чака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор.

Ч. манеты.

2. перан. Выразна, рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і інш.).

Ч. крок.

Ч. словы.

3. Апрацоўваць (краі заклёпачных швоў металічных вырабаў; спец.).

4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).

|| зак. вы́чаканіць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.), адчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 і 2 знач.), расчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 3 знач.) і прачака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 4 знач.).

|| наз. чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж. і чака́ненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсацьаддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́зны ’шырокі, свабодны’ (смарг., дзятл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. люзный, лезный, лиозный ’вольны, селянін, які не меў пастаяннага месца пражывання’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. luźny, lóźny, loźny ’свабодны, які цесна не прылягае’, якія з с.-в.-ням. lōs ’вольны, адарваны, слаба прымацаваны’, lose ’свавольны’ < і.-е. leu‑s‑аддзяляць, адрываць, адрэзваць’ (Булыка, Запазыч., 192; Слаўскі, 4, 393–394). Суч. лю́зны магло быць нядаўна запазычана другі раз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

usscheiden*

1. vt вылуча́ць; выдзяля́ць, аддзяля́ць, бракава́ць

2. vi (s) выбыва́ць, выхо́дзіць (з арганізацыі);

dese Frge schidet aus гэ́тае пыта́нне адпада́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шчапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Аддзяляць па слаях лучыну і пад. А бацька, сівы і яшчэ жвавы клапатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. Ракітны. [Дзед] завіхаўся ля чыгункай печкі, шчапаў лучыну. Лынькоў.

2. Разломваць, разбіваць на кавалкі, часткі. Наступленне, як звычайна, пачалі артылерысты — шчапалі дот за дотам, хавалі пад іх абломкамі ворага. Мележ. Як кладзеш цэглу такую, размякае вапна, набрыняе і шчапае цэглу на кавалкі, псуе сценку. Шынклер. Пасля з грымотамі і звонам Вада шчапала крохкі лёд. Глебка. / у перан. ужыв.; і каго. А ён [вораг] як сыпне з кулямётаў, Так і шчапае нашу роту! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяча́ць ’верашчаць, крычаць’ (Крывіч), вэчати ’раўці’ (Бесар.). Укр. вʼяча́ти ’бэкаць’, рус. веча́ть ’крычаць’ (пск., смал., СРНГ), вяча́ць ’вішчаць’ (Даль), вячу́ ’плачу’, вя́чать (Фасмер), славен. vẹ́čati ’крычаць’ (Плет.). Гукапераймальнае ўтварэнне, чым тлумачацца ваганні ў фанетыцы. Параўн. «вуол вэчит» (Бесар.), «вячить… блеять, кричать как овцы» (Даль, 1, 830). Нельга аддзяляць ад вякаць; гл. Фасмер, 1, 375; Рудніцкі, 1, 510. Вякаць (вячаць, як буркаць) бурчаць, ячаць/якаць і да т. п. Рус. вячать і ячать звязаны; ва ўсякім разе фармальна і фанетычна яны паралельныя; гл. Фасмер, 4, 570, 571.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́жвацьаддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр. скругля́ти, скружлятп, рус. дан. скру́живать, польск. skrężać, krążyć, серб.-харв. skružívati, skrúžiti, славен. skrożíti. Магчыма, ужо прасл. *skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле; -ы́паны; незак.

1. каго-што. Зашчамляць да болю скуру пальцамі.

Ш. за лыткі.

2. што. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад.

Мароз шчыпле шчокі.

Гарчыца шчыпле язык.

3. перан. Прыносіць душэўны боль.

Крыўда шчыпала сэрца.

4. што. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць.

Ш. вішні.

Конь шчыпаў траву.

Ш. валакно.

|| зак. абшчыпа́ць і ашчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле; -ы́паны (да 4 знач.).

|| аднакр. ушчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.) і шчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; наз. шчыпо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (паводле 1 і 4 знач.).

|| наз. шчыпа́нне, -я, н., абшчы́пванне, -я, н. (да 4 знач.) і ашчы́пванне, -я, н. (да 4 знач.).

|| прым. шчыпа́льны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́марач1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валень ’цяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.

Не́марач2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочне ’нізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

separate

1. [ˈsepəreit]

v.t.

1) аддзяля́ць

а) The Atlantic Ocean separates North America from Europe — Атлянты́чны акія́н аддзяля́е Паўно́чную Амэ́рыку ад Эўро́пы

б) to separate church and state — адддзялі́ць царкву́ ад дзяржа́вы

2) адбіра́ць, аддзяля́ць

Separate your books from mine — Аддзялі́ свае́ кні́гі ад маі́х

2.

v.i.

1) разыхо́дзіцца (у ро́зныя бакі́)

2) разыхо́дзіцца, разлуча́цца (пра му́жа з жо́нкай)

3) адлуча́цца

to separate from a group — адлучы́цца ад гру́пы

3. [ˈsepərət]

adj.

асо́бны, паасо́бны

These are two separate questions — Гэ́та два асо́бныя пыта́ньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)