рызыкоўная падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчымасцей з надзеяй на выпадковы поспех.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
eventuéll[-vεn-]
1.a
1) магчы́мы
2) выпадко́вы
2.adv пры наго́дзе; ма́быць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АБМЕ́Ну эканоміцы,
узаемны абмен дзейнасцю (таварамі, паслугамі) паміж людзьмі, як правіла, на эквівалентнай аснове. Адбываецца непасрэдна ў вытв-сці (абмен вытв. дзейнасцю або загатоўкамі, паўфабрыкатамі) і ў форме абмену прадуктамі працы і паслугамі. З аднаго боку, абмен — састаўная ч.вытв. працэсу, з другога — адна з самаст. стадый грамадскага ўзнаўлення, якая спалучае вытв-сць з размеркаваннем і спажываннем.
Неабходнасць абмену абумоўлена грамадскім падзелам працы. У першабытным грамадстве звязаны з падзелам працы ўнутры абшчыны (абмен паміж абшчынамі быў выпадковы). З развіццём вытв-сці абмен набываў рэгулярны характар і асабліва пашырыўся з усталяваннем машыннай індустрыі. Са з’яўленнем грошай непасрэдны абмен тавараў (Т—Т) перарос у абарачэнне, але захаваўся ў вытв-сці, а таксама ў бартэрных здзелках (гл.Бартэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
stray2[streɪ]adj.
1. бяздо́мны; прыблу́дны; бадзя́жны, валацу́жны
2. рэ́дкі, выпадко́вы;
a stray bullet шалёная ку́ля;
a few stray taxis не́калькі выпадко́вых таксі́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
міжво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не залежыць ад волі, свядомасці. Толькі яшчэ аднаго не мог пераадолець у сабе каваль — гэта пачуцця нейкай міжвольнай гідлівасці да нямецкіх вінтовак і пісталетаў, хоць імі ўжо карысталіся партызаны.Паслядовіч.
2.Выпадковы, ненаўмысны. Асабліва помніцца мне адзін дзень, у які нам давялося быць міжвольнымі памочнікамі дзядзькі Сымона.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разлічыць.
2.узнач.прым. Наўмысны, загадзя абдуманы, не выпадковы. Назаўтра Мсціслаў паспрабаваў расказаць Міхаліне Раўбіч аб сапраўдным жыцці Алеся, аб разлічанай знявазе, якую чыніў яму невядомы вораг.Караткевіч.[Хлопец] так быў заняты працай, што здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
circumstantial
[sɜ:rkəmˈstænʃəl]
adj.
1) зале́жны ад абста́вінаў
2) выпадко́вы, уско́сны
circumstantial evidence — уско́сныя до́казы
3) падрабя́зны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
няво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які зроблены, адбыўся не наўмысна; выпадковы, міжвольны. Нявольная памылка.
2. Які адбываецца не па сваёй волі; вымушаны. Тугою замаркочвалася сэрца паэта, калі ён успамінаў эмігрантаў, нявольных у сваім расстанні з радзімай.Лойка.
3. Тое, што і паднявольны (у 1 знач.). Гэты гром [рэвалюцыі] разбудзіў ўсіх нявольных людзей, Асвяціў бліскавіцай ім шлях.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́РКАЎСКІ ПРАЦЭ́С спецыяльны від выпадковых працэсаў без паслядзеяння. Служыць мадэллю для многіх працэсаў у фізіцы
(напр., распад радыеактыўнага рэчыва),
у біялогіі (рост папуляцыі, працэсы мутацыі), у хіміі, тэорыі масавага абслугоўвання.
Выпадковы працэс X(t) наз. М.п., калі для любых момантаў часу t0 i t1 (t0 < t1) умоўнае размеркаванне X(t1) пры ўмове, што зададзены ўсе значэнні X(t) пры t≤to, залежыць толькі ад X(t0). Гэтая вызначальная ўласцівасць М.п. наз.маркаўскай уласцівасцю або адсутнасцю паслядзеяння: стан нейкай сістэмы ў момант t0 адназначна вызначае размеркаванне імавернасцей будучага развіцця працэсу пры t > t0 і інфармацыя аб мінулым развіцці працэсу да моманту t0 не ўплывае на гэтае размеркаванне. Тэорыя М.п. бярэ пачатак ад работ 1907 А.А.Маркава, прысвечаных вывучэнню паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл.Маркава ланцуг). Агульная тэорыя М.п. і іх класіфікацыя дадзены А.М.Калмагоравым (1931).