нарабіць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., чаго.
1. Зрабіць вялікую колькасць чаго‑н. Нарабіць здымкаў. Нарабіць вулляў. ▪ Увайшоў у лес я ссекчы клён, Нарабіць мне трэба лёгкіх лыжаў. Бялевіч.
2. і што. Зрабіць, учыніць што‑н. або многа чаго‑н. (звычайна непрыемнага, дрэннага і пад.). Нарабіць памылак. Нарабіць шкоды. ▪ Малыя накінуліся на сала. Маці нарабіла крыку: — Не бярыце памногу. Чорны. Паяўленне [Сцёпкі] ў Заборцах было цэлаю праяваю вясковага жыцця, бо ў свой час ён нарабіў столькі шуму ў сяле, што аб ім доўга гаварылі і прарочылі яму нялюдскую долю. Колас. — Засуха ў нас — гэта яшчэ нішто, а вось вайна што нарабіла. Шамякін.
3. і без дап. (звычайна з адмоўем). Зарабіць у дастатковай колькасці. — Грошай няма ў нас, дзедка. Тата адзін на ўсіх не можа нарабіць, — адказала Галя тое, што чула не раз з матчыных вуснаў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)