біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Гродзенскім р-не. Створаны ў 1978 з мэтай аховы прыродных запасаў лек. раслін і арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі лек. сыравіны. Пл. 2,3 тыс.га. Займае лясны масіў з хвойнікаў, ельнікаў, бярэзнікаў, чорнаалешнікаў. У фауне 20 відаў млекакормячых, у т. л. казуля, дзік, алень, лось; 91 від птушак, у т. л. арлан-белахвост, змеяед, пустальга звычайная, журавель шэры, бусел чорны, гогаль звычайны, лебедзь-шыпун, занесеныя ў Чырв. кнігу; 17 відаў амфібій і паўзуноў; рэдкія насякомыя, у т. л. жужаль бліскучы, махаон, чмель Шрэнка і інш. У складзе флоры 292 віды вышэйшых сасудзістых раслін (у асн. з групы ксерафітаў і ксерамезафітаў), у т. л. купальнік горны, баранец звычайны, сон лугавы, занесеныя ў Чырв. кнігу. Лекавыя расліны: звычайныя верас, талакнянка, ядловец, чабор, маліны, брусніцы, крапіва двухдомная, цмен пясчаны, дзераза булавападобная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад знасіць.
2.узнач.прым. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). — А гэта вось боты старыя, — кажа бацька, выцягнуўшы з мяшка зношаныя са збітымі абцасамі, ссохлыя боты.Галавач.//Спец. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай работы (пра машыну, механізм і пад.).
3.перан.; узнач.прым.Разм. Без часу састарэлы; спрацаваны. Лугавы зразумеў — білася зношанае старое сэрца.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЗЯЛЬЦОВАКВЕ́ТНЫЯ (Ranunculales),
парадак двухдольных кветкавых раслін. 8 сям., 160 родаў, больш за 3000 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах. Растуць пераважна па сырых ці залішне вільготных месцах, зрэдку ў вадзе. На Беларусі 2 сям.: казяльцовыя (Ranunculaceae) і барбарысавыя (Berberidaceae), больш за 20 родаў, 150 відаў, з іх 10 відаў (боцікі шарсцістагубыя, боцікі паўночныя, клапагон еўрапейскі, кураслеп лясны, павойнік прамы, пухірнік ягадны, пярэсна еўрапейская, рагулька высокая, раўнаплоднік пылюшнікавы, сон лугавы) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шмат- і аднагадовыя травы, паўкусты, драўняныя вечназялёныя ліяны ці лістападныя. Лісце простае або складанае, чаргаванае, рэдка супраціўнае. Кветкі двух- або аднаполыя, правільныя, адзіночныя або ў гронках ці мяцёлках. Плод — шматлістоўка, шматарэшак, шматкасцянка, ягадападобны. Лек., харч., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны. Ёсць ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ржаве́ц ’ржэўнік ?’ магчыма ’жыцік, Lolium L.’: вельмі багато ржаўцу́ расце па лёну (лельч., Мат. Гом.), параўн. укр.ржане́ць ’жыцец лугавы, Phleum pratense L.’, рус.цвяр.ржане́ц ’тс’, алан.ржане́ц ’пустазелле на льняным полі’. Відаць, узыходзіць да ржанец, якое з іржа́2 ’жыта’. Параўн. таксама рус.перм.ржани́к ’пустазелле каласоўнік палявы, Bromus arvensis L.’, якое расце ў жыце і лёне, падобнае да жыта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ.smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ.keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСІЛЁК, валошка (Centaurea),
род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 550 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 8 дзікарослых (мясцовых і занесеных) відаў: васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), лугавы (Centaurea jacea), раскідзісты (Centaurea diffusa), рэйнскі (Centaurea rhenana), сіні (Centaurea cyanus), сонечны (Centaurea solstitialis), фрыгійскі (Centaurea phrygia), шурпаты (Centaurea scaniosa), растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог; 10 інтрадукаваных: васілёк мяккі (Centaurea mollis), падбелены (Centaurea dealbata), прыгожы (Centaurea bella), рускі (Centaurea ruthenica), сібірскі (Centaurea sibirica), усходні (Centaurea orientalis), Фішэра (Centaurea fischeri) і інш.
Шматгадовыя, радзей двух- і аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках (сярэдзінныя трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя). Кошыкі гетэрагамныя, мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі на канцах парасткаў. Плод — сямянка з чубком. Дэкар., лек., тэхн. і меданосныя расліны, некат. віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іва́нчык1 ’конік лугавы, Saxicola rubetra’ (Бел. нав. тэрм., 12, 32), іва́ньчык ’салавей’ (Мат. Гом.). Рус.дыял.ива́нчиккалуж. ’птушка-рыбалоў’, дан. ’сінічка’, укр.ивано́к ’зімародак’ (Грынч.). Утворана ад уласнага імя Іван з памянш. суф. ‑чык, на які накладваецца гукапераймальны элемент (Антропаў, дыс.).
Іва́нчык2 ’страўнік свінні, напханы мясам і правялены’ (Вешт., 379). Утварэнне з суф. ‑чык ад уласнага імя Іван. Семантычная матывацыя застаецца няяснай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перац1 ’расліна Capsicum annuum L.’ (ТСБМ, Кіс., Яруш., ТС, Шат.; мін., Шн.), перац лугавы ’дзікі перац’ (чэрв., Сл. ПЗБ). З стараж.-рус.пьпьрь ’тс’ (1193 г.) < *pьpьrь (дакладней з яе формы пьпьрьць у выніку гаплалогіі пьпь > пь), якое з лац.piper < ст.-грэч.πέπερι < ст.-інд.poppalī ’тс’ (Фасмер, 3. 241).
Перац2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium (L.) Fr.’ (гродз., Кіс.). Да перац1 (гл.). Названы паводле падабенства лістоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус.ро́за, якое праз ням.Rose з лац.rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.
1. Заняць дзе‑н. месца для жылля. І вось гэты самы Янка Гукала стаяў цяпер каля гумна, дзе пасяліўся на лета Садовіч.Колас.Мы, вярнуўшыся на пагарэлішча, ..Пасяліліся ў маленькім трысцене.Барадулін.// Заснаваць сядзібу, пабудавацца. Антонава хата вунь, у самым канцы новай вуліцы.. Пасяліўся Антон на выгодзе.Ермаловіч.У Пятроўцы за мостам, дзе першы пасяліўся Мітрафан Лугавы, здаецца, нядаўна яшчэ ляжала пустка.Ракітны.
2.перан. Устанавіцца, з’явіцца, узнікнуць (пра якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Насцярожанасць пасялілася ў хаце Ігната Шылянка.Кавалёў.Добра, што сеецца, Хораша сеецца, — Будзе ў нас хлеб, шчасце ў хаты паселіцца.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)