кампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.
Аплаціць (аплачваць), накрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш. Кампенсаваць нанесеныя страты.// Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым‑н. Аўгіня кампенсавала .. [дачцы] бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі.Колас.Па дарозе надумаў [Кірыла] .. заехаць адразу да Зосі і размовай з ёй кампенсаваць страчаны дзень.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяско́нны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які не мае каня, коней. Бясконная гаспадарка.// Без каня. За надзел зямлі, які, вядома, таксама належаў пану, бацька Язэпкаў адрабляў паншчыны пяць дзён на тыдзень — тры дні з канём і два без каня. У бясконныя дні мужыка магла замяніць жонка ці хто іншы з сям’і.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперымента́тар, ‑а, м.
Той, хто праводзіць эксперымент; той, хто эксперыментуе. Па шырыні непасрэдна-творчага асваення нацыянальнай рэчаіснасць. [М. Багдановіч] можа і ўступае, напрыклад, Купалу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэнні гэтага слова?М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падме́ньваць
1. (тайна) unterschíeben*vt;
2. (часовазамяніцькаго-н.) áblösen vt; éinspríngen*vi (s) (für A) (разм.);
цябе́ бы́ццам падмяні́лі du bist wie áusgetauscht
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
éinspringen*vi(s)
1) уско́кваць
2):
für j-n ~ (ху́тка) замяні́ць каго́-н.
3) збяга́цца (пра тканіну)
4) патрэ́скацца (пра скуру)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падгарэ́ць, ‑рыць; зак.
1. Згарэць, падпячыся з бакоў, знізу або, прыгарэўшы, набыць пах гарэлага. Пірог падгарэў. Малако падгарэла. □ Ніхто лепш за.. [пастуха] не пакажа, як зрабіць галасістую дудачку з вярбы альбо спячы ў прыску бульбы, каб яна нідзе не падгарэла.Шыловіч.
2. Згарэць знізу, пры зямлі. Дрэва падгарэла. □ Расошкі падгарэлі, і іх прыйшлося замяніць новымі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эквівале́нт
(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)
1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго (напр. механічны э. цяпла);
2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПАСЭСІ́ЙНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
у Расійскай імперыі ў 18—1-й пал. 19 ст. прыгонныя сяляне, замацаваныя за прыватнымі прамысл. прадпрыемствамі (мануфактурамі, фабрыкамі, заводамі) на аснове пасэсійнага права (без права продажу асобна ад прадпрыемства). Катэгорыя П.с. уведзена пры Пятру I у 1721. У іх склад уваходзілі купленыя да прадпрыемстваў сяляне, «вечнаадданыя» (указ 1736), казённыя фабр. рабочыя, перададзеныя ўладальнікам пасэсійных прадпрыемстваў. У 19 ст. ў лік П.с. ўвайшлі т. зв. неадменныя работнікі, што замянілі сабой прыпісных сялян. Ў адрозненне ад звычайных прыгонных П.с. не дазвалялася пераводзіць на с.-г. работы, аддаваць у рэкруты; яны маглі падаваць чалабіцці ў Берг- і Мануфактур-калегіі, якім былі падсудныя. У той жа час іх жорстка эксплуатавалі: грубы пазаэканам. прымус спалучаўся з грашовымі штрафамі і вылікамі. З развіццём капіталізму ўладальнікі пасэсійных прадпрыемстваў імкнуліся пазбавіцца ад П.с. (у 1840 яны атрымалі такое права) і замяніць іх паднявольную працу больш прадукц. працай наёмных работнікаў. Катэгорыя П.с. скасавана пасля адмены прыгоннага права ўказамі 1861 і 1863.
Літ.:
Панкратова АМ. Формирование пролетариата в России (XVII—XVIII вв.). М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наперабо́й, прысл.
Перабіваючы, перарываючы адзін аднаго. Стукаюць малаткі наперабой. □ Буль... буль... буль... — наперабой спадаюць у падстаўленыя гладышы буйныя звонкія кроплі.Ваданосаў.— Дзень добры, жанкі! — загучалі наперабой галасы гасцей.Мележ.// Стараючыся зрабіць што‑н. першым, раней за другога. — Сядай да нас! — наперабой запрашалі [Сяргея] салдаты.Гурскі.Хлопцы наперабой пачынаюць шукаць, якіх частак не хапае, што трэба замяніць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)