крыж, -а, мн. крыжы́, -о́ў, м.

1. Прадмет хрысціянскага культу ў выглядзе вертыкальнага стрыжня з адной або дзвюма папярочнымі перакладзінамі, на якім, згодна з Евангеллем, быў распяты Ісус Хрыстос; сімвал выратавання і збавення чалавецтва.

К. на купале царквы.

Нацельны к.

Крыжы на магілах.

2. У хрысціян: малітоўны жэст правай рукой, які сімвалізуе такі прадмет.

3. Фігура з дзвюх ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом.

Намаляваць к.

4. Знак узнагароды, ордэн у форме такой фігуры.

Георгіеўскі к.

5. Ніжняя частка хрыбетніка, якая складаецца з пяці пазванкоў, злучаных з касцямі таза (спец.).

6. перан., адз. Пра цяжкі лёс, які выпаў на чыю-н. долю.

Цярпліва зносіць к. пакут.

Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — арганізацыя для аказання дапамогі ваеннапалонным, хворым, раненым, пацярпелым у вайну.

Несці крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.

Ставіць крыж на кім-чым (разм.) — лічыць каго-, што-н. скончаным, больш не існуючым; траціць усякую надзею на каго-, што-н.

|| памянш. кры́жык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).

|| прым. крыжо́вы, -ая, -ае (да 1—5 знач.) і крыжавы́, -а́я, -о́е (да 5 знач.; спец.).

Крыжовы шлях.

Крыжавая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несу́щий

1. прич. які́ (што) нясе́; які́ (што) выко́нвае; які́ (што) ро́біць; які́ (што) це́рпіць; які́ (што) зно́сіць; які́ (што) трыма́е, які́ (што) падтры́млівае; які́ (што) го́ніць; які́ (што) імчы́ць; які́ (што) вярзе́, які́ (што) пляву́згае; см. нести́I 1—6, 8;

2. прил., техн. нясу́чы, апо́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нікчэ́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Неістотны, нязначны. [Сухадольскі:] Магчыма, што мы з вамі так бы і засталіся ворагамі на ўсё жыццё, каб не ўмяшалася ў справу трэцяя зацікаўленая асоба. Перад яе веліччу нашы асабістыя крыўды здаюцца дробнымі і нікчэмнымі. Крапіва. // Пазбаўлены змястоўнасці; пусты. Саша крыху супакоілася, і цяпер яе раздражняла гэтая, як ёй здавалася, нікчэмная размова аб непатрэбных і дробязных падзеях і рэчах. Шамякін. // Нікуды не варты; які выклікае пагарду. [Юзік] ішоў па вуліцы нейкі змізарнелы, без пугі, нікчэмны і прыгорблены. Хадановіч.

2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны. [Алесь] рабіўся.. для мяне нікчэмным чалавекам, паскудным, брыдкім; я не мог зносіць яго. Адамчык. Ад легкадумнай слепаты — Крок да нікчэмнага намеру. Лойка.

3. Вельмі дрэнны, няўдалы; малы. Нікчэмны ўраджай. □ Карабель вялікі, але ўжо стары і нікчэмны. Быкаў. Паша ў Маргах таксама была нікчэмная і ад засценка далёка. Чарнышэвіч. Жыта было нікчэмнае, малаціць яго — адна пакута. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тасава́ць1 ’перамешваць (ігральныя карты)’ (ТСБМ, Янк. 1), та́соваць ’тасаваць (карты)’ (ТС), тасова́ті ’тс’ (Вруб.), тусува́ць ’мяшаць карты’ (Бяльк.), сюды ж тасо́ваны ’перамешаны, пераблытаны’ (ТС). Праз польск. tasować ’перамешваць карты’, ’расстаўляць, распінаць, ставіць’ з франц. tasser ’збіраць у кучу’, звязанае з tas ’куча’ (Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566; ЕСУМ, 5, 526).

Тасава́ць2 ’штурхаць, штыляць’ (Янк. 1), ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), ’рыхліць, ускопваць’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., Шатал.), сюды ж тасыну́ты ’штурхануць, піхануць’ (Клім., Сл. Брэс.). Відаць, роднаснае чэш. tasiti ’сячы; вымаць з похвы’, якое Махэк₂ (637) лічыць ітэратывам ад tesati (гл. цясаць) і параўноўвае з лат. test, якое акрамя ’абчосваць’ мае значэнне ’біць’. Сюды ж, магчыма, ст.-бел. тасоване ’?’: ковалю за тасоване прутов осми и два новых… заплатили (1686 г., КГС). Параўн. таскаць, ташчыць, гл.

Тасава́ць3зносіць, цягаць, кідаць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Няясна. Нагадвае чэш. tasiti ’цягнуць, валачы’, якое Махэк₂ (637) параўноўвае з рус. таска́ть ’цягаць, валачы’ (параўн. таскаць, гл.), роднасным літ. tąsýti ’торгаць, цягаць, валачы’; паводле аўтараў Сл. ПЗБ (5, 92), апошняе магло быць крыніцай слова, што не мае падстаў. Махэк₂ (там жа) лічыць чэшскае слова ізаляваным у славянскіх мовах, паколькі адсутнічае зыходны дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чтоII союз

1. што;

зна́ю, что ска́жешь ве́даю, што ска́жаш;

доса́дно, что ты опозда́л пры́кра, што ты спазні́ўся;

что в го́роде, что в дере́вне што ў го́радзе, што ў вёсцы;

2. (в знач. сравнительного союза) як;

кручи́ну, что ту́чу, не уно́сит ве́тром тугу́, як хма́ру, не зно́сіць ве́трам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

znosić

I незак.

1. зносіць;

2. адмяняць; ліквідаваць;

3. пераносіць; трываць;

4. несці;

kura znosi jajka — курыца нясе яйкі

nie znosić kogo — не пераносіць каго;

гл. znieść

II znosi|ć

зак. знасіць;

już ~ł dwie pary pantofli — ён ужо знасіў дзве пары чаравікаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nederlegen

1. vt

1) кла́сці, пакла́сці;

inen Kranz ~ ускла́сці вяно́к (an D – да чаго-н.);

die Wffen ~ скла́сці збро́ю

2) уно́сіць (грошы)

3) склада́ць з сябе́, адмаўля́цца (ад чаго-н.)

3) укла́дваць спаць

5) зно́сіць, разбура́ць

2. ~, sich прыле́гчы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

знішчаць, нішчыць, вынішчаць, губіць, руйнаваць, пустошыць, апусташаць; зніштажаць, пляжыць, друзгатаць (разм.); мітрэнжыць (абл.); ліквідоўваць (кніжн.); пераводзіць, зводзіць, вытраўляць, зганяць, зносіць, з'ядаць, карчаваць, выкарчоўваць (перан.) □ вырываць з карэннем

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

маўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу. Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам. Лынькоў. Косцік і Шурка ласа елі .. і маўчалі, быццам гутарка іх не датычыла. Брыль. // перан. Не парушаць цішыні, спакою якімі‑н. гукамі. Гарадок прытоена маўчаў. Ні пражэктара, ні стрэлу. Лынькоў. У адным з вагонаў рыпнуў гармонік. Зараз жа да вагона падбег нейкі старшы і загадаў маўчаць. Чорны. Спіць і лес ва ўсім адзенні І маўчаць лугі, дубровы. Колас. // перан. Не дзейнічаць, не працаваць. Матор маўчаў, піла цыркуляркі не круцілася. Гамолка. Бягуць к тэлефону — дарма. Маўчыць тэлефон. Колас.

2. Захоўваць што‑н. у таямніцы, не расказваць аб чым‑н. Кравец рабіў так, як і сказаў яму Несцяровіч, — маўчаў. Чорны. Аб гэтай справе лепш маўчаць, каб не станавіцца ў нязручную і смешную позу. Лынькоў.

3. перан. Не даваць знаць пра сябе; не праяўляцца. [Вера:] Трэба знайсці вінаватага. [Чарнавус:] А ён, падлюга, хітры, — маўчыць і не адгукаецца. Крапіва. // Не пісаць пісем, не адказваць на пісьмы. [Нахлябіч] яшчэ раз пісаў, а .. [сын] усё маўчаў. Чорны.

4. Не выказваць адкрыта сваіх думак, намераў. Нельга маўчаць аб недахопах. □ Пятроў схамянуўся: яму раптам здалося, што далей ён можа як-небудзь зрабіць намёк на тое, аб чым лепш маўчаць. Брыль. // перан. Зносіць што‑н., не скардзячыся, не пратэстуючы. Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!» Колас.

•••

Пра гэта гісторыя маўчыць гл. гісторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bear2 [beə] v. (bore, borne)

1. выно́сіць, зно́сіць, цярпе́ць, трыва́ць;

She couldn’t bear a thought of losing him. Яна не магла змірыцца з думкаю, што страціць яго;

bear an operation перане́сці апера́цыю

2. насі́ць, не́сці;

bear in mind мець на ўва́зе;

bear responsibility не́сці адка́знасць;

bear the blame быць вінава́тым

3. пака́зваць, мець;

Ніs latest work doesn’t bear comparison. Яго апошняя праца не мае роўных;

bear resemblance to быць падо́бным да;

bear no relation to не мець дачыне́ння да

4. раджа́ць, нараджа́ць;

She bore him a son. Яна нарадзіла яму сына.

be born нарадзі́цца

be born yesterday як бы́ццам то́лькі ўчо́ра нарадзі́ўся (наіўны)

bear away [ˌbeərəˈweɪ] phr. v. адно́сіць, адво́зіць

bear down [ˌbeəˈdaʊn] phr. v. (on) кіда́цца, накі́двацца, налята́ць, напада́ць, атакава́ць

bear out [ˌbeərˈaʊt] phr. v. падтры́мліваць, падмацо́ўваць;

bear up [ˌbeərˈʌp] phr. v. трыма́цца сто́йка, не злама́цца, вы́трымаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)