медны духавы музычны інструмент для падачы сігналаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
глы́ба, ‑ы, ж.
Вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдага цела. Гранітная глыба. Глыба лёду. □ Летні сад над Нявою, агні над Фантанкай, Медны коннік на глыбе, залочаны шпіль...Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́РЫ,
археалагічныя помнікі каля в. Горы Горацкага р-на. Гарадзішчазарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя. Пляцоўка авальная, памерам 180×70 м. Культурны пласт 0,8—1,2 м. Знойдзены фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, касцяныя арнаментаваныя пласціны, медныя скроневыя кольцы, медны і каменны абразкі. Замчышча на ПдУ ад гарадзішча (гл.Горскі замак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
siny
sin|y
сіні;
siny kamień хім.медны купарвас
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
горн, ‑а, м.
Медны духавы музычны інструмент для падачы сігналаў. Горн пераліўны Дзяцей будзіць рана.Нядзведскі.Зноў горн наш іграе, На збор заклікае; Хутчэй на лінейку ідзём.Журба.
[Ням. Horn — рог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Месяндзовы ’медны’, ’жоўтага колеру’ (Інстр. II, Булг., Жд. 1). Да масянжовы < масенж (гл.). Пачатковае ме‑ пад уплывам лексемы месяц у сувязі з колерам месяца, падобным да бронзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трамбо́н ’духавы медны музычны інструмент’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з італ.trombone ’вялікая труба’, якое ад tromba ’труба’ (Фасмер, 4, 105; Голуб-Ліер, 490; ЕСУМ, 5, 647).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДО́САЎСКАЯ МЕДЗЕПЛАВІ́ЛЬНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1832—84 у в. Досава Быхаўскага пав. (цяпер в. Дасовічы ў Магілёўскім р-не). У 1852 мела горн з 2 мяхамі і кацельную, у 1859—84 дзейнічаў вадзяны рухавік. Выпускала вінакурныя трубы, катлы, ліставую медзь, дыстылятары, самавары і медны посуд. Сыравіну (лом чырвонай медзі) атрымлівалі з Магілёва. У 1847 працавалі 52 рабочыя, з іх 51 — прыгонныя.