Прыйсці ў лютасць; дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца. Мачыха гэтак разлютавалася, што нават думаць нельга было, каб папрасіць у яе чаго-кольвек на тую складчыну.Сабаленка.Бык аказаўся прыпёртым галавой да сцяны. Але ад гэтага ён разлютаваўся яшчэ больш.Паўлаў./уперан.ужыв.У давяршэнне да ўсяго з вечара разлютавалася завіруха.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.
Разм.
1. Блудзячы, апынуцца дзе‑н. — Тады такая завіруха была. Я ледзь прыблудзіў да Вуднева...Кудравец.
2. Тое, што і прыблудзіцца. У паліцыі ўжо дванаццаць чалавек, з іх толькі шасцёра мясцовых. Астатнія або прыблудзілі немаведама адкуль, або жывуць у мястэчку год ці два.Навуменка.
3. Трохі зблудзіць. [Салдат:] — І вось тут мы крыху прыблудзілі...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сумёт ’гурба снегу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Касп., Яшк., ЛА, 2), сумёты ’гурбы’ (шуміл., Сл. ПЗБ), параўн. укр.дыял.суме́та ’гурба’, рус.сумёт ’тс’. Прасл.*sǫmetъ, іншыя дэрываты суадносныя з *sъ‑mesti ’змесці’ ад прасл.*mesti ’месці’, параўн. каш.sḿot ’гурба снегу’, серб.-харв.smȅt ’гурба снегу; сметнік, смецце’ (Борысь, Prefiks., 108–109; SEK, 4, 335). Сюды ж суме́ціца ’завіруха’ (Касп.), су́мець ’завея’ (Нас., Бяльк.), а таксама суме́цце ’смецце’, суме́тны (Гарэц., Ласт.). Параўн. смецце, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віху́ра, ‑ы, ж.
1.Разм. Бура, завея, завіруха. Не ціхне бура, стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!..Чарот.Дарожкі і сцежкі занесла віхура, Не знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар.Купала./уперан.ужыв.Гэй, вольная песня, імкніся, ляці ты На крыллях маланак, віхураў агністых.Танк.
2.Паэт. Імклівы віхравы рух. Скрыпач закончыў «Крыжачка». І ў лагерным прылеску Шуміць віхура гапака, Гучыць «Малдаванэску».Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар.Пальчэўскі.І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перастаць хвалявацца, плакаць, крычаць і пад.; суняцца, супакоіцца. Жаночы лямант крыху быў уняўся, але шчуплая смуглявая жанчына, матляючы ў паветры кулакамі, насядала на Юстына.Стаховіч.Лена апусцілася на мяккую капу, горка заплакала. Тлум адразу ўняўся.Ваданосаў.
2. Стаць больш слабым па сіле праяўлення; спыніцца, супакоіцца. Баец сцішыўся ў доле, так яму стала лягчэй — спякотны жар уняўся.Быкаў.Бяскрайняя снежная роўнядзь! Завіруха ўнялася.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абша́р, ‑у, м.
Неабсяжная прастора, разлегласць. А мароз трашчыць сіберны, Пухам крые, пухам сцеле Увесь абшар зямлі нязмерны, Нібы мяккую пасцелю.Гурло.Ад белай пены.. мора здавалася бяскрайнім зімовым абшарам, на якім лютуе завіруха, варочаючы і рассыпаючы высокія снежныя сувеі.Дуброўскі.// Участак вялікіх памераў. Абшары балот. □ І што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам; На тым абшары, на шырокім, Раскошна нівы красавалі.Колас.[Алёша] глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы і адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)