1) рака ў Аргенціне, на Пн Патагоніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Неўкен і Лімай, якія пачынаюцца ў Андах. Даўж. ад вытоку р. Неўкен каля 1,3 тыс.км, пл. басейна 146 тыс.км². Цячэ па засушлівых раўнінах паўн. Патагоніі, упадае ў Атлантычныак. Паводка ў пач. лета. Сярэдні расход вады каля 950 м³/с. Суднаходная на асобных участках. На рэках Неўкен і Лімай — ГЭС.
2) Рака ў Уругваі (вытокі ў Бразіліі), левы прыток р. Уругвай. Даўж. каля 500 км, пл. басейна 70,6 тыс.км². Цячэ па раўніннай мясцовасці. Сярэдні расход вады каля 700 м³/с. У сярэднім цячэнні вадасх. Рыо-Негра. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні (да г. Мерседэс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДЗІННААКІЯНІ́ЧНЫЯ ХРЫБТЫ́,
магутныя падводныя Горныя збудаванні ў межах дна акіянаў, якія найчасцей займаюць пасярэдняе становішча. Назіраюцца ў выглядзе планетарнай сістэмы на дне ўсіх акіянаў. Сумарная даўж. каля 75 тыс.км, шыр. да 2 тыс.км, адносная выш. 1—3 тыс.м. Сістэма С.х. уключае Гакеля хрыбет, Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, Цэнтральнаіндыйскі хрыбет (разам з Аравійска-Індыйскім), Усходне-Ціхаакіянскае падняцце. Асобныя вяршыні ўздымаюцца над узр. ак. ў выглядзе вулканічных астравоў (Буве, Св. Алены, Трыстан-да-Кунья і інш.). С.х. характарызуюцца развіццём разрыўных парушэнняў зямной кары, у т. л.вял. папярочнымі разломамі і зрухамі, актыўным вулканізмам і высокай сейсмічнасцю. Уздоўж гал. восі размяшчаюцца рыфтавыя даліны з агаленнямі на дне ультраасн. парод, паводле складу блізкіх да рэчыва мантыі Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУГВА́Й (Uruguay),
рака ў Паўд. Амерыцы, вярхоўі ў Бразіліі, у сярэднім і ніжнім цячэнні служыць мяжой паміж Бразіліяй, Аргенцінай і Уругваем. Утвараецца ад сутокаў рэк Каноас і Пелотас, якія пачынаюцца на зах. схілах хр. Сера-ду-Мар. Даўж. (ад вытоку р. Пелотас) 2200 км, пл.бас. 307 тыс.км². Верхняе і сярэдняе цячэнне па Бразільскім пласкагор’і. Парожыстая, шмат вадаспадаў. Упадае ў Атлантычныак., утварае агульнае з р. Парана вусце — эстуарый Ла-Плата. Гал. прытокі: Ібікуі, Рыо-Негра (злева). Паводкі вясной і восенню. Сярэдні гадавы расход вады 5500 м³/с. ГЭС Сальта-Грандэ. Суднаходная для марскіх суднаў да г. Пайсанду, для рачных — да вадаспадаў Сальта і Канкордыя. Гал. парты; Канкордыя (Аргенціна), Сальта, Пайсанду, Фрай-Бентас (Уругвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯДЦО́ВЫЯ, селядцы (Clupeidaė),
сямейства рыб атр. селядцападобных. 7 падсям., каля 20 (па інш. звестках каля 50) родаў, у т. л.пузанкі, салака, сардзіны, цюлькі, шпроты, сардзінелы. Каля 190 відаў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі, разнастайныя ў тропіках; некат. віды ва ўмераных і халодных водах.
Даўж. 35—45 см, у прахадных форм да 75 см, маса да 2 кг. Цела сціснутае з бакоў, укрытае вял. цыклоіднай луской. Спіна зеленавата-шэрая, бакі і бруха серабрыстыя. Характэрна адсутнасць прабадной лускі бакавой лініі (ёсць толькі 2—5 адразу за галавой). На галаве развітыя сейсмасенсорныя каналы. Уздоўж сярэдняй лініі бруха ў многіх відаў ёсць кіль з прывостранай лускі. Кормяцца пераважна планктоннымі беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́НЖАВАЯ (Oranje, Orange),
рака на Пд Афрыкі, у Лесота, ПАР і Намібіі. Даўж. 1860 км, пл.бас. 1020 тыс.км². Пачынаецца ў масіве Монт-а-Сурс (Драконавы горы) у Лесота пад назвай Сінку на выш. больш за 3000 м. Перасякае засушлівую вобласць. Высокі Велд, плато Кап, дзе цячэ ў цясніне. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады (Аўграбіс і інш.). Апошнія 100 км цячэ па раўніне, упадае ў Атлантычныак., утварае бар (пясчаны падводны вал). Гал. прытокі — Каледан і Вааль. Паўнаводная з ліст. да сакавіка. У межах Высокага Велда часам амаль перасыхае. Сярэдні расход вады 800 м³/с. Гадавы сцёк каля 15 км³ (моцна мяняецца па гадах). Выкарыстоўваецца на водазабеспячэнне і арашэнне (пабудаваны арашальныя сістэмы). ГЭС. На Аранжавай буйныя гарады: Алівал-Норт, Прыска, Апінгтон (ПАР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІХ ВЯТРО́Ў ЦЯЧЭ́ННЕ,
паверхневае цячэнне ў Паўд. паўшар’і. Напрамак цячэння з З на У паміж 40° і 55°паўд. ш., абкружае зямны шар, перасякаючы Атлантычны, Індыйскі і Ціхі акіяны, у якіх адпаведна адгаліноўваюцца халодныя цячэнні Бенгельскае, Заходне-Аўстралійскае і Перуанскае. Працягласць да 30 тыс.км, шыр. каля 1000 км. Утвараецца ў паверхневым слоі пад уздзеяннем пераважных у гэтых шыротах зах. вятроў. Стрыжань цячэння супадае з паўд. палярным фронтам, які аддзяляе адносна цёплыя воды паўд.ч. Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага ак. ад халодных антарктычных вод. Скорасць 0,4—0,9 км/гадз. Т-ра вады паверхневага слоя 12—15 °C у паўн.ч. цячэння і 1—2 °C у паўднёвай. Салёнасць адпаведна ад 35‰ да 34‰ Зону З.В.ц. з-за частых і моцных штормаў наз. «равучымі саракавымі» шыротамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атланты́зм
(ад лац. Mare Atlanticum = Атлантычны акіян)
ідэалогія і палітыка цеснага супрацоўніцтва і саюзу краін Зах. Еўропы, ЗША і Канады (што прымыкаюць да Атлантычнага акіяна); найбольш поўнае адлюстраванне знайшла ў дзейнасці Арганізацыі паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СЯНКЕ́ВІЧ Юрый Аляксандравіч (н. 4 3.1937, г. Чайбалсан, Манголія),
расійскі падарожнік, урач і тэлежурналіст. Палкоўнік мед. службы (1979), канд.мед.н. (1974). Нашчадак беларусаў — ураджэнцаў б. Віленскай губ. Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1960). Узначальваў Цэнтр мед.-біял. падрыхтоўкі касманаўтаў; значны яго ўклад у тэорыю авіякасм. медыцыны. З 1973 вядучы праграмы «Клуб падарожнікаў» на рас. тэлебачанні. Удзельнік экспедыцый у Антарктыку і Арктыку, плаванняў Т.Хеердала на папірусных лодках «Ра-1» (1969) і «Ра-2» (1970; гл.«Ра») праз Атлантычныак., трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце Эль-Курна (Ірак) — Джыбуці (1977—78). Вывучае паводзіны чалавека ў экстрэмальных умовах. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Тв.:
На «Ра» через Атлантику. 2 изд. М., 1981;
В океане «Тигрис». М., 1982;
Их позвал горизонт. М., 1987 (разам з А.В.Шумілавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГ (Grieg) Юхан Нурдаль (1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943),
нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—21), уражанні адлюстраваў у зб. вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва ун-тах Оксфарда і Осла. Выдаў кн. эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р.Кіплінга, Дж.Кітса, П.Б.Шэлі, Дж.Байрана. На мяжы 1920—30-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зб. «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—34 жыў у СССР. У 1937 як ваенны карэспандэнт быў у Іспаніі (зб. «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго творчасці — драма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну 1871). У 1940—43 змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», 1942; зб. вершаў «Свабода», выд. 1945; «Надзея», выд. 1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКІЯ ПАДАРО́ЖЖЫ,
сукупнасць найб. значных падарожжаў фінікійцаў у 15—5 ст. да н.э. З’яўляюцца адной з крыніц геагр. ведаў чалавецтва. Фінікійцам належыць прыярытэт у адкрыцці і даследаваннях Зах. Міжземнамор’я. Да 15 ст. да н.э. яны плавалі да берагоў Крыта, адкрылі а-вы Эгейскага м., паўд. бераг Балканскага п-ва, в-аў Сіцылія, Балеарскія а-вы, Мальту, паўн. бераг Афрыкі, паўд.-ўсх. бераг Пірэнейскага п-ва. На мяжы 12—11 ст. да н.э. выйшлі ў Атлантычныак., адкрылі зах. бераг Пірэнейскага п-ва. У 6—5 ст. да н.э. першыя з народаў Міжземнамор’я дасягнулі берагоў Брытаніі (падарожжа Гамількі да «Алавяных астравоў»), плавалі ўздоўж зах. берага Афрыкі. Самае значнае іх падарожжа ў канцы 7 ст. да н.э. — экспедыцыя па даручэнні егіп. цара Неха: за 3 гады яны абагнулі Афрыку і вярнуліся праз Гібралтарскі праліў («слупы Мелькарта»), здзейсніўшы плаванне больш як за 2 тыс. гадоў да Васка да Гамы.