ВЕ́ЧНЫЯ ВО́БРАЗЫ, сусветныя вобразы,

умоўная назва вобразаў літаратурных герояў, якія ўзніклі ў канкрэтную гіст. эпоху, але ў свядомасці людзей наступных эпох ператварыліся ў мнагазначныя і шырокавядомыя сімвалы, здольныя ўвасабляць з’явы агульначалавечага зместу. Кожны з гэтых вобразаў (Праметэй, Дон Жуан, Фауст, Гамлет, Дон Кіхот) па-свойму адлюстроўвае спрадвечныя сутнасныя канфлікты самавыяўлення чалавека, гранічнасць яго жыццёвых ідэалаў і памкненняў, супярэчлівую рэальнасць яго магчымасцей. Маст. ёмістасць і шматмернасць такіх вобразаў, багаты вопыт іх інтэрпрэтацый у сусв. л-ры і мастацтве вядуць да новых абагульненняў, пераацэнак рэчаіснасці ў адпаведнасці з умовамі і патрэбамі часу.

Тытан Праметэй — герой стараж.-грэч. міфалогіі ў трагедыі Эсхіла пададзены як смелы багаборац, а ў больш позніх творах як сімвал сапраўднай чалавечнасці, падзвіжніцкага служэння вял. мэце (у Дж.​Байрана, П.​Б.​Шэлі, М.​Агарова, Т.​Шаўчэнкі, Ф.​Ліста, А.​Скрабіна, Тыцыяна). Сярэдневяковая легенда пра рыцара, які аддаў жыццё пошукам любоўных уцех, выклікала шмат літ. наследаванняў, у якіх Дон Жуан выступаў прадстаўніком арыстакратычнага грамадства (Мальер), заўзятым шукальнікам неўвядальнай жаноцкасці (опера В.​А.​Моцарта, апавяданне Э.Т.​А.​Гофмана), бунтаром у імя свабоды асобы (паэма Байрана), звычайным спажыўцом бурж. тыпу (раман А.​Бальзака), эгаістычным жыццялюбцам, для якога настаў час расплаты за мінулае («маленькая трагедыя» А.​Пушкіна). Этапныя маст. вытлумачэнні легенды пра Фауста, які нібыта прадаў душу д’яблу дзеля ведаў і багацця: п’еса К.​Марла «Трагічная гісторыя доктара Фауста»; трагедыя І.​В.​Гётэ «Фауст», прасякнутая верай у сілу чалавечага розуму; раман Т.​Мана «Доктар Фаустус», у якім трагічны лёс Фауста супастаўляецца з лёсам усёй Германіі 1-й пал. 20 ст. Характар Гамлета са скандынаўскай сагі, у якой гал. герой настойліва дасягае сваёй мэты і карае злачынцу, пераасэнсаваны ў аднайм. трагедыі У.​Шэкспіра, дзе Гамлет паўстае найперш мысліцелем, які выпрабоўвае сумненнямі традыц. погляды.

Першыя спробы асваення вечных вобразаў у бел. л-ры — пераклады Бібліі: да біблейскіх вобразаў звярталіся ў сваёй творчасці Кірыла Тураўскі, Ф.​Скарына, Сімяон Полацкі. Многа міфал. вобразаў парадзіравана ў ананімных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». У 1920—30-я г. найб. часта згадваўся вобраз Праметэя, багаборніцкія імкненні якога адпавядалі рэв. ўздыму і грамадскім настроям часу. Надзвычай важным для бел. л-ры стаў вобраз музыкі — нар. песняра, мастацтва якога раскрывала душу бел. народа, векавую крыўду і боль прыніжанага чалавека, незгасальную веру ў моц нар. духу і неўміручасць нар. генію («Курган» Я.​Купалы, «Сымон-музыка» Я.​Коласа).

Літ.:

Берков П.Н. Вклад восточных славян в разработку так называемых «мировых образов» // Берков П.Н. Проблемы исторического развития литератур. Л., 1981.

Г.​Я.​Адамовіч.

т. 4, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́браз

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́браз во́бразы
Р. во́браза во́бразаў
Д. во́бразу во́бразам
В. во́браз во́бразы
Т. во́бразам во́бразамі
М. во́бразе во́бразах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднатыпо́вы і аднаты́пны, -ая, -ае.

Аднаго ці падобнага тыпу.

Аднатыповыя вобразы.

Аднатыпныя машыны.

|| наз. аднатыпо́васць, -і, ж. і аднаты́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́бразны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе вобразы, паказвае што-н. у вобразах; яскравы, яркі, жывы.

Вобразнае абагульненне ўбачанага.

Гаварыць вобразна (прысл.).

|| наз. во́бразнасць, -і, ж.

В. паэтычнай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уя́ва, -ы, мн. -ы, уя́ў, ж. (разм.).

1. Тое, што і уяўленне.

Перад ім ва ўяве прамільгнулі знаёмыя вобразы.

Не мець уявы пра што-н.

2. Напамінак, вобраз, прымета.

Уявы вясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажыўля́ць

‘прынаджваць што-небудзь (нажыўляць вуду) і ў пераносным значэнні (нажыўляць вобразы, уражанні і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нажыўля́ю нажыўля́ем
2-я ас. нажыўля́еш нажыўля́еце
3-я ас. нажыўля́е нажыўля́юць
Прошлы час
м. нажыўля́ў нажыўля́лі
ж. нажыўля́ла
н. нажыўля́ла
Загадны лад
2-я ас. нажыўля́й нажыўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нажыўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́браз, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.

2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.

В. маці.

3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.

Светлыя вобразы будучага.

4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.

Паэт мысліць вобразамі.

5. У мастацкім творы: тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.

Вобразы рамана.

Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю). Стварыць в. рабочага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гратэ́скавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гратэску. Гратэскавыя вобразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднатыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Аднаго ці падобнага тыпу. Аднатыповыя ўмовы. Аднатыповыя вобразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімвалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сімвалістыкі. Сімвалістычныя вершы. Сімвалістычныя вобразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)