кераміка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аддзяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1.гл. аддзяліцца, аддзяліць.
2. Тое, што і аддзел (у 1 знач.).
А. банка.
А. міліцыі.
3. Асобная самастойная ўстанова, арганізацыя і пад. ў сістэме чаго-н.
Паштовае а. сувязі.
4. Самастойная частка канцэрта, тэатральнага паказу.
Другое а. канцэрта.
5. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, што ўваходзіць у склад узвода.
Камандзір аддзялення.
6. Асобная, адгароджаная частка памяшкання.
Першае а. склада.
7. Адна з частак, на якія падзелена што-н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў.
Партфель мае два аддзяленні.
|| прым.аддзяле́нчы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.) іаддзялённы, -ая, -ае (да 5 знач.).
Аддзяленчыя штаты.
Аддзялённы камандзір.
Загад аддзялённага (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паве́даміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каму(зрэдкукаго-што), што, абчым, прашто, здадан.сказам і без дап.
Давесці да ведама. Паведаміць начальству аб здарэнні. Яна паведаміла, што не прыйдзе на работу. □ Трэба так ці сяк паведаміць дзеда Талаша ці каго-небудзь з яго сяброў.Колас.Роўным і як быццам спакойным голасам паведаміла радыстка пра сігналы з эсмінца.Кулакоўскі.// Расказаць, сказаць. Мой тата прыехаў, сур’ёзна паведаміла Марынка.Васілевіч.// Даваць якія‑н. звесткі. Паведаміць міліцыі. Паведаміць суду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЛІ́ЦЫЯ (ад лац. militia войска),
1) апалчэнне ў магнацкіх гарадах ВКЛ у 16—18 ст. Прызначалася для абароны горада пры аблозе.
2) Апалчэнне ў Рас. імперыі ў 1806—07, скліканае ў сувязі з пачаткам вайны -з Францыяй і пагрозай уварвання напалеонаўскіх войск у межы краіны.
3) М. ў Рэспубліцы Беларусь — дзярж. ўзброены праваахоўны орган, прызначаны абараняць жыццё, здароўе, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і інш. проціпраўных замахаў. Як афіц. орган створана ў студз. 1919 [першы атрад М. створаны ў Мінску 4(17)3.1917; узначальваў М.В.Фрунзе]. Арг-цыя, парадак дзейнасці, правы і абавязкі М. вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб міліцыі» ад 26.2.1991. Задачы М.: ахова грамадскага парадку; забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян і грамадскай бяспекі; прадухіленне і спыненне злачынстваў і інш. правапарушэнняў; выяўленне і раскрыццё злачынстваў, вышук асоб, якія іх учынілі; абарона ўсіх форм уласнасці ад проціпраўных замахаў; аказанне дапамогі грамадзянам, дзярж. органам і юрыд. асобам у абароне іх правоў і рэалізацыі ўскладзеных на іх абавязкаў; выкананне крымін. пакаранняў і адм. спагнанняў у межах сваёй кампетэнцыі. Дзейнасць М. заснавана на прынцыпах законнасці, гуманізму, павагі да правоў чалавека, галоснасці, цеснай сувязі з насельніцтвам. Складаецца з крымінальнай ’М., М. грамадскай бяспекі і спец. М. Арганізац. структура, штатная колькасць і пералік пасад М. вызначаюцца ў парадку, што ўстанаўліваецца ўрадам. М. ўваходзіць у сістэму органаў МУС. Кантроль за дзейнасцю М. ажыццяўляюць органы, якія ўтварылі яе, і вышэйстаячыя органы МУС. Нагляд за законнасцю ў дзейнасці М. ажыццяўляе Пракурор Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя яму пракуроры.
4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.
На ўчастку стралковага палка.
5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.
Адказны ў. работы.
6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.
Адвесці ва ў.
|| прым.участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).
У. ўрач.
Участковая выбарчая кампанія.
У. ўпаўнаважаны.
У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЧАРГІНЕ́Ц Мікалай Іванавіч (н. 17.10.1937, Мінск),
бел. пісьменнік, дзярж. дзеяч Беларусі. Ген.-лейтэнант унутр. службы (1993). Канд.юрыд.н. (1977). Праф. (2000). Засл. работнік МУССССР (1977). Скончыў БДУ (1967). З 1964 у органах унутр. спраў, у 1981—84 нач. Упраўлення крымін. вышуку МУС Беларусі, з 1987 — Бел. ўпраўлення ўнутр. спраў па транспарце МУС Беларусі. З 1993 старшыня К-та па сац. абароне ваеннаслужачых, ветэранаў вайны і памяці загінуўшых пры Савеце Міністраў Беларусі, з 1997 — Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь па міжнар. справах і нац. бяспецы, з 1998 — Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па знешняй палітыцы. З 2002 старшыня Беллітфонду. Друкуецца з 1973. Піша на рус. мове. У дакумент. аповесцях «Чацвёрты след» (1973), «Следства працягваецца» (1977), аповесцях «Трывожная служба» (1975), «Фінал Краба» (1979), «Служба — дні і ночы» (1981), рамане «Вам — заданне» (1982) характары, побыт, складаная і небяспечная служба работнікаў міліцыі ў Вял.Айч. вайну і ў мірны час. Раманы «Тайна Чорных Гор» (1987), «Сыны» (1989) пра вайну ў Афганістане, аповесць «Загад №1» (1985) — гісторыка-паліт. дэтэктыў пра станаўленне сав. улады на Беларусі. Раман-прадбачанне «Ілоты вар’яцтва» (1995) пра барацьбу з міжнар. тэрарызмам. Дэтэктыўна-паліт. раман «Тайна Авальнага кабінета» (2001) пра традыц. ўклад амерыканцаў, жыццё ў Белым доме. Аўтар навук. прац у галіне правазнаўства, кінасцэнарыяў і спектакляў паводле ўласных раманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
posterunek, ~ku
posterun|ek
м.
1. пост;
rozstawić ~ki — расставіць пасты;
~ek straży pożarnej — пажарны пост;
2. участак (паліцэйскі), аддзяленне (міліцыі), пастарунак;
stracony ~ek — безнадзейная справа
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СЛАВІ́НСКІ (сапр.Качароўскі) Адам Сямёнавіч
(11.9.1885, г.п. Панінка Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 1937),
удзельнік рэв. руху ў Польшчы, Расіі і Беларусі, парт. і дзярж. дзеяч БССР. З 1907 чл. Варшаўскай арг-цыі СДКПіЛ. У 1907 і 1909 быў арыштаваны. З 1912 у Пецярбургу, дзе ў час Лют. рэвалюцыі 1917 узначальваў чырвонагвардзейскі атрад. потым Чырв. гвардыю Маскоўска-Застаўскага р-на Петраграда. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. Са студз. 1918 у Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час ням. акупацыі Беларусі чл. Мінскага падп. райкома РКП(б), са жн. 1918 чл. краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Са снеж. 1918 нач. Мінскай гар.міліцыі, заг. Мінскага губ. аддзела ўпраўлення ўнутр. спраў, чл. Мінскага губ.ВРК. З лют. 1919 камісар 52-й (Зах.) стралк. дывізіі. У пач. 1920 арганізатар партыз. руху ў Мінскай губ., з мая 1920 нач. палітаддзела 57-й стралк. дывізіі, у ліп.—жн. 1920 старшыня Гродзенскага РВК. З 1921 нарком земляробства БССР, у 1924—28 прадстаўнік КПЗБ пры ЦККП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Зах. Беларусі пры ЦККП(б)Б. У 1928—30 сакратар Мінскага акр. і гар. к-таў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР. У 1934—37 нач. палітаддзела Маск.-Бел.-Балт. чыгункі. Чл.ЦБКП(б)Б у 1920—24, чл.ЦККП(б)Б у 1925—32, чл.ЦККПЗБ у 1926—35, чл.ЦК КПП з 1930, чл.ЦВКСССР у 1925—29, чл.ЦВКБССР у 1920—31, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1922—24. 9.7.1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.