Прыту́жнік, пріту́жнік, прытужа́льнік, прітужа́льнік ’кій, які ўтрымлівае кола задняга навоя’ (Інстр. 2; жлоб., Мат. Гом.; ЛА, 4). Дэрыват ад прытужпы < прытужыць < тужыць (гл. тугі́, цягну́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мачуга ’дубінка’, ст.-бел.мочукга (XVI ст.) — са ст.-польск.maczuga ’тс’, якое з рум.măciucă ’кій з тоўстым канцом’ (Булыка, Лекс. запазыч., 104) < лац.mattea ’палка’ (Брукнер, 317).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
білья́рдны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да більярда. Більярдны кій. Більярдны шар. Більярдны стол.
2.узнач.наз.білья́рдная, ‑ай, ж. Пакой для гульні ў більярд. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Далей — клуб: зала месцаў так на чатырыста, са сталай гукавой кінаўстаноўкай,.. бібліятэка, більярдная...Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кіёўнік1 ’чорныя катахі рагозу’ (Жыв. сл.). Гл. кіёўка1 і кіёўка3. Параўн. таксама кійкі. Да кій2, (гл.).
Кіёўнік2 ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом., Бяльк.). Гл. кіёўка4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шыбень ’кій, палка’ (Ян.); рус.пск., цвяр.гюшиоалки ’прадмет (камень, палка), якімі можна ў каго-небудзь кінуць’. Ад по- і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Пра суфікс гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Stabm -s, Stäbe
1) кій, па́лка
2) жазло́
3) вайск. штаб;
ein Offizíer vom ~ штабны́ афіцэ́р
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
крупча́сты1, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з крупінак; зярністы. Ціхі ранак. Снег крупчасты Пад падэшвамі рыпіць.Гілевіч.[Лёня] зноў торкаў рыдлёўкай у крупчасты гравій, мерыўся зачарпнуць поўны шуфель.Гроднеў.
крупча́сты2, ‑ая, ‑ае.
Разм. Заражаны трыхінелай. Крупчастае мяса. □ Кій быў з асмаленага ядлоўцу, ім Марцін расшчамляў свінням пашчэнкі, глядзеў, ці не крупчастыя.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да старца (у 1 знач.), належыць яму. На кій старэцкі я ўспёрся свой і праз акно гляджу перад сабой.Дубоўка.
2. Уласцівы старому чалавеку. Ды чорт яе, з той сівізною: Хай лысіна свеціць, як блін. Ты ж клыгай старэцкай ступою, А думай — мне дваццаць адзін!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наповерку, наповеркі ’несці груз удвух, прымацаваўшы да сярэдзіны палкі і ўзяўшыся за яе канцы або палажыўшы іх на плечы’ (Юрч.), ’наперавес’ (Нас.), наповірку ’тс’ (Яруш.), ’трымаючыся ўдвух за абодва канцы’ (Бяльк.), параўн. балг.дыял.на поверенки ’спосаб несці груз удвух на палцы, да якой ён прымацаваны’. Балгарская паралель дае падставы рэканструяваць першапачатковае спалучэнне з прыназоўнікам *на поверку, дзе другая частка назоўнік, параўн. польск.pouerek ’кій’, powyrek (з 1532 г.) ’кій для нашэння вёдраў, каромысла’; чэш.poverek і povererl ’кій для пераноскі цэбраў (прасоўваецца праз абодва вухі цэбра)’, ст.-чэш.pouerekyславен.pouerek ’каромысла’ параўноўваюць з серб.-ц.-слав.повора (XVI ст.) ’насілкі, паланкін’ (да *verti) (Махэк₂, 476; Варбат, АДД, 14), адносяць да *vyriti ’тырчэць’ (Брукнер, 639), параўн. таксама рус.верать, вирать ’піхаць, усоўваць’, гл. аўраць, вор2. Згадка ў Насовіча пра сувязь з поверх ’зверху’ не мае падстаў (гл. Нас., 314).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рабіны. Рабінавы гай. Рабінавы кій. □ Дадому вярталіся Ганька з цёткай Фядорай ужо на захадзе сонца. Пані Юля і дзеці правялі іх да канца рабінавай алеі.Васілевіч.// Прыгатаваны з рабін, з рабінамі. Рабінавы сок. Рабінавая настойка.
2. Які нагадвае сабой колер ягад рабіны; аранжава-чырвоны. Рабінавы колер.
•••
Рабінавая ночгл. ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)