1. Група слюдападобных мінералаў, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні.
2. Солі хлорыстай кіслаты, выкарыстоўваюцца для адбельвання тканін, цэлюлозы, паперы.
[Ад грэч. chlōros — зялёны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАВАПО́ЛАЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПАЛІМІ́Р».
Засн. ў 1975 у г. Наваполацк Віцебскай вобл. на базе Полацкага хім. камбіната (пабудаваны ў 1964—68). З 1968 асвоена вытв-сць этылену і поліэтылену, з 1971 — нітрылу акрылавай кіслаты, з 1972 — валакна нітрону. З 1974 працуе 2-я чарга па вытв-сці поліэтылену. Сыравіна — прадукты нафтаперапрацоўкі. Асн. прадукцыя (1999): поліэтылен, валокны поліакрыланітрыльныя, нітрыл акрылавай кіслаты, ацэтонцыянгідрын, метылакрылат, звадкаваныя вуглевадародныя фракцыі, сульфат амонію, поліэтыленавая эмульсія, суперканцэнтраты пігментаў, палімерныя смолы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Капро́н ’штучнае валакно з сінтэтычнай смалы капралактаму’ (ТСБМ), у склад якога ўваходзіць капронавая кіслата, якая была так названа паводле лац. назвы ’казы’ — capra (невялікая колькасць кіслаты маецца ў казіным малацэ) (Шанскі, 2 (К), 58; ЕСУМ, 2, 376).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЕІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, CH3(CH2)7CH = CH(CH2)7COOH. Мал. м. 282. Бясколерная вязкая вадкасць, (tкіп 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльн. 0,89∙103кг/м³, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Уваходзіць у састаў алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85%. Эфіры алеінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытв-сці алейных фарбаў, касметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы эфір алеінавай кіслаты (лінетол) — лек. сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
acrylic
[əˈkrɪlɪk]1.
n.
акры́лік -у m., акры́лавая сынтэты́чная ма́са; акры́лавая ткані́на
2.
adj.
1) акры́лавы
2) атрыма́ны з акры́лавае кіслаты́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нітра́ты
(ад гр. nitron = салетра)
солі азотнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца як угнаенне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
растраві́цца, ‑травіцца; зак.
1.Разм. Моцна раздражніцца чым‑н.
2.Спец. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку). Малюнак добра растравіўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМЫЛЕ́ННЕ,
хімічная рэакцыя пераўтварэння вытворных арган. кіслот (эфіраў, нітрылаў, амідаў, хлорангідрыдаў і інш.) у кіслоты ці іх солі гідролізам. Адбываецца ў прысутнасці шчолачы ці неарган. кіслаты, пры ўдзеле ферментаў. Напр., гідроліз складанага эфіру з утварэннем кіслаты і спірту: RCOOR1 + H2O → RCOOH +R1OH. Тэхн. характарыстыка тлушчаў — лік амылення (колькасць мг КОН, неабходная для амылення 1 г складанага эфіру). Для жывёльных тлушчаў роўны 170—260, алеяў — 170—200, пчалінага воску 88—103. З алеяў і жывёльных тлушчаў амылення атрымліваюць гліцэрыну, вышэйшыя тлустыя кіслоты і іх солі — мыла (адсюль назва рэакцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІРЫБО́ЗА,
монацукрыд пентоза з групы дэзоксіцукроў. Пашырана ў прыродзе: у форме 2-дэзоксі-D-рыбозы ўваходзіць у састаў нуклеазідаў, нуклеатыдаў і полінуклеатыдных ланцугоў дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК).