БЕ́ХЦЕРАЎ Уладзімір Міхайлавіч (1.2.1857, в. Бехцерава Кіраўскай вобл., Расія — 24.12.1927),
расійскі неўрапатолаг, псіхіятр, псіхолаг і нейрафізіёлаг; заснавальнікнавук. школы па рэфлексалогіі. Праф. (1893). Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1878). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1881. У 1884 працаваў за мяжой у Э.Дзюбуа-Рэймона. З 1885 у Казанскім ун-це, з 1893 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1897 у Жаночым мед. ін-це ў Пецярбургу. З 1908 заснавальнік і дырэктар Псіханеўралагічнага ін-та, з 1918 — Ін-та мозга і псіхічнай дзейнасці (цяпер Ін-т мозга імя У.М.Бехцерава). Фундаментальныя працы па анатоміі, фізіялогіі і паталогіі нерв. сістэмы. Залажыў асновы вучэння пра рэтыкулярную фармацыю галаўнога і спіннога мозга, стварыў вучэнне пра кампенсаторныя ўласцівасці мозга, упершыню вылучыў шэраг характэрных рэфлексаў, важных для дыягностыкі нерв. хвароб, апісаў шэраг хвароб і метады іх лячэння. Даследаваў лячэбнае выкарыстанне гіпнозу, у т. л. пры алкагалізме.
Літ.:
Мясищев В.Н. В.М.Бехтерев — замечательный ученый, врач, педагог, общественный деятель. Киров, 1956.
асецінскі пісьменнік, мастак; заснавальнік асецінскай л-ры і літ. мовы. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1881—85). Пісаў на асецінскай і рус. мовах. Зб-кі «Вершы» (1895, на рус. мове) і «Асецінская ліра» (1899, на асецінскай мове) адыгралі вял. ролю ў развіцці асецінскай л-ры. Сац. праблемы ўзнімаў у псіхал. апавяданнях («Паляванне на тураў», 1893). Гісторыі роднага народа прысвяціў этнагр. нарыс «Асоба» (1894). Аўтар паэм на рус. мове «Фаціма» (1889), «Перад судом», «Каму жывецца весела» (абедзве 1893), п’ес, публіцыст. артыкулаў. Заснавальнікрэаліст. жывапісу Паўн. Асеціі (жанравыя карціны, партрэты, пейзажы Каўказа). На бел. мову яго творы перакладалі Г.Кляўко, Ю.Свірка.
Тв.:
Бел.пер. — Асецінская ліра. Мн., 1986;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1974.
Літ.:
Тихонов Н. О К.Хетагурове. Орджоникидзе, 1965;
Балаев И. Романтическая поэма Хетагурова «Фатима». Орджоникидзе, 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРАТУ́ШТРА, Зараастр,
паўлегендарны заснавальнік зараастрызму — стараж.-іранскай рэлігіі, у аснову якой пакладзена ідэя аб непазбежнай перамозе сіл дабра над сіламі зла; стваральнік самай стараж. часткі «Авесты». Згодна традыцыі і паводле меркаванняў вучоных, З. жыў і прапаведаваў у 7—пач. 6 ст. да н.э. на тэр.Усх. Ірана, Сярэдняй Азіі і Афганістана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДМ,
у грэчаскай міфалогіі заснавальнікг. Фівы. Сын фінікійскага цара Агенора, муж Гармоніі. Паводле загаду дэльфійскага аракула і на ўказаным ім месцы пабудаваў крэпасць Кадмею (будучыя Фівы), дзеля чаго яму давялося забіць свяшчэннага дракона, з зубоў якога выраслі заснавальнікі самых знатных фіванскіх родаў. Стараж.-грэч. традыцыя прыпісвала К. вынаходніцтва грэч. алфавіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЎАРД, Говард (Howard) Эбінізер (29.1.1850, Лондан — 1.5.1928), англійскі тэарэтык горадабудаўніцтва, сацыёлаг. У 1872—77 жыў у Нью-Йорку. Зазнаў уплыў утапічнага сацыялізму. Выступіў з ідэяй стварэння першых гарадоў-садоў у Вялікабрытаніі: Лечуарта (1902—03) і Уэлін-Гардэн-Сіці (1920). Заснавальнік Асацыяцыі гарадоў-садоў (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДАРАХМА́Н I (каля 734—788),
заснавальнікКардоўскага эмірата ў Іспаніі і дынастыі Амеядаў. З-за ганенняў Абасідаў у 750 уцёк з Сірыі ў Іспанію, дзе ў 756 стварыў незалежны эмірат са сталіцай у Кордаве. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі, паспяхова змагаўся з араба-берберскай плем. знаццю. Адбіў нападзенні хрысц. правіцеляў Паўн. Іспаніі і франкаў Карла Вялікага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІ́СКАЯ ДЫНА́СТЫЯ (Aviz, Avis),
дынастыя партуг. каралёў [1385—1580]. Заснавальнік Жуан I. Каралі Авіскай дынастыі праводзілі палітыку абмежавання феад. знаці. Прадстаўнікі: Жуан I [1385—1433], Дуарці I [1433—38], Альфонс V [1438—81], Жуан II [1481—95], Мануэл I [1495—1521], Жуан III [1521—57], Себасцьян I [1557—79], Энрыкі I [1578—80]. Пасля спынення Авіскай дынастыі прастол у Партугаліі захоплены ісп. каралём Філіпам II і ўстаноўлена дынастычная унія Партугаліі і Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЗА́НТ,
у грэчаскай міфалогіі заснавальнікг.Візантый (Бізантый). Сын Пасейдона і Кераэсы, дачкі Іо і Зеўса. Адбіў нападзенне на горад фракійскага цара Гемаса і гнаў ворага да аддаленых раёнаў Фракіі. У яго адсутнасць на горад напаў скіфскі цар Одрыс, жонка Бізанта Фідалея з жанчынамі закідала лагер ворага ядавітымі змеямі і выратавала Візантый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУТ Луцый Юній (Lucius Junius Brutus; 6—5 ст. да н.э.),
паводле стараж.-рым. падання, патрыцый, заснавальнік Рымскай рэспублікі. Узначаліў паўстанне рымлян супраць этрускага цара Тарквінія Гордага, пасля выгнання якога ў 509 да н.э. адзін з першых (разам з Тарквініем Калацінам) консулаў у Рыме. Забіты ў паядынку з Арунсам, сынам выгнанага цара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬ (Boole) Джордж (2.11.1815, г. Лінкальн, Вялікабрытанія — 8.12.1864),
англійскі матэматык і логік; заснавальнікматэм. логікі. Праф. матэматыкі (1849) Куінс-каледжа ў Корку (Ірландыя). Спец. матэматычнай адукацыі не меў. У працах «Матэматычны аналіз логікі» (1847), «Логікавае злічэнне» (1848), «Даследаванне законаў мыслення» (1854) распрацаваў алгебру логікі. Імем Буля названы асобныя алг. сістэмы — булевы алгебры.