Разм. Доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся. За сцяною, чуваць, рахуюцца старыя, як і я сам, халасцякі. Таройкаюцца за памер складчыны.Мыслівец.Пакуль мы таройкаліся, цягнік адышоў.Пянкрат.Давай бліжэй да справы, бо так мы да раніцы будзем тарокацца, — працягвала Лена.Няхай.[Дзед Аніська:] — Пакуль мы тарокаліся з ім, дык яна напякла, браце, грэцкіх блінцоў, наскварыла сала.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
A smile hovered over her lips. Усмешка блукала на яе твары.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Туня́цца ‘туляцца’ (Сцяшк.), ‘бадзяцца, хадзіць без мэты’ (Юрч.), туня́нне ‘лодарнічанне, бесклапотнае бадзянне’ (Юрч. Вытв.). Відавочна, звязана з тунна ‘дарэмна, марна (траціць час)’, гл. Параўн. лат.taūņât ‘быць у нерашучасці’, ‘марудзіць’, ‘бадзяцца’, ‘не брацца за работу’, taūņa ‘гультай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Праве́ндзіцца, провендытыс, провэндытысь ’мала што зрабіць’ (пін., драг., Бел.-рус. ізал.). На думку Клімчука (там жа, 52), суадносіцца з рус.дыял.веньгаться ’рабіць павольна, бязладна; поркацца’. Хутчэй, экслрэсіўнае ўтварэнне на базе польск.wędzić ’капціць, вэндзіць’, гл. вэндзіцца ’марудзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дка ’балбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таро́йкацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся’ (ТСБМ), ’гутарыць, спрачацца’ (Шат., Варл., Гіл.), ’бавіцца; спрачацца’ (Жд. 3), ’важдацца, займацца’ (паст., Сл. ПЗБ), ’безвынікова мітусіцца па якой-небудзь справе’ (мядз., Нар. словатв.). Экспрэсіўны варыянт таро́кацца ’спрачацца, доўга дамаўляцца’, гл. тарокаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fáckelnvi
1) мігце́ць, мільгаце́ць
2) мару́дзіць, заця́гваць;
ich wérde nicht erst lánge ~ я не бу́ду до́ўга цырымо́ніцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)