Мышапор ’праныра, які можа знайсці ўсё, нават добра схаванае’ (маладз., Янк. Мат.; віл., Нар. сл.), ’дзіцё, якое поркаецца ў матчыных сховах’ (КЭС, лаг.). Да мыш і поркацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.
Ветразь надзьмуўся.
2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.
3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).
4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).
◊
Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АБРА́МІС Іосіф Самуілавіч (29.10.1918, Мінск — 29.9.1984),
бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах валторны (1941) і оперна-сімф. дырыжыравання (1950). З 1936 у Дзярж. т-ры оперы і балета, у 1979 — 82 гал. дырыжор Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены: нац. оперы «Марынка» Р.Пукста і «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі, аперэта «Несцерка» Р.Суруса, класічныя оперы «Баль-маскарад» і «Атэла» Дж.Вердзі, «Князь Ігар» А.Барадзіна, балеты «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Спартак» А.Хачатурана, «Жызэль» А.Адана, аперэта «Лятучая мыш» І.Штрауса і інш.
т. 1, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́нік, ‑а, м.
Звязаны пучок галінак для паркі ў лазні, падмятання падлогі. Вязаць венікі. Бярозавы венік.
•••
Голы як стары венік гл. голы.
Помніць да новых венікаў гл. помніць.
Сядзець, як мыш пад венікам (як верабей у веніку) гл. сядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўла́к, ‑а, м.
1. Зацвярдзенне, пухліна ў выглядзе гуза на целе чалавека, жывёлы. // Мускул, які выступае на шчоках пры сцісканні сківіц. Пад карычневай плямай маёравай шчакі ўсхадзіўся жаўлак, і здавалася: на шчацэ варушыцца мыш. Лынькоў.
2. Акруглены кусок мінералу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Курмы́ш ’гульня (у кошкі-мышкі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, другая аснова гэтага складанага слова ўзыходзіць да мыш (гл.). Першая — да кура. Параўн. куры (гл.) ’гульня’. Не выключана кантамінацыя кошкі‑мышкі∼ курыЖуры‑мышкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
настра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Навесці, выклікаць страх. [Насця:] — Ты што, як мыш на крупы, надзьмуўся. Глядзі, людзей настрашыш. Мележ. Алёшка адчуваў, што голас. [Аўдолі] нерашучы і напалоханы. Гэта асмельвала яго. І каб настрашыць Аўдолю яшчэ больш, ён пачаў моцна крычаць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСА́ЕЎ Аляксей Мікалаевіч (н. 1.2.1955, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Краснаярскі ін-т мастацтваў (1986). З 1986 артыст т-ра муз. камедыі ў Растове-на-Доне, з 1991 саліст Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Сярод партый у бел. т-ры; містэр Ікс, Эдвін, Тасіла («Прынцэса цырка», «Сільва», «Марыца» І.Кальмана), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Барынкай, князь Арлоўскі («Цыганскі барон», «Лятучая мыш» І.Штрауса), Мікіта Батурын («Халопка» М.Стрэльнікава). У яго канцэртным рэпертуары вак. творы рус. і замежнай класікі, сучасных, у т. л. бел. (І.Лучанка, Э.Зарыцкага), кампазітараў, рус. нар. песні.
т. 7, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н Аляксей Аляксеевіч (н. 2.9.1941, в. Чакмары Мурашынскага р-на Кіраўскай вобл., Расія),
бел. і расійскі артыст аперэты. Засл. арт. Расіі (1982). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.В.Луначарскага (1967). З 1967 у Валгаградскім т-ры муз. камедыі, з 1984 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі. Выступае пераважна ў амплуа прастака і характарнага акцёра. Сярод роляў: князь Воляпюк, Пелікан («Сільва», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Барон («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Ар’е Лейб («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна), Аляксандр («Бяда ад пяшчотнага сэрца» А.Шарамецева), Пракурор («Калі заспявае певень» А.Чыркуна).
А.Я.Ракава.
т. 8, с. 564
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ШЛЕРА ПРЫ́НЦЫП ЭКВІВАЛЕ́НТНАСЦІ ў экалогіі,
прынцып, паводле якога ў геаграфічна розных, але экалагічна канвергентных біятопах розныя віды арганізмаў, што займаюць эквівалентныя нішы экалагічныя, выконваюць ідэнтычныя экалагічныя функцыі. Сфармуляваны ням. эколагам В.Тышлерам (1955). Эквівалентнымі з’яўляюцца эдафічныя ўмовы (гл. Эдасфера), біятычныя спектры і біяцэнатычная структура экасістэм шыракалістых лясоў Еўропы і Канады, і ў выніку расліннаедныя млекакормячыя Паўн. Амерыкі (алень вапіці, вавёрка гудзонская, хамячок аленевы) выконваюць тыя ж экалагічныя функцыі, што і адпаведныя млекакормячыя Еўропы (алень высакародны, вавёрка звычайная, мыш лясная). Пры наяўнасці мноства эквівалентных ніш утвараюцца аналагічныя біяцэнозы — ізацэнозы, або ізацэны (напр., амер. прэрыі і афр. саванны, паўночнаамер. і еўрап. лясы і інш.).
А.М.Петрыкаў.
т. 16, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)