switch

[swɪtʃ]

1.

n.

1) уключа́льнік, улуча́льнік, пераключа́льнік -а m.

2) чыгу́начная стрэ́лка

3) заме́на f.; перада́ча f.

a switch of votes to ano ther candidate — перада́ча галасо́ў друго́му кандыда́ту

4) прут -а́ m.

2.

v.t.

1) улуча́ць; уключа́ць

2) пераво́дзіць, пераво́дзіць

to switch a train to another track — пераве́сьці цягні́к на і́ншыя рэ́йкі

3) зьмяня́ць

to switch the subject — зьмяні́ць тэ́му

4) удара́ць, маха́ць

The horse switched his tail to drive off the flies — Конь махну́ў хвасто́м, каб адагна́ць мух

3.

v.i.

мяня́цца; замяня́цца

The boys switched hats — Хлапцы́ памяня́ліся ша́пкамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wndeln

1. vi (s) хадзі́ць, блука́ць;

auf dem Wge des Rhmes ~ ісці́ па шляху́ сла́вы;

auf rden ~ жыць на зямлі́ [све́це];

ein ~des Lxikon жарт. хадзя́чая энцыклапе́дыя;

wie ein ~des Gespnst ussehen* мець вы́гляд хадзя́чай сме́рці

2. vt (з)мяня́ць, ператвара́ць (у што-н.)

3. ~, sich мяня́цца (in A) ператвара́цца (у што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wchseln

1. vt мяня́ць; абме́ньваць;

sine Klider ~ змяні́ць во́пратку;

ggen uro ~ абмяня́ць на е́ўра

2) абмяня́цца (чым-н.);

inige Wrte ~ абмяня́цца [перакі́нуцца] не́калькімі сло́вамі;

Brefe ~ перапі́свацца

3) разме́ньваць, мяня́ць (грошы)

2. vi

1) мяня́цца;

über die Grnze ~ перахо́дзіць мяжу́

2) (mit D) чаргава́цца (з кім-н., чым-н.);

du kannst mir auch kinen Pfnnig ~ ты мне нічы́м не мо́жаш дапамагчы́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Калыхацца, ківацца з боку ў бок. [Зыбін] слухаў лагодны, супакойлівы шум зялёных вершалін соснаў, што плаўна хісталіся над ім. Мележ. А .. [збожжа] рознымі колерамі гарыць, да пояса кланяецца — хістаецца ў бакі... Каваль. // Дрыжаць, мігаць (пра агонь, святло і пад.). Белае полымя дрыгацела, хісталася, падымалася і ападала, і вось-вось, здавалася, пагасне. Колас. Туман дыміўся вечаровы, Між дрэў Хістаўся маладзік. Скурко.

2. Ківацца пры хадзьбе з боку ў бок. Як макаўка ад ветру на градзе, Хістаецца дзіцё ва ўсе бакі: Памкнецца крок ступіць — і тут жа ўпадзе, Які ж для ўсіх ты, першы крок, цяжкі! Непачаловіч. Знябыўся, пахудзеў [Пятрусь], рана яго разгнаілася, без сну і яды хістаецца, а не кінуў яе [Ганны] палякам. Нікановіч. // Калыхацца, калывацца ў бакі ў час руху. Воз хістаўся і рыпеў па выбоістай дарозе. Лупсякоў. Вагон гушкаўся, уздрыгваў, хістаўся ў бакі. Васілёнак.

3. Ківацца ў выніку нетрывалага, ненадзейнага прымацавання да чаго‑н., умацавання ў што‑н. або ў выніку трухлявасці і пад. Пад акном ад падлогі чарнелі два вянцы, гнілі; сям-там высыпаў грыбок.. Гніль лезла і вышэй, падтачыла падаконнік, — ён хістаўся пад локцямі ў Аркадзя. Пташнікаў. А зубы ў хлопцаў ад сцюжы ды без вітамінаў хістаюцца, крывавяць і баляць. Грахоўскі. // перан. Траціць ранейшае значэнне, сілу, устойлівасць. Польскі трон хістаўся пад напорам знаці, А яе не турак, дык швед калашмаціў. Бажко.

4. перан. Быць у нерашучасці; вагацца. Нейкі момант.. [Васіль] хістаўся: гаварыць Януку ўсё, як ёсць, ці не гаварыць? Кулакоўскі. Так, пакуль прыедзе бацька, усё будзе ўжо зроблена, і яму не будзе магчымасці ні думаць, ні сумнявацца, ні хістацца. Краўчанка.

5. Быць няўстойлівым, непастаянным; мяняцца. Цэны хістаюцца. Тэмпература паветра хістаецца ад 13 да 18°.

6. Зал. да хістаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́йка1 ‘лясная птушка Carrubis glandarius L.’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., ТС, Пятк. 2), со́я ‘тс’ (Нас., Меер Крыч., Маш., Пятк. 2). Укр., рус. со́я, со́йка, ярасл. со́йга, ст.-рус. соя, польск. soja, sójka, в.-луж. soja, чэш., славац. sojka, серб.-харв. со̑јка, славен. sȏjka ‘від галкі’, балг. со́йка, макед. сојка. Прасл. *soja, *sojьka. Лічыцца роднасным *sьjati (гл. сіяць) і (з чаргаваннем галосных) ц.-слав. присое ‘асветленае месца’; гл. Міклашыч, 313; Брукнер, 506; Фасмер, 3, 731; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 120; Шустар-Шэўц, 1331. Паводле іншай версіі, *soja роднаснае грэч. κισοα, ст.-в.-ням. hëhara, ст.-англ. hrāgra, корань якіх Махэк₂ (566) лічыць няясным; магчыма, гэта гукапераймальныя назвы. Фасмер і Булахоўскі (тамсама) мяркуюць, што птушка ў славянскіх мовах названая па яркім апярэнні, а не па крыку, які перадаецца як rätsch, rää, krää, kää (Брэм.). Гл. яшчэ Сной₁, 591; ЕСУМ, 5, 344; паводле Борыся (567–568), гэта аддзеяслоўны наз. ад прасл. *sьjati ‘сіяць’ < і.-е. *skəi̯‑/*skʼi‑ ‘мігцець; мяняцца’.

Со́йка2 ‘сайка, булка з салодкага цеста’ (Мат. Гом.), ‘прадаўгаватая галушка з талакнянага цеста або з тоўчанай бульбы’ (лудз., в.-дзв., Сл. ПЗБ; ЛА, 4). Ведаць, з са́йка (гл.); ‑о‑, магчыма, вынік гіперкарэктнасці. Назва галушкі паводле формы.

Со́йка3 ‘лядзяш, што звісае са страхі’ (віц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, тое ж, што і сойка1, г. зн. што-небудзь ззяючае, бліскучае.

Со́йка4 ‘след ад рога на скуры жывёліны’ (Сцяшк. Сл., ЛА, 1). Рус. сіб. со́йка ‘спіца для чысткі люлькі; малады рог аленя, лося яшчэ без лапат і сучкоў’ выпадковае супадзенне, таму што, паводле Анікіна (500), запазычаны з бурац. ⁺соёо(н) < hoëo ‘ікол, іклы’ ці манг. соё(н) ‘тс’. Няясна; магчыма, этымалагічна тое ж, што і сойка1 (гл.), г. зн. ‘тое, што выдзяляецца, блішчыць на скуры’.

Со́йка5 ‘песня валачобнікаў хлопцам у велікодныя дні’ (Скарбы). Відаць, ад слоў песні пра сойку (гл. сойка1), параўн. канапелька ‘песня дзяўчатам, якую спяваюць валачобнікі ў велікодныя дні’, спеваць кота ‘спяваць калыханку’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wrden*

1. vi (s)

1) (n) станаві́цца, рабі́цца (кім-н., чым-н., якім-н.); (zu D) ператвара́цца (у што-н.);

was wird darus? што з гэ́тага бу́дзе;

was will er ~ кім ён хо́ча стаць [быць]?;

es wird Zeit! пара́!;

die wrdende Mtter бу́дучая ма́ці

2):

alt ~ старэ́ць;

nders ~ (з)мяня́цца;

krank ~ захварэ́ць

2. дапаможны дзеяслоў, служыць для ўтварэння футуруму I і II і пасіву (не перакладаецца); ich wrde bwarten я перачака́ю;

euch wrde ich! вось я вас! (пагроза)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

твар (род. тва́ру) м.

1. лицо́ ср.;

прыго́жы т. — краси́вое лицо́;

му́скулы тва́ру — му́скулы лица́;

2. перен. (индивидуальные черты) лицо́ ср., о́блик;

т. го́рада — лицо́ (о́блик) го́рода;

ве́даць (знаць) у т. — знать в лицо́;

змяні́цца з тва́ру — измени́ться в лице́;

на тва́ры напі́сана — на лице́ напи́сано;

пе́рад тва́рам — (каго, чаго) пе́ред лицо́м (кого, чего);

т. у т. — лицо́м к лицу́;

сце́рці з тва́ру зямлі́ — стере́ть с лица́ земли́;

з тва́ру — с лица́;

(не) да тва́ру — (не) к лицу́;

не ўда́рыць тва́рам у гразь — не уда́рить лицо́м в грязь;

плю́нуць у т. — плю́нуть в лицо́;

ні крыві́нкі ў тва́ры — ни крови́нки в лице́;

ні з ста́ну ні з тва́ру — ни ко́жи ни ро́жи;

мяня́цца з тва́ру — меня́ться в лице́;

пе́рад тва́рам — пе́ред лицо́м;

т. вы́цягнуўся — лицо́ вы́тянулось;

кроў кі́нулася ў т. — кровь бро́силась (уда́рила) в лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

keep [ki:p] v. (kept)

1. трыма́ць; захо́ўваць;

We keep our money in this bank. Мы захоўваем свае грошы ў гэтым банку;

keep one’s word/promise трыма́ць сло́ва/абяца́нне

2. пакіда́ць сабе́, не аддава́ць наза́д; не вярта́ць;

You can keep the book, I don’t need it. Вы можаце пакінуць кнігу сабе, яна мне не патрэбна.

3. трыма́ць, мець;

They keep pigs. Яны трымаюць свіней.

4. застава́цца (у якім-н. месцы, стане); не мяня́ць; не мяня́цца;

He kept to his room. Ён не выходзіў са свайго пакоя;

The weather kept dry. Надвор’е заставалася сухім;

keep left/right трыма́цца ле́вага/пра́вага бо́ку;

keep (on) doing smth. праця́гваць рабі́ць што-н.;

keep smb. waiting прымуша́ць каго́-н. чака́ць

keep away [ˌki:pəˈweɪ] phr. v. (from) трыма́цца на адле́гласці; не падыхо́дзіць

keep back [ˌki:pˈbæk] phr. v. хава́ць, уто́йваць

keep out [ˌki:pˈaʊt] phr. v. не падыхо́дзіць, не ўвахо́дзіць

keep up [ˌki:pˈʌp] phr. v. праця́гваць (рабіць што-н.); праця́гвацца;

keep up with smb. падтры́мліваць канта́кт з кім-н.;

The noise kept up all day. Шум не сціхаў увесь дзень;

Keep up your spirits. Не падай духам.

keep up appearances рабі́ць вы́гляд, што нічо́га дрэ́ннага не зда́рылася;

keep up with the Joneses infml стара́цца не адстава́ць ад знаёмых, быць не горш за і́ншых

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wnden* vi

1. vt

1) (толькі па слаб. спраж.) пераваро́чваць; ніцава́ць (вопратку)

2) паваро́чваць, варо́чаць; круці́ць;

kein uge von j-m ~ не зво́дзіць вачэ́й з каго́-н.;

das Heu ~ варо́чаць се́на;

btte ~! глядзі́ на адваро́це!

3) (an A) тра́ціць, выдатко́ўваць, расхо́даваць (што-н. на што-н.);

er hat viel Mühe und Kraft darn gewndt ён прыкла́ў да гэ́тага мно́га сіл і намага́нняў

4) (толькі па слаб. спраж.) паваро́чваць (назад)

2. ~, sich

1) паваро́чвацца; абаро́чвацца;

sich zur Flucht ~ кі́нуцца [пусці́цца] наўцёкі

2) (an j-n) звярта́цца (да каго-н.)

3) (толькі па слаб. спраж.) мяня́цца, перамяня́цца (пра надвор’е і г.д.);

das Blatt hat sich gewndet сітуа́цыя (рэ́зка) змяні́лася

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трэ́сці ‘тузаць, штурхаць, хутка рухаць туды і назад або ўверх і ўніз’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Шат.; ашм. Стан., Сержп. Прым.), трэсць ‘тс’ (Нас.), ‘рэзка калоцячы, будзіць; шукаць’ (Юрч. Сін.), трасці́ ‘хістаць, калаціць, тузаць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк.), ‘абшукваць’ (Ласт.), трасты́ ‘моцна трэсці; шукаць’ (Клім.), траса́ць ‘тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), трасці́, трасты́, трясті́, трэсці́, трэсць, трэсь ‘растрасаць сена, салому, растрэсваць’ (мядз., в.-дзв., свісл., кам., Сл. ПЗБ), трастэ́ комына ‘ачышчаць комін ад сажы’ (Ск. нар. мовы), трасе́ (тра́сца) ‘ліхаманіць’ (Яруш.; Сл. ПЗБ; ЛА, 3), трасэ́ ‘кідае (эпілепсія)’ (кам., Сл. ПЗБ), трэ́сці, трэсць ‘выклікаць дрыжанне ад холаду, удараў, язды па няроўнай дарозе’ (ТСБМ, Нас.), трэ́сці кулі́ ‘вытрушваць змятую і перабітую салому’ (Жд. 1, Выг., Сл. ПЗБ), трасці́ трася́нку ‘змешваць сена з саломай’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), трэ́сці ‘растрасаць, разбіваць гной’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Шатал.; ашм., Стан.), ‘трэсці фруктовыя дрэвы’ (Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), ‘біць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ‘ачышчаць ад кастрыцы’ (ТСБМ; вільн., Сл. ПЗБ), ‘пустошыць, спаражняць’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘выбіраць (рыбу) з сеткі’ (іўеў., там жа), ‘рабіць вобыск’ (ТСБМ, Шат., Гарэц.; віл., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), трэ́сца ‘прагнуць, вельмі хацець’ (Юрч. СНЛ, Юрч. Сін.), ‘празмерна шкадаваць’, ‘моцна дрыжаць’, ‘вельмі баяцца’, ‘скупіцца, празмерна сквапнічаць’: трэ́сца над кожнаю капейкаю (Юрч. Сін., Юрч. Фраз.), трэ́сцісямяняцца (аб надвор’і)’: нешта пагода трасецца, німа як ісці касіць (шчуч., З нар. сл.), ‘хістацца (пра дрэва), калаціцца (ад холаду), падскокваць, едучы па няроўнай дарозе’, ‘хвалявацца за каго-небудзь’ (ТСБМ), ‘тс’, ‘баяцца, дрыжаць’, ‘калаціцца, трапятадь (аб сэрцы)’ (Сл. ПЗБ, Нас.; ашм., Стаяк.), трасці́ся ‘дрыжаць, трэсціся’ (Бяльк.), трэ́сціса ‘тс’ (ТС), трэ́сцца ‘тс’ (Нас.), ст.-бел. трясти, трасты, трести ‘калаціць; абшукваць’, трястися, трастися, трестися ‘калаціцца, дрыжаць; баяцца; сварыцца’ (ГСБМ). Параўн. укр. трясти́, трясть, трястися ‘трэсці, калаціцца, дрыжаць’, рус. трясти́ ‘тс’, польск. trząść ‘трэсці’, ‘раскідваць, растрасаць’, ‘шукаць, рабіць вобыск’, ‘плявузгаць’, ‘вытрасаць зерне з саломы’, ‘арудаваць’, trząść się ‘трэсціся, дрыжаць’, каш. třisc, třësc ‘раўнамерна раскідваць’, ‘падкідваць на дарозе’, н.-луж. tśĕsć ‘трэсціся’, tśĕsć se ‘дрыжаць’, в.-луж. třasć, třasć so ‘тс’, чэш. třásti, třásti se ‘тс’, славац. triasť ‘трэсці’, ‘трэсці садавіну’, ‘ліхаманіць’, ‘трэсціся ад холаду, страху’, triasť sa ‘трэсціся, дрыжаць’, ‘прагна жадаць, марыць’, славен. trésti ‘трэсці’, ‘хістаць (галавой)’, ‘трэсці дрэвы’, ‘балбатаць’, trésti se ‘дрыжаць, трэсціся, уздрыгваць’, харв. trésti se ‘тс’, чак. trẽsti, серб. тре́сти ‘трэсці, устрэсваць’, ‘вытрэсваць’, тре́сти се ‘трэсціся, дрыжаць’, балг. тресѐ ме ‘мяне ліхаманіць’, макед. тресе ‘трэсці, вытрэсваць’, ‘несці лухту’, тресе се ‘трэсціся’, ‘абтрэсвацца’, ‘дрыжаць’, ст.-слав. трѧсти ‘трэсці’, трѧсти сѧ ‘трэсціся, дрыжаць’. Прасл. *tręsti (sę) ‘трэсці’ — відаць, кантамінацыя на базе блізкага значэння і.-е. *tremō і *tresō ў *trems‑, з якога, напрыклад, выводзяць гоц. þramstei ‘конік зялёны, Telligonia viridissima’ (Фасмер, 4, 113; Шустар-Шэўц, 1542; ЕСУМ, 5, 665; Борысь, 647). Да першай часткі кантамінаваных лексем узводзяць: ст.-грэч. τρέμω ‘дрыжу, трапячу’, лац. tremō ‘дрыжу’, літ. trìmti ‘дрыжэць ад холаду’, тахар. A träm‑ ‘дрыжаць’, тахар. B tremen ‘трапятанне’, алб.-тоск. trëmp, гегск. trem ‘лякаюся’, ст.-н.-ням. thrimman ‘скакаць’. Да другога элемента і.-е. *tres‑ адносяць ст.-інд. trasati ‘дрыжыць, баіцца’, ст.-перс. tars‑ ‘баяцца’, грэч. τρέο ‘трасуся, дрыжу’, лац. terreō ‘палохаю’, terror ‘страх’ і інш. (Бязлай, 4, 221; Глухак, 637; Арол, 4, 112; ESJSt, 16, 982). Сюды ж літ. trė̃sti ‘бегчы, бегчы наперагонкі’, лат. tresêt ‘бегчы, уцякаць’, tresît ‘трасціся’, ‘баяцца, палохацца’ (Карлікава, Slavia, 77, 1–3, 87). Абедзьве кантамінаваныя лексемы (*trem‑ і *tres‑) узыходзяць да і.-е. *ter‑/*tr‑ (Покарны, 1070). Адносна канкурэнцыі трасці і трэсці гл. Векслер, Гіст., 140. Сюды ж трасу́ха ‘топкае балота, дрыгва’ (навагр., Нар. сл.; Мат. Маг. 2), трасу́ха, трасу́чка ‘ліхаманка’ (ТСБМ, Нас.; рас., Шатал.; парыц., Янк. Мат.; капыл., Жыв. сл., Касп.), ‘дрыжыкі ад хвалявання’ (ТСБМ), ‘эпілепсія’ (Нар. Гом.); трасу́ха ‘від полькі’ (Касп.); ‘гноераскідальнік’ (Мат. Маг.), ‘бульбакапалка’ (Сцяшк. Сл., Жд. 3); трасу́чка ‘вуда з маленькай алавянай рыбкай (блешня) і кручком’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.); трасу́шчы ‘які трасецца’ (Жд. 2), ‘багністы’ (маст., Сл. ПЗБ), трасу́шчый ‘трывожны, неспакойны (час)’ (Юрч. Вытв.), трася́нка ‘ўсякі стары, зношаны транспарт’ (гродз., ЖНС); трасі́лка, трасу́ха ‘бульбакапалка’ (Юрч. СНЛ); трасе́нка ‘трасянка, сена, змешанае з саломай’ (беласт., Жыв. НС), трасёнка ‘тс’ (лудз., Сл. ПЗБ), трэ́сянка ‘тс’ (бяроз., Ск. нар. мовы); тра́сачка ‘дрыжыкі, трасучка’ (гродз., Сл. рэг. лекс.), траса́чка ‘ліхаманка’ (ТС), трасу́чка ‘тс’ (Растарг.); трасе́ннік ‘той, хто займаецца вытрасаннем’ (Юрч. Вытв.), трасе́нніца, трасе́ніца, трасе́льніца ‘жанчына, якая растрасае гной’ (глыб., в.-дзв., воран., Сл. ПЗБ), трасе́льшчык ‘той, хто трасе гной’ (шальч., там жа), трасе́нё ‘гразкае месца’ (Сцяшк.), трэ́сіна ‘месцы на дарозе, якія ўвесну набракаюць вадой’ (бяроз., КЭС), трасі́лка ‘машына для ачысткі льнянога валакна’ (ТСБМ), тра́скі ‘які выклікае трасенне, калыванне пры яздзе’ (Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)