эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.

У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.

[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tweedy [ˈtwi:di] adj.

1. тві́давы;

a tweedy jacket тві́давы пінжа́к;

2. infml апра́нуты ў тві́давы касцю́м;

There were a lot of tweedy farmers there. Там было многа фермераў у твідавых касцюмах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паліто́, нескл., н.

Верхняя вопратка, звычайна ніжэй каленяў, якая апранаецца на сукенку, касцюм і пад. Зімняе паліто. Дэмісезоннае паліто. Скураное паліто. □ Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ. Валодзя быў апрануты ў добрае шэрае паліто. Новікаў.

[Фр. paletot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёкай ’лакей’ (Шат., Яруш., ТСБМ), ст.-бел. лекай (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lokaj ’слуга, апрануты ў ліўрэю’, якое з ням. Lakai ’слуга’ < ст. lakei, lakey ’той, хто пяшком суправаджае свайго пана’ (Булыка, Лекс. запазыч., 91; Слаўскі, 4, 326). Шатэрнік (146) беспадстаўна выводзіць польск. непасрэдна з франц. laquais ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стыйапрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куфэ́рак, ‑рка, м.

1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну. Чорны.

2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак. Чарнышэвіч. Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vrschriftsmäßig

1. a прадпі́саны, які́ адпавяда́е прадпіса́нню [стату́ту]

2. adv адпаве́дна прадпіса́нню, паво́дле стату́та [зага́ду];

~ geklidet апра́нуты па фо́рме

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)