That’s just what we need. Гэта якраз тое, што нам трэба.
2. то́лькі што;
He’s just come. Ён толькі што прыйшоў.
3. то́лькі; про́ста;
just the same усё ро́ўна, тым не менш;
just think/listen/look то́лькі паду́май/паслу́хай/паглядзі́;
He’s justa child. Ён толькі дзіця.
♦
just nowinfml
1) то́лькі што
2) BrE за́раз, цяпе́р;
We are busy just now, could you come later? Мы занятыя зараз, прыходзьце, калі ласка, пазней;
just soBrE, infml (дакла́дна) так;
They have nice kids. – Just so. У іх слаўныя дзеткі. – Менавіта так;
just then якра́з тады́/у той мо́мант
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прадба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Убачыць наперад, угадаць тое, што павінна адбыцца. Менавіта такую гаворку Антон і прадбачыў: Шыбасаў не будзе віляць, шукаць нейкія адгаворкі, не будзе апраўдвацца.Савіцкі.Я пытаю, ці дома Шайпак. — Як?.. Няма яго дома? Не прадбачыў я гэта ніяк.Куляшоў.// Вывучаючы, аналізуючы факты, даныя і пад., зрабіць правільны вывад аб далейшым развіцці чаго‑н. — Але і самы геніяльны камандуючы не можа ўсё прадбачыць, усё разлічыць, кожны ход ажно да перамогі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́му́хна ’маці’ (Нас., Бяльк., Растарг., Нікан.; маг., Шн.). Рус.пск., смал.ма́му́хна ’тс’, цвяр. ’ласкавы зварот бабулі да ўнучкі’, польск.mamuchna ’маці’. Бел.-польская ізалекса. Менавіта ў бел. і польск. мовах пашыраны суфікс ‑ухн‑а (< прасл.‑ux‑ъna) пры ўтварэнні пяшчотных назваў жанчын (Слаўскі, SP, 1, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ében
1.a гла́дкі, ро́ўны, пло́скі
2.advі́менна, менаві́та, якра́з;
~ erst [jetzt] то́лькі што;
na ~разм. то-та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЮНТАРЫ́ЗМ (ад лац. voluntas воля),
кірунак у філасофіі, сацыялогіі і псіхалогіі, паводле якога першаасновай існага, вышэйшага прынцыпу быцця і развіцця навакольнага свету з’яўляецца воля. Валюнтарызм ставіць волю на прыярытэтныя пазіцыі ў духоўным быцці як процілеглае рацыяналізму і інтэлектуалізму, якія адстойваюць вызначальную ролю розуму, інтэлекту. Тэрмін «валюнтарызм» увёў у навук. ўжытак ням. сацыёлаг Ф.Цёніс у 1883. Першапачатковыя элементы валюнтарызму выявіліся ў філасофіі Аўгусціна і Іаана Дунса Скота, якія менавіта ў валявых актах бачылі першааснову ўсіх духоўных працэсаў. Падобныя прынцыпы — у вучэнні І.Канта аб першаснасці практычнага розуму над тэарэтычным, І.Фіхтэ аб волі як абсалютным творчым прынцыпе сусвету. Пры гэтым у Канта, Фіхтэ, Ф.Шэлінга, Г.Гегеля воля па сваёй прыродзе разумная, у А.Шапенгаўэра ж, які лічыцца класічным прадстаўніком валюнтарызму, яна набывае трактоўку ірацыяналістычнага першапачатку Сусвету; у яго трактоўцы свядомасць і інтэлект толькі другасныя праявы волі. Э.Гартман сцвярджаў, што воля знаходзіцца ва ўсім і ўсюды дзейнічае несвядома, з чаго вынікала бессэнсоўнасць сусветнага працэсу. Ф.Ніцшэ ў сваёй канцэпцыі зыходзіў з таго, што ўсё жывое, і найперш чалавек, апанавана воляй да ўлады. Тэрмін «валюнтарызм» выкарыстоўваюць і для характарыстыкі сацыяльна-паліт. практыкі, яна не лічыцца з аб’ектыўнымі тэндэнцыямі ці заканамернасцямі гіст. развіцця, а кіруецца суб’ектыўнымі жаданнямі і самавольствам асоб, што прымаюць пэўныя рашэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал.Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ.mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
precisely[prɪˈsaɪsli]adv.
1. акура́тна
2. дакла́дна;
at 10 o’clock precisely роўна ў 10 гадзін
3. зусі́м пра́вільна, і́менна/менаві́та так, сапраўды́ (у адказе);
So you advise me to wait a little? – Precisely. Дык вы параілі б пачакаць? – Іменна так.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
*Нясе, нысэ́ ’быццам’, нэсе́бе ’як бы, быццам’ (Сл. Брэс.). З ⁺не‑се, дзе се узыходзіць да дэйктычнай часціцы *se з асноўным значэннем ’бач’ (ESSJ SG, 2, 595), гл. се; у ⁺не‑се‑б(е) апошняя частка з бо, параўн. сыба ’няўжо’ (Сл. Брэс.), укр.себто ’менавіта’ (< се-бо-го) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАНТЭІ́ЗМ (ад пан... + theos Бог),
рэлігійнае і філас. вучэнне, якое збліжае або атаясамлівае Бога з навакольным светам. Паняцце «П.» уведзена нідэрландскім тэолагам І.Фаем (1709). Пантэістычныя тэндэнцыі праяўляюцца ў ератычнай містыцы сярэдніх вякоў, характэрны для натурфіласофіі эпохі Адраджэння. У розных вучэннях П. выражае натуралістычныя, матэрыяліст. або ідэаліст. тэндэнцыі. Прыхільнікі адной плыні імкнуліся да ўзмацнення рэліг.-містычнага зместу тэалогіі шляхам растварэння прыроды ў Богу, сцвярджаючы, што Бог існуе ва ўсіх рэчах, з’явах, працэсах як звышнатуральны пачатак (Іаан Скот Эрыўгена, Н.Мальбранш, сучасныя філосафы-персаналісты). Прадстаўнікі другой лічылі, што менавіта Бог раствараецца ў прыродзе, што Сусвет нікім не створаны і кіруецца асабістымі законамі, што сама прырода і ёсць сапраўдны Бог (Дж.Бруна, Б.Спіноза, І.Гердэр). Гэта тэндэнцыя грунтуецца на гілазаістычных (гл.Гілазаізм) ідэях старажытнасці, на прынцыпах натуралізму сярэднявечча і з’яўляецца падставай для атэістычных поглядаў. Вядомы выпадкі і эклектычнага змяшэння элементаў гэтых плыняў. Аднак усе тыпы П. аб’ядноўвае прынцып адмаўлення асабістай персаніфікацыі Бога, які недасягальна ўзвышаецца над Сусветам і чалавекам паводле тэалагічных сістэм т.зв. аўраамічных рэлігій (хрысціянства, ісламу і іудаізму). На практыцы канцэптуальныя высновы П. прыводзяць да змены тэацэнтрычнай мадэлі Сусвету інш. парадыгмамі — космацэнтрычнай або антрапацэнтрычнай. На падставе ідэі П. аб стварэнні свету бесцялесным сусв. духам ці розумам, што знаходзіцца ў самой прыродзе, ням. філосафы Ф.Шэлінг і Г.Гегель спрабавалі прымірыць супярэчнасці паміж духоўным і матэрыяльным пачаткамі быцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ракло́ ’заняпалы чалавек’ (зах.-бранск., Растарг.). Сярод адпаведнікаў параўнальна тэрытарыяльна блізкія рус.дан.ракло́ ’прайдзісвет, нягоднік’, ра́клый ’жулікаваты, прайдошысты’ і ўкр.харк. (Грынч., 3, 4, у прыкладзе падае менавіта Харкаў) ракло́ ’басяк’, ракля́цький ’басяцкі’, што, як быццам, асабліва з улікам фактычна аднолькавай семантыкі, паказвае на адзіную крыніцу — імаверна, запазычання з цыганскай мовы, параўн. Горбач, Арго, 30.