ЗУБКО́ВА Зінаіда Пятроўна

(н. 3.11.1938, пас. Ульянаўка Ленінградскай вобл.),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца мяккай лірычнасцю, духоўным багаццем, выразнай пластычнасцю: Наташа, Зіна («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Варвара («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ніколь («Мешчанін у дваранах» Мальера), Цешча («Дом на мяжы» С.Мрожака), Марыся (радыёспектакль «Хамуціус» паводле А.Куляшова; Дзярж. прэмія Беларусі 1984) і інш.

В.А.Грыбайла.

т. 7, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)