Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШАХВО́СНІК (Myosurus),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе. На Беларусі 1 від — М. маленькі (M. minimus). Трапляецца ў пасевах, на лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце вузкалінейнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветаносныя сцёблы шматлікія. Кветкі дробныя, двухполыя, у коласападобных суквеццях, падобных на мышыны хвост (адсюль назва). Плод — шматарэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ́ ((Saint-Exupéry) Антуан дэ) (29.6.1900, г. Ліён, Францыя — 31.7.1944),
французскі пісьменнік. У 1919—21 вучыўся ў Парыжскай АМ. З 1926 грамадз. лётчык, з 1933 лётчык-выпрабавальнік, у 2-ю сусв. вайну — ваен. лётчык. Загінуў, выконваючы разведвальны палёт. Друкаваўся з 1926. У раманах «Паўднёвы паштовы» (1929), «Начны палёт» (1931), «Планета людзей» (1939, прэмія Франц. акадэміі), аповесцях «Ваенны лётчык» (1942), «Ліст да заложніка» (1943) услаўляў мужнасць подзвігу, вернасць абавязку, патрыятызм. Яго творы — своеасаблівы сплаў рэпартажу з паэт. і філас. асэнсаваннем перажытага. Сусв. вядомасць набыла філас.-лірычная казка «Маленькі прынц» (1943, неаднаразова экранізавана), у якой паэтычнасць, лірызм, сатыра спалучаюцца з глыбокім роздумам аб прыгажосці чалавечых адносін. На бел. мову асобныя творы С.-Э. пераклалі Э.Агняцвет, М.Валошка, Н.Мацяш.
Тв.:
Бел.пер. — Планета людзей. Маленькі прынц // Олдрыдж Дж. Паляўнічы;
Хемінгуэй Э. Стары чалавек і мора;
Сент-Экзюперы А. Планета людзей. Маленькі прынц. Мн., 1996;
Рус.пер. — Избранное. М., 1987.
Літ.:
Мижо М. Сент-Экзюпери: Пер. с фр. 2 изд. М., 1965;
Буковская А Сент-Экзюпери, или Парадоксы гуманизма: Пер. с пол. М., 1983;
Антуан де Сент-Экзюпери: Биобиблиогр. указ. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМУ́НКУЛУС (ад лац. homunculus чалавечак),
чалавекападобная істота, якую, на думку натуралістаў сярэднявечча, быццам можна атрымаць штучным шляхам. У 17 ст. лічылі, што маленькі гамункулус заключаны ў чалавечым сперматазоідзе і пры яго пападанні ў арганізм жанчыны толькі павялічваецца ў памерах, ператвараючыся ў дзіця. Гл. таксама Анімалькулізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРУ́ПУЛ (лац. scrupulum ад scrupulus маленькі востры каменьчык) аптэкарскі, 1) брытанская адзінка масы ў фармакалогіі. 1 С. = 20 гранам = 1/3 драхмы = 1,295 98 г (гл.Гран, Драхма, Аптэкарская вага).
2) Рус. адзінка масы, якая выкарыстоўвалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 С. = 1,244 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЗІНДЖА́НТРАП (ад лац. prae перад + зінджантрап),
выкапнёвы прымат, рэшткі якога (маленькі раструшчаны чэрап) разам з груба абабітымі галечнымі прыладамі знойдзены англ. археолагам Л.С.Б.Лікі ў цясніне Олдувай у 1960. Частка даследчыкаў лічыць П. найстаражытнейшым чалавекам пад назвай Homo habilis (чалавек умелы) і адносіць яго да аўстралапітэкаў. Існаваў каля 2 млн.г. назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕЙЖАДЫ́НЬЮ (Aleijadinho, літар.маленькі калека; сапр.Лісбоа Антоніу Франсіску, Lisbôa; 29.8.1730 або 1738, г. Віла-Рыка, Бразілія — 18.11.1814),
бразільскі скульптар і архітэктар; прадстаўнік позняга барока. Знявечаны праказай, працаваў, прымацоўваючы інструменты да пальчатак. Пабудаваў цэрквы Сан-Франсіску ў Ору-Прэту і ў Сан-Жуан-дэл-Рэй. Стварыў скульптуры 12 біблейскіх прарокаў і серыю драўляных паліхромных груп «Страсці Хрыстовы» ў царкве Бон-Жэзус-ды-Матазіньюс у Кангоньясе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ЯЗЫКІ (Soleoidea),
падатрад (або надсямейства) рыб атр. камбалападобных, 2 сям.: касаротыя, або правабаковыя (Soleidae) і левабаковыя (Cynoglossidae); каля 40 родаў, некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах (у Азоўскім і Чорным м. трапляюцца касарот — Solea laskaris і салея насатая — S. nasuta), некат. віды — у прэсных водах. Жывуць у прыбярэжнай зоне.
Даўж. да 60 см, маса да 4 кг. Цела падоўжанае, языкападобнае (адсюль назва). Пярэдні край галавы закруглены і выдаецца над рылам. Рот маленькі, косы. Кормяцца беспазваночнымі, дробнай рыбай. Аб’ект промыслу.
род вымерлых гіганцкіх паўзуноў атр. яшчаратазавых дыназаўраў. Каля 5 відаў. Рэшткі вядомы з юрскіх адкладаў. Насялялі Паўн. Амерыку, Мадагаскар, Усх. Афрыку, Англію, Францыю, Партугалію. Шкілет дыназаўра, блізкага да брантазаўра, знойдзены ў Фергане.
Самая вял. наземная жывёла (даўж. да 25 м, маса каля 30 т) з высокім чэрапам, доўгай масіўнай шыяй і параўнальна невял. галавой. Галаўны мозг вельмі маленькі (маса не больш як 400 г), спінны мозг значна большы за галаўны і кіраваў мускулатурай задніх канечнасцей і хваста. Чатырохногі брантазаўр паводле спосабу жыцця наземна-водная жывёла, вандраваў па мелкаводдзі, карміўся раслінамі.