ace

[eɪs]

1.

n.

1) во́чка n. (у гульні́)

2) туз -за́ m.а́рта)

3) неадбі́ўная пада́ча (у тэ́нісе)

4) ас -а m., ма́йстар -ра m. (асабл. лётчык)

5) Figur. кры́ха f.

not an ace — ані́ кры́хі

within an ace — на валасо́к ад, ледзь не

2.

v.t.

зарабі́ць пункт у гульні́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ше́я ж.

1. шы́я, род. шы́і ж.;

2. перен. ка́рак, -рка м.; шы́я, род. шы́і ж.;

дать по ше́е каўне́р пама́цаць;

получи́ть по ше́е па ка́рку схапі́ць; лу́пня зарабі́ць;

сиде́ть на ше́е на ка́рку сядзе́ць; на ласка́вым хле́бе быць;

слома́ть себе́ ше́ю ка́рак сабе́ скруці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trochę

трохі; трошкі; крыху; крышку;

ani trochę — ніколькі, ані;

zarobić trochę pieniędzy — зарабіць трохі грошай; трохі падзарабіць;

jestem trochę zmęczony — я трохі стомлены;

musisz trochę poczekać — крыху пачакай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.

1. што. Зрабіць, прабіць (дзірку, адтуліну ў чым‑н.). [Вада] спачатку прарабіла вялікую канаву ад берага, а потым вырыла гэтую пячору. Лупсякоў.

2. што. Зрабіць, выканаць. Прарабіўшы ўвесь комплекс гімнастыкі, .. [Уладзік] стамляўся. Колас. Савецкія пісьменнікі .. прарабілі вялікую працу ў сэнсе творчасці і ў сэнсе працы над тэорыяй марксізма-ленінізма. Чорны.

3. Правесці які‑н. час, працуючы дзе‑н.; прапрацаваць. Прарабіць усё жыццё на заводзе.

4. што і без дап. Патраціць больш заробленага. [Рудзін:] — У такі час не зарабіць, а прарабіць можна. Галавач. — Сыры тыя ці грошы, выручаныя ад іх продажу, адабралі .. — і дзядзька не так зарабіў, як прарабіў. Сачанка.

5. што і без дап. Рабіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́бязны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дробязі (у 1 знач.); дробны, невялікі. Дробязны тавар. Дробязныя рэчы. // Які датычыцца ўсіх дробязей, дэталей. Дробязныя клопаты. □ — І хоць ты быў сябрам яго бацькі, гэта не дае табе права на дробязнае апякунства ва ўсім. Савіцкі.

2. Неістотны, дробны (у 7 знач.). Першае баявое заданне не ўзрадавала .. [Сашу], бо здалося дробязным: вялікая справа пашыць чатыры сцягі! Шамякін. Нарады ў канторы выпісваліся на дробязныя работы, на якіх і спіны не паломіш, але і зарабіць не заробіш. Ермаловіч.

3. Які надае занадта вялікае значэнне дробязям, нязначным рэчам. Дробязны чалавек. □ [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Cattus amat piscem, sed non vult tingere plantam

Кот любіць рыбу, але не жадае мачыць лапы.

Кот любит рыбу, но не хочет мочить лапы.

бел. Хоча выдраць з вулля мёду і каб не ўкусіла ніводная пчала. Хоча і ў пост аскароміцца, і ў святыя трапіць. Калі рыбу есці ‒ трэба ў ваду лезці. Не замуціш вады ‒ не паймаеш рыбы. Хочацца смачнага есці, а зарабіць не хочацца. Яму каб мёд, а яшчэ каб і лыжка.

рус. Лакома кошка до рыбки, да в воду лезть не хочет. Ног не мочить, так и рыбок не ловить. Хочется есть, да не хочется лезть. Есть молоко, да доставать далеко. Чтобы рыбку съесть, надо в воду лезть.

фр. Chat aime poisson mais n’aime pas a se mouiller les pattes (Кот любит рыбу есть, но не любит лапы мочить).

англ. The cat would eat fish and wouldn’t wet her paws (Хочет кот рыбки съесть, да не хочет лапы мочить).

нем. Wer mit will essen, soll mit uns dreschen (Кто вместе хочет есть, тот должен с нами молотить). Wer Fische fangen will, muß vorher die Netze flicken (Кто хочет ловить рыбу, должен предварительно заштопать сети).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

абабі́ць, ‑б’ю́, ‑б’е́ш, ‑б’е́; ‑б’ём, ‑б’яце́; зак., каго-што.

1. Удараючы, прымусіць адпасці што‑н. Абабіць яблык. Абабіць расу. □ [Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак. // Удараючы, ачысціць ад чаго‑н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі. // Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

2. Пашкодзіць паверхню чаго‑н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк. // Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы.

3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым‑н. Абабіць дзверы дэрмацінам. □ [Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.

4. Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу.

•••

Абабіць капейкузарабіць грошай. [Ціток:] — Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

1. Зрабіць што‑н. фальшывае. Падрабіць дакументы. Падрабіць почырк. □ [Сяргей:] Ёсць у вёсцы такія ўмельцы, у кузні так [кляймо] падробяць, што не адрозніш ад сапраўднага, графскага. Машара. // Зрабіць падобным да чаго‑н. Наогул жа, калі салавей пяе — гэта цуд. І чалавеку дасюль не ўдалося ні толкам перадаць, ні падрабіць яго. Лужанін. — А ну, падрабі мой голас! — казаў пан з усмешкай. Бядуля.

2. Разм. Вяжучы, дабавіць яшчэ трохі; падвязаць. Падрабіць панчоху.

3. Зарабіць дадаткова, падзарабіць. Не прывыкаць [Сцяпану] рабіць, ведае, як з зямлёй абыходзіцца, а, дзе трэба, то і граматай падрабіць зможа. Мележ. Антон скоса зірнуў на пачак. Модныя, аднак, заўсёды папяросы курыць [Шпілеўскі]. Мабыць, недзе падрабіў ужо. Савіцкі.

падрабі́ць 2, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што і чаго.

Раздрабіць усё, многае; надрабіць у нейкай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grubo

1. тоўста;

grubo posmarowany — тоўста (густа) намазаны;

grubo na palec — таўшчынёй у палец;

2. шмат, многа, багата;

grubo zarobić — добра (многа) зарабіць;

grubo więcej — нашмат больш;

grubo się mylić — глыбока памыляцца;

3. нізкім голасам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., чаго.

1. Зрабіць вялікую колькасць чаго‑н. Нарабіць здымкаў. Нарабіць вулляў. □ Увайшоў у лес я ссекчы клён, Нарабіць мне трэба лёгкіх лыжаў. Бялевіч.

2. і што. Зрабіць, учыніць што‑н. або многа чаго‑н. (звычайна непрыемнага, дрэннага і пад.). Нарабіць памылак. Нарабіць шкоды. □ Малыя накінуліся на сала. Маці нарабіла крыку: — Не бярыце памногу. Чорны. Паяўленне [Сцёпкі] ў Заборцах было цэлаю праяваю вясковага жыцця, бо ў свой час ён нарабіў столькі шуму ў сяле, што аб ім доўга гаварылі і прарочылі яму нялюдскую долю. Колас. — Засуха ў нас — гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла. Шамякін.

3. і без дап. (звычайна з адмоўем). Зарабіць у дастатковай колькасці. — Грошай няма ў нас, дзедка. Тата адзін на ўсіх не можа нарабіць, — адказала Галя тое, што чула не раз з матчыных вуснаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)