Сука́цца ’прыставаць; чапляцца, каб пабіць’ (Шат.), ’лаяць; сварыцца’ (пух., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, значэнне ’сватацца’ (= ’прыставаць’) (LKK, 16, 190), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 149) з пэўнымі засцярогамі адносіць да балтызмаў. Да сукаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свары́цца, сваруся, сварыліся, сварыцца; незак.

1. Распачынаць сварку з кім‑н., лаяцца з кім‑н. Сышліся бабы ды давай сварыцца, лаяць адна адну. Зарэцкі. Не хацелася Сцёпку з бацькам сварыцца. Колас. І не нясі, і не мілуй, А то з дарогі лёгка збіцца. І асцярожна! Не цалуй!.. Ну, як з табою не сварыцца! Танк. / у перан. ужыв. За ўтульны дамок на ліпе сварацца з вераб’ямі шпакі. Лужанін.

2. Крычаць на каго‑н., лаяць каго‑н. І калі сёння ўранні.. [камендант] сварыўся на Коўціка і гаварыў, што ёсць людзі, якія могуць яго замяніць на пасадзе начальніка раённай паліцыі, меў якраз на прымеце Шылахвоста... Сачанка. — Не паслухала! — зноў пачаў сварыцца на Улю бацька. — Ці бачылі, разумніца якая?! Паўлаў. Аднак маці, якая звычайна любіла, калі дачка лашчылася да яе, чамусьці злавала і сварылася на Люсю. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

1. Прымаць споведзь у каго‑н., слухаць пакаянне ў грахах на споведзі. Спавядаць грэшніка. Спавядаць хворага. □ У царкве правілі аж тры папы: спавядалі, хрысцілі, свянцілі ваду, з пратэсамі хадзілі вакол крыніцы. Грахоўскі.

2. перан. Настойліва распытваць каго‑н.; лаяць і ўшчуваць за што‑н. Васіль Бераг, ведаеце, угледзеўшы, што Стэпа нясе бярэмейка г[о]ллейка, спыніў яе ля студні .. і давай спавядаць, лаяць ды, нават, штурхаць. «Гэта, — кажа, — няйначай, ты пакрала маё галлё...» Гартны. [Ніна:] — Ат, глупства. «Маленькі дыванок», і растлумачыла: — Так мы называем выклік да начальства. Стаіш на дыване, а яно цябе спавядае. Шыцік.

3. Кніжн. Прытрымлівацца якога‑н. вучэння, пераканання і пад. Цікавасць Багдановіча да народнага эпасу і яго форм была творча зразумета Купалам, які напісаў сваю «Бандароўну», якраз кіруючыся прынцыпамі, якія спавядаў Багдановіч. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыць, кры́ю, кры́еш, кры́е; крый; кры́ты; незак.

1. што. Рабіць страху, дах.

К. хату.

К. веранду.

2. каго-што. Рэзка, груба крытыкаваць, лаяць (разм.).

К. недахопы.

Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. недапушчальнае.

Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.

Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.

|| зак. накры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.) і пакры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыць

1. (be)dcken vt, bdecken vt;

2. груб (лаяць) j-n lsschimpfen аддз;

яму́ няма́ чым крыць разм er kann nichts entggnen;

крыць ка́рту ine Krte stchen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прыту́каць ’аглушаць заўсёднай лаянкай; прымушаць лаянкай да працы’ (Нас.), ’прымусіць (настойлівымі патрабаваннямі)’ (Мат. Маг., Юрч. СНС), прытука́ць, прытуха́ць ’абгаворваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. смал. приту́киватьлаяць каго-небудзь, прымушаючы працаваць’. Да ту́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бэ́сціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ўскрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.

2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што‑н. Бэсціць вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), каститьлаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. кастить ’псаваць’. Прасл. *kastiti (). Лічыцца дзеясловам, утвораць^ ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о -► о (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

slang

[slæŋ]

1.

n.

1) размо́ўная гу́тарка

2) слэнг, жарго́н -у m.

2.

v.

ла́яць, зьневажа́ць

They slanged away at each other — Яны́ ла́яліся адзі́н на аднаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ба́ўкаць ’званіць’ (Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., гл. і Касп.), ’гаварыць, распускаць нядобрыя чуткі’ (Бяльк.). Параўн. рус. дыял. (ярасл., пск.) ба́вкать лаяць; званіць; нагаворваць на каго-н.’ Укр. бе́вкати, бо́вкати і г. д. Гукапераймальнае слова. Параўн. Рудніцкі, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)