мале́нькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мале́нькі мале́нькая мале́нькае мале́нькія
Р. мале́нькага мале́нькай
мале́нькае
мале́нькага мале́нькіх
Д. мале́нькаму мале́нькай мале́нькаму мале́нькім
В. мале́нькі (неадуш.)
мале́нькага (адуш.)
мале́нькую мале́нькае мале́нькія (неадуш.)
мале́нькіх (адуш.)
Т. мале́нькім мале́нькай
мале́нькаю
мале́нькім мале́нькімі
М. мале́нькім мале́нькай мале́нькім мале́нькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мале́нькі, -ая, -ае.

1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.

Маленькая хатка.

М. мароз.

М. атрад.

2. Нязначны, які не мае істотнага значэння.

Маленькія непрыемнасці.

3. Тое, што і малалетні.

Любіць сваіх маленькіх (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нькі ма́ленький; (совсем маленький) кро́шечный; (небольшого роста — ещё) низкоро́слый; (небольшой по возрасту — ещё) малоле́тний;

м., ды ўдале́нькі — ма́ленький, да уда́ленький;

м. саба́чка да ве́ку шчаня́посл. ма́ленькая соба́чка до ста́рости щено́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мале́нькі, ‑ая, ‑ае.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялічкі. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі. На маленькім дворыку пахла вільгаццю. Асіпенка. // Невялічкі ростам. Суровасць ніяк не пасуе да гэтай маленькай і рухавай, як жывое срэбра, жанчыны. Лынькоў. // Кароткі, немнагаслоўны. У маленькай запісцы, якую разведчык падаў камандзіру, коратка гаварылася аб тым, што гэтай ноччу хлопцы, нарэшце, дабіліся выніку: ахова знята, мост спалены. Брыль. [Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты. Крапіва.

2. Малалетні. Уцеха ёсць адна ў Марыны — Яе маленькі пестунок. Колас. [Багуцкі:] — Мы не маленькія з вамі, у жмуркі мы гуляць, відаць, не збіраемся. Лынькоў. // у знач. наз. мале́нькі, ‑ага, м.; мале́нькая, ‑ай, ж. Дзіця. Ніна Аляксееўна прыйшла [на вяселле] са сваім маленькім. Шамякін.

3. Невялікі па сіле праяўлення, нязначны. Маленькі марозік. □ Кожнай доменнай печы Маленькая ўспышка Для цябе асвятляе Паўзмрочны забой. Аўрамчык. / у знач. наз. ма́ленькае, ‑ага, н. [Дырэктар:] — Мне хацелася б цяпер хоць бы самага маленькага: прайсці па заводзе, і каб кожны рабочы з радасцю сустрэў цябе. Скрыган. // Які не мае істотнага значэння. Справа толькі тут была ў маленькай розніцы: раней грамадскае слова Мікалая выражалася сапраўды ў слове — у адным, у двух. .. А тут — прамову трэба было гаварыць. Якімовіч. // Які мае малую ступень чаго‑н. істотнага, важнага. Так хацелася Коху.. напасці хоць на маленькі след таемнага і няўлоўнага дзядзі Косці. Лынькоў.

4. Які займае невысокае службовае або грамадскае становішча. [Зося:] — Я маленькі чалавек, Антон Кузьміч. Прыёмшчыца арцелі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мале́нькі-мале́нькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мале́нькі-мале́нькі мале́нькі-мале́нькая мале́нькі-мале́нькае мале́нькі-мале́нькія
Р. мале́нькі-мале́нькага мале́нькі-мале́нькай
мале́нькі-мале́нькае
мале́нькі-мале́нькага мале́нькі-мале́нькіх
Д. мале́нькі-мале́нькаму мале́нькі-мале́нькай мале́нькі-мале́нькаму мале́нькі-мале́нькім
В. мале́нькі-мале́нькі (неадуш.)
мале́нькі-мале́нькага (адуш.)
мале́нькі-мале́нькую мале́нькі-мале́нькае мале́нькі-мале́нькія (неадуш.)
мале́нькі-мале́нькіх (адуш.)
Т. мале́нькі-мале́нькім мале́нькі-мале́нькай
мале́нькі-мале́нькаю
мале́нькі-мале́нькім мале́нькі-мале́нькімі
М. мале́нькі-мале́нькім мале́нькі-мале́нькай мале́нькі-мале́нькім мале́нькі-мале́нькіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́ленький мале́нькі;

ма́ленький да уда́ленький мале́нькі ды ўдале́нькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́шечный малю́сенькі, мале́нькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малю́сенькі, -ая, -ае.

Вельмі маленькі.

М. вожык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́хотный разг. малю́сенькі, мале́нькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мале́нечкі, -ая, -ае.

Вельмі маленькі.

М. хлопчык стаяў у куточку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)