АКАДЭ́МІЯ МІЛІ́ЦЫІМіністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1976 як Мінская Вышэйшая школа міліцыі на базе завочнага ф-та (з 1958) Маскоўскай Вышэйшай школы міліцыіМУССССР, з 1992 — акадэмія. Рыхтуе: юрыстаў-прававедаў — следчых, экспертаў-крыміналістаў, судова-мед. экспертаў; аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з эканам. і арганізаванай злачыннасцю, папраўча-прац. устаноў і спец. камендатур, падраздзяленняў падатковых расследаванняў; участковых інспектараў міліцыі. У 1994/95 навуч.г. ф-ты: крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі; следча-экспертны; падрыхтоўкі супрацоўнікаў папраўча-прац. устаноў і спец. камендатур; судова-мед. экспертызы; завочнага навучання; павышэння кваліфікацыі; ваенны. Навучанне дзённае і завочнае. З 1993 ад’юнктура, у т. л.ін-т суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзіцячы пакой міліцыі 4/208
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дзень савецкай міліцыі 9/458 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Камісар (міліцыі) 5/307
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ (Мечыслаў Іванавіч) (н. 28.9.1938, в. Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Брат С.І.Грыба. Ген.-лейт.міліцыі (1992). Скончыў Львоўскае пажарна-тэхн. вучылішча (1959), БДУ (1967). З 1959 інспектар міліцыі Пліскага райвыканкома Віцебскай вобл. У 1962—81 у органах унутр. спраў Віцебска і Віцебскай вобл. З 1981 нач. Упраўлення аховы грамадскага парадку МУСБССР, з 1985 нач. упраўлення ўнутр. спраў Віцебскага аблвыканкома. З 1990 нар. дэпутат Рэспублікі Беларусь, чл. Прэзідыума Вярх. Савета, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях нац. бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У студз. 1994 — студз. 1996 Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Аўтар кн. «Беларусь на шляхах незалежнасці» (1994), «На гістарычным скрыжаванні» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНЫ ВЫ́ШУК,
падраздзяленне крымін.міліцыі Рэспублікі Беларусь і некат. краін СНД, сіламі якога ажыццяўляецца аператыўна-вышуковая дзейнасць па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў супраць асобы, грамадскага парадку, бяспекі і інш. Адначасова К.в. з’яўляецца і органам дазнання па справах гэтай катэгорыі. Дзейнасць органаў К.в. рэгламентуецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІЦЭ́Р (ням. Offizier),
асоба каманднага і начальніцкага складу ва ўзбр. сілах, міліцыі, паліцыі. Першапачаткова афіцэрамі называліся асобы, якія займалі некаторыя дзярж. пасады. З узнікненнем пастаянных наёмных армій і ВМФ (16 ст.) у Францыі, а потым і ў інш.еўрап. краінах (у т. л. ў ВКЛ) афіцэрамі пачалі называць вайсковых камандзіраў. Афіцэры маюць прысвоеныя ім званні воінскія ці спецыяльныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЕ́ЦКІ (Іван Ігнатавіч) (н. 2.1.1945, в. Люціна Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1992). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1974). У 1969—77 працаваў у органах унутр. спраў, з 1988 нам.нач. Акадэміі міліцыіМУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крымін. права і працэсу, крыміналістыкі і аператыўна-вышуковай дзейнасці. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў гэтай тэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СПЕЦЫЯ́ЛЬНАЯ СЯРЭ́ДНЯЯ ШКО́ЛА.
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1996 у Мінску на базе Навуч. цэнтра Мін-ваўнутр. спраў. Рыхтуе юрыстаў з сярэдняй спец. адукацыяй, участковых інспектараў гар. і раённых аддзелаў міліцыі, супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурных службаў, а таксама для сістэмы папраўча-працоўных устаноў і спец. камендатур. Спецыяльнасць (1999/2000 навуч.г.): правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВО́Ду праве,
прымусовае суправаджэнне (дастаўленне) органамі міліцыі падазронага, абвінавачанага, а таксама пацярпелага, сведкі ў суд, органы дазнання або да пракурора і следчага ў выпадку іх няяўкі без уважлівай прычыны па выкліку. Адбываецца паводле матываванай пастановы органа дазнання, следчага, пракурора ці вызначэння суда, якія накіроўваюцца для выканання адпаведнаму органу ўнутр. спраў. На Беларусі парадак і ўмовы ажыццяўлення П. рэгламентуюцца крымін.-працэсуальным заканадаўствам.