ХО́ЎАРД, Говард (Howard) Эбінізер (29.1.1850, Лондан — 1.5.1928), англійскі тэарэтык горадабудаўніцтва, сацыёлаг. У 1872—77 жыў у Нью-Йорку. Зазнаў уплыў утапічнага сацыялізму. Выступіў з ідэяй стварэння першых гарадоў-садоў у Вялікабрытаніі: Лечуарта (1902—03) і Уэлін-Гардэн-Сіці (1920). Заснавальнік Асацыяцыі гарадоў-садоў (1899).

Э.Хоўард. Горад-сад Лечуарта (Вялікабрытанія). Панарама.

т. 17, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)