зарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Набыць работай, атрымаць за работу.

З. семсот рублёў.

З. права на адпачынак.

2. Атрымаць у выніку чаго-н. (разм., іран.).

З. па карку.

З. вымову.

3. Закласці, замураваць.

З. адтуліну.

Зарабіць як Заблоцкі на мыле (разм., жарт.) — пагарэць на якой-н. справе.

|| незак. зарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарабі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зараблю́ заро́бім
2-я ас. заро́біш заро́біце
3-я ас. заро́біць заро́бяць
Прошлы час
м. зарабі́ў зарабі́лі
ж. зарабі́ла
н. зарабі́ла
Загадны лад
2-я ас. зарабі́ зарабі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зарабі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зарабі́ць сов.

1. зарабо́тать;

з. сто ты́сяч рублёў — зарабо́тать сто ты́сяч рубле́й;

на гэ́тай спра́ве нічо́га не заро́біш — на э́том де́ле ничего́ не зарабо́таешь;

2. заде́лать;

з. дзі́рку — заде́лать дыру́;

3. разг., перен. зарабо́тать; (наказание, взыскание — ещё) схлопота́ть;

з. дзяся́тку — зарабо́тать деся́тку;

з. вымо́ву — зарабо́тать (схлопота́ть) вы́говор;

з. па ка́рку — схлопота́ть по ше́е;

з. сваі́м мазалём — зарабо́тать свои́м трудо́м;

з. на абара́нкі — доста́ться на калачи́ (кому);

з. на арэ́хі — зарабо́тать на оре́хи;

з., як Забло́цкі на мы́лепогов. погоре́ть, оста́ться ни с чем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.

1. Набыць работай, атрымаць за работу; запрацаваць. Зарабіць працадзень. □ Пярэчыць Міця не мог. Ён першы згадзіўся з Косцем наладзіць пераправу цераз раку, каб зарабіць грошай. Курто.

2. Разм. Заслужыць, атрымаць за сваю дзейнасць. Зарабіць падзяку. Зарабіць пяцёрку па геаграфіі.

3. Разм. Падвергнуцца фізічнаму ўздзеянню, пакаранню. Зарабіць па руках. Зарабіць па карку. Зарабіць бізуна.

•••

Зарабіць на арэхі (на абаранкі) — заслужыць пакаранне за якую‑н. правіннасць.

Зарабіць, як Заблоцкі на мыле — пацярпець няўдачу, страціць больш, чым атрымаць карысці (у якой‑н. справе, гандлёвай здзелцы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарабі́ць, зарабля́ць

1. verdenen vt; errbeiten vt;

2. разм. (пра фізічнае пакаранне) verdenen vt; bbekommen* vt; kregen vt;

зарабі́ць лупцо́ўку ine breibung kregen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запрацава́ць¹, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што (разм.).

Зарабіць працай.

З. пяцьсот тысяч рублёў.

|| незак. запрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што, чаго і без дап. (разм.).

Крыху, дадаткова зарабіць.

П. грошай.

|| незак. падзарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накалядава́ць

зарабіць што-небудзь калядаваннем’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накаляду́ю накаляду́ем
2-я ас. накаляду́еш накаляду́еце
3-я ас. накаляду́е накаляду́юць
Прошлы час
м. накалядава́ў накалядава́лі
ж. накалядава́ла
н. накалядава́ла
Загадны лад
2-я ас. накаляду́й накаляду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час накалядава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

назарабля́ць сов. (во множестве) зарабо́тать; см. зарабі́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашаба́шыць

зарабіць грошы, выконваючы якую-небудзь выгадную работу, акрамя асноўнай’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашаба́шу зашаба́шым
2-я ас. зашаба́шыш зашаба́шыце
3-я ас. зашаба́шыць зашаба́шаць
Прошлы час
м. зашаба́шыў зашаба́шылі
ж. зашаба́шыла
н. зашаба́шыла
Загадны лад
2-я ас. зашаба́ш зашаба́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашаба́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)