ЗАТЫРКЕ́ВІЧ-КАРПІ́НСКАЯ (Ганна Пятроўна) (20.2.1855, г.п. Срэбнае Чарнігаўскай вобл., Украіна — 12.9.1921),
украінская актрыса. З 1883 у трупе М.Крапіўніцкага, з 1892 у трупах М.Садоўскага, А.Суслава, Т.Калеснічэнка. У 1918—20 у Нар. т-ры ў Кіеве, у 1920—21 у Нар. т-ры ў Ромнах. Сцэн.вобразы З.-К. вызначаліся натуральнасцю, жанравай адпаведнасцю, абаяльнасцю: Аграфена Сцяпанаўна («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі), Ганна («Бесталанная» І.Карпенкі-Карага), Лымарыўна (аднайм. п’еса П.Мірнага), Стэха («Назар Стадоля» Т.Шаўчэнкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШКО́ЎСКАЯ (Алена Канстанцінаўна) (1864, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл. — 12.6.1925),
руская актрыса. Нар.арт. Рэспублікі (1924). Скончыла Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1888). З 1888 у Малым т-ры. Яркая камедыйная актрыса, іграла ролі свецкіх «драпежніц», какетак, інтрыганак: Глафіра, Лідзія Чабаксарава («Ваўкі і авечкі» і «Шалёныя грошы» А.Астроўскага) і інш. Тонкім гумарам, абаяннем было прасякнута яе выкананне ролей Дыяны («Сабака садоўніка» Лопэ дэ Вегі), Катарыны («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш., стварала таксама драм.вобразы сучасніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЕР ((Meyer) Конрад Фердынанд) (11.10.1825, г. Цюрых, Швейцарыя — 28.11.1898),
швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Дэбютаваў зб. вершаў «Дваццаць балад» (1864). Прадуманай кампазіцыяй і лаканізмам вызначаюцца гіст. паэма «Апошнія дні Гутэна» (1871), навелы «Амулет» (1873), «Святы» (1880), «Паж Густава Адольфа» (1882), «Жаніцьба манаха» (1884) і інш. У праблемным рамане «Юрг Енач» (1876) стварыў глыбокія рэаліст.вобразы. У зб. «Вершы» (1892) прыкметы сімвалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БАС ((Rabas) Вацлаў) (13.11.1885, Крупавіцы, каля г. Ракоўнік, Чэхія — 26.10.1954),
чэшскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай АМ (1906—09, 1911—13). Рэаліст. традыцыі чэш. мастацтва 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. спалучаў з уплывамі П.Сезана і А.Дэрэна. Ствараў абагульненыя паэт.вобразы роднай прыроды: «Вясна» (1921), «Чэшскае сяродгор’е» (1927), «Веснавы пейзаж» (1930), «Поле і аблокі» (1933), «Зямля» (1934), цыкл «Хлеб» (1939), «Чэшская песня» (1947), «Верасень» (1953) і інш.Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
халу́йскі, ‑ая, ‑ае.
Пагард. Які мае адносіны да халуя, уласцівы яму. [Камендант:] — Калі не задавішся сам, сабака, .. то нам давядзецца самім апаганіць свае рукі аб тваю халуйскую скуру.Лынькоў.Аўтар выкрывае ганебныя халуйскія рысы ў дачыненні да ляснічага ў некаторых леснікоў, але ўвогуле ён малюе вобразы сялян, як увасабленне розуму, працавітасці, сумленнасці.Клімковіч.// Рабалепны, угодлівы. Яму вельмі хацелася вызначыцца перад акупантамі сваёй паганай вынаходлівасцю і халуйскай адданасцю.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПАЛО́Г (грэч. apologos літар. апавяданне),
у старажытнагрэчаскай і ўсх. л-ры кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін. Блізкі да байкі, але вобразы ў апалогу менш канкрэтныя, большае месца займае дыдактычны элемент. Найб. вядомы збор апалога — у стараж.-інд. кнізе на санскрыце «Панчатантра» (3—4 ст.; у араб. і перс. перапрацоўках «Каліла і Дзімна», каля 750). Апалогі ўключаліся ў рэліг. і дыдактычныя аповесці («Гісторыя пра Варлаама і Іасафа»), Традыцыі гэтага жанру выкарыстаў Я.Колас у паэме «Сымон-музыка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС ((Davis) Бэт) (Рут Элізабет; 5.4.1908, г. Лоўэл, штат Масачусетс, ЗША — 6.10.1989),
амерыканская актрыса. Адукацыю атрымала ў драм. школе. З 1928 выступала ў т-рах Брадвея. З 1931 у кіно. Напачатку выконвала ролі інжэню і «ракавых спакусніц». У 1934 у фільме «Цяжар пачуццяў чалавечых» (паводле У.С.Моэма) упершыню паказала складаны, супярэчлівы ўнутр. свет чалавека. Стварала вобразы валявых, незалежных жанчын, здольных выжыць насуперак лёсу. Сярод фільмаў: «Іезавель», «Змрочная перамога», «Лісічкі», «Усё пра Еву», «У цэнтры буры», «Што здарылася з Бэбі Джэйн?», «Жнівеньскія кіты».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РБА (Garbo) Грэта [сапр.Густафсан
(Gustafsson) Грэта Лавіса; 18.9.1905, Стакгольм — 15.4.1990], амерыканская кінаактрыса шведскага паходжання. Вучылася ў Каралеўскай акадэміі тэатр. мастацтваў у Стакгольме. З 1923 здымалася ў кіно, з 1926 у Галівудзе. Буйнейшая трагічная актрыса ў гісторыі кінематографа. Вобразы, створаныя Гарбай, адметныя драматызмам, псіхал. глыбінёй. Шчырасць і сардэчнасць ігры актрысы, прыродная абаяльнасць прынеслі ёй сусв. вядомасць. Сярод фільмаў: «Чароўная жанчына» (1928),
«Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937). З 1941 не здымалася. У 1954 атрымала спец. прэмію «Оскар».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́У, Доу (Dou) Герард (7.4.1613, г. Лейдэн, Нідэрланды — 9.2.1675), галандскі жывапісец. Вучыўся ў свайго бацькі Я.Дау і ў Рэмбранта (1628—31), якому наследаваў у ранні перыяд творчасці. Пісаў пераважна невял. жанравыя карціны, у якіх ствараў вобразы вучоных, музыкантаў, гандлярак і інш.: «Астраном», «Зубны ўрач», «Скрыпач», «Гандлярка селядцамі» і інш. Натуралістычна-дакладнае адлюстраванне прадметаў, цікавыя сюжэты, спалучаныя з вонкавай прыгажосцю, дэкар. і светлавымі эфектамі, прынеслі яму славу моднага партрэтыста і майстра мініяцюрнага нацыянальнага жывапісу — своеасаблівага «галандскага ракако».
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца мяккай лірычнасцю, духоўным багаццем, выразнай пластычнасцю: Наташа, Зіна («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Варвара («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ніколь («Мешчанін у дваранах» Мальера), Цешча («Дом на мяжы» С.Мрожака), Марыся (радыёспектакль «Хамуціус» паводле А.Куляшова; Дзярж. прэмія Беларусі 1984) і інш.