Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ламі́на, ‑ы, ж.
1. Доўгі сухі прут, сухая галіна дрэва; палка. Сцебануць каня ламінаю.
2.Разм.пагард. Вялікая, нязграбная, малапрыгодная рэч. //перан. Высокі, грузны, няспрытны чалавек. [Мароз:] — Нікчэмны ты нейкі, маленькі. Не па росту. Па росту — ламіна добрая, а вот па думках — маленькі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́нцік, ‑а, м.
Памянш.да прэнт; маленькі прэнт. Майстар зноў палез у кішэню і выняў адтуль маленькі жалезны круглячок таўшчынёю з яго мезены палец і сантыметраў чатыры ў даўжыню. — Вось табе звычайны прэнцік... А з яго, мяркуем, трэба нам зрабіць утулку.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манга́л, ‑а, м.
Жароўня на ножках; маленькі ачаг (на Поўдні і Усходзе). На мангале сквірчэлі шашлыкі.
[Тур. mangal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акра́ецм.разм. (хлеба, пірагаі г. д.) Brótkanten m -s, -; ein Ränftchen Brot (маленькі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вужэ́лак ’маленькі сабака’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’маленькі, вельмі рухавы, пралаза’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск.wyżelek — памянш. ад wyżeł ’паляўнічы сабака’. Параўн. вужлянак. Гл. выжал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мі́ні.
1.нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. мінімальнай даўжыні.
Мода на м. прайшла.
Насіць м.
2.прым., нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.
М.-паліто.
М.-аўтамабіль.
М.-радыёпрыёмнік.
○
Міні-футбол — камандная гульня, падобная на футбол, але з меншай колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх закрытых пляцоўках.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клу́начак, ‑чка, м.
Памянш.да клунак; маленькі клунак. На жалезных прутах віселі торбы, клуначкі з арыштанцкім скарбам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́чык, ‑а, м.
Памянш.да мяч; тое, што і мяч. У Віці ў руках — маленькі гумавы мячык.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)