◎ *Наборсавацца, наборе уватысь ’наесціся, нахлябацца’ (кам., Сл. ПЗБ). Відаць, да борсаць, барсаць ’блытаць’ або барсиць ’працягваць аборы ў лапці; кідаць’ (гл.) з характэрным для экспрэсіўных утварэнняў пераходам ад канкрэтнай семантыкі да ’есці’, параўн. нарэзацца, налупіцца, набрицца і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збэ́рсаць ’скруціць, зматаць’ (Сл. паўн.-зах.), слонім. ’зрабіць кепска, сапсаваць’ (Нар. лекс.). Гл. барсаць. Лаўчутэ (Сл. балт., 100–101) прапануе аддзяліць бэрсаць ’рабіць кепска, псаваць’ ад барсаць ’працягваць аборы ў лапці’, але бэрсаць і ’блытаць (ніткі)’, а таму такое раздзяленне няпэўнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр.скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус.скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус.склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус.скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням.Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.
◎ Плі́нта2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск.plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́ша ’страшыдла, пачвара, якая «блукае ноччу», «сядзіць у цёмным кутку»’ (Янк. 3.). Няясна. Наўрад ці звязана генетычна з літ.maĩšas ’цёмны, закураны кут у кузні’. Відаць, з мяша́ць ’перашкаджаць’, утвараная як, напрыклад, драг.сновэ́да ад сно́ўдатысь ’сноўдацца, хадзіць туды-сюды, перашкаджаючы’. Параўн.: літ.maišýti ’перашкаджаць, блытаць’. Гл. таксама мэ́ша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напрала — там каўбаса, а там тонко (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сценя́ціцца, сціня́ціцца ’пакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ.tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ.tenióti ’блытаць’ пры лат.tina, tine ’від сеткі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
jumble
[ˈdʒʌmbəl]1.
v.t.
1) зьме́шваць, бязла́дна блы́таць
2) трэ́сьці
2.
v.i.
бязла́дна ру́хацца, валту́зіцца
3.
n.
1) бязла́дная мешані́на, ку́ча f.
2) блытані́на f.
3) падкіда́ньне, трасе́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Клы́чыць1 ’камячыць, ціскаць, шкуматаць, блытаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Юрч., Рам., Янк. III, Бяльк., Яўс., Мядзв., Сержп. Пр., КЭС, лаг.). Да klъkъ ’клок’. Дзеяслоў утворан ад назоўніка з другасным падаўжэннем вакалізму (klъkъ > klъčiti > klyčiti). Гл. клок.
Клы́чыць2 ’дражніць, наўмысна кагосьці злаваць’ (Мат. Маг.). Да клычыць1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жабе́ніцца ’ўпірацца, калі просяць’ (Бяльк.), ’раздумваць’ (Жд. 3), жабіня́ць, жабіня́цца ’ўпірацца’ (Бяльк.). Параўн. літ.дыял.zabainioti ’блытаць’, лат.zabelêt ’не даваць ад нуднасці ўстрымлівацца’, што дазваляе лічыць бел.жабеніцца запазычаннем з літ. Калі ўлічыць славесны характар «упірання» ці роздуму, магчыма звязваць з жабанець (гл.). Іншае тлумачэнне — праз сувязь з жа́біцца ’моршчыцца’ ці ’перагінацца’, адкуль магчыма развіццё значэння ’ламацца’.