Масенж ’медзь’ (Грыг.), масе́нджны ’медны’ (Мал.), масе́нзавы ’тс’ (Нас.), масёнжнік ’меднік’, масянжовы дроблены з бронзы і мае колер яе’ (Некр.), масяндзовы ’бронзавы’ (Шат., Касп.), ст.-бел. мосязъ, мосендзъ, мосюндзъ, мосяжъ ’латунь’ запазычаны са ст.-польск.mosiądz, mosiądzowy, якія з с.-в.-ням. messinc, (суч. Messing) < ст.-грэч. μοσσύνοικος (χαλκός) ’народ, які жыў на Чорным моры’ (Васэрцыер, 151). Гл. таксама мосенж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)