Канча́р, канчу́раддзелены канец чаго-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц.; стаўбц. Прышч.; слонім., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.; навагр., Нар. словатв., стаўбц. З нар. сл.); ’сук, галіне дрэва, канцы галін’ (Сцяшк.), канчарэ́ ’кароткія бярвенні паміж вокнамі і на вуглах’ (гродз., Мат. АС); канча́рык ’капец градкі’ (гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.); канчуры ’наспісваныя алоўкі’ («Маладосць» 1969, I, 156); канча́р ’корч, куст’ (Сцяшк.), канчы́р ’няроўнасць на дарозе ад каранёў дрэў’. Бел. прасл. рэгіяналізм, утвораны ад прасл. konьcь ’капец’ пры дапамозе суф. ‑arʼь. Ад konьcь утвораны і дзятл. канча́к, шальч. канчу́к ’канец баразны’, паст., докш., віл. канчык, канчычок ’кончык’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарысе́й

(гл. pharisaios, ад ст.-яўр. parusz = аддзелены)

1) член рэлігійна-палітычнай секты ў Стараж. Іудзеі, што абараняла інтарэсы заможных слаёў насельніцтва і вызначалася фанатызмам і крывадушшам;

2) перан. ханжа, крывадушнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАІ́ЦІ (Haïti; стараж. назва Кіскея),

востраў у групе Вялікіх Антыльскіх астравоў, у Вест-Індыі. На Гаіці дзяржавы Гаіці і Дамініканская Рэспубліка. Абмываецца на Пн Атлантычным ак., на Пд — Карыбскім м. Ад в-ва Куба аддзелены Наветраным пралівам, ад в-ва Пуэрта-Рыка — пралівам Мона. Пл. 77 тыс. км². Нас. 14,4 млн. чал. (1994). Берагі моцна парэзаныя залівамі пераважна рыясавага тыпу. Складзены з вулканічных і асадкавых парод. Рэльеф гарысты, выш. да 3175 м (г. Дуартэ — самая высокая ў Вест-Індыі). Частыя землетрасенні. Клімат трапічны пасатны. На ПнУ і Пд схілы гор укрыты вечназялёнымі і мяшанымі трапічнымі лясамі. На З і ва ўнутр. раёнах — лістападныя лясы і хмызнякі, на вяршынях — хвойныя і цвердалістыя лясы. Адкрыты ў 1492 Х.Калумбам і названы ім Эспаньёлай.

т. 4, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКАЯ ГЕО́РГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 2-й пал. 17 ст. ў г. Давыд-Гарадок (Столінскі р-н) майстрамі Палескай школы дойлідства. Перабудавана ў 1724. Трохзрубны храм глыбінна-восевай кампазіцыі ўключае прамавугольныя ў плане бабінец, асн. аб’ём і алтарную апсіду, накрытыя 4-граннымі шатровымі дахамі з галоўкамі на 8-гранных барабанах. У інтэр’еры дамінуе 2-светлавы аб’ём, злучаны з бабінцам арачным праёмам і аддзелены ад апсіды драўляным разным іканастасам, створаным ў 1751 у стылі барока (майстар невядомы). У іканастасе дамінуе апостальскі рад, абразы якога вылучаюцца манументальнасцю кампазіцыі, урачыстасцю эмацыянальнага ладу, характэрным тыпажам. Іканастас багата размаляваны і аздоблены залачонымі разнымі накладкамі.

Ю.​А.​Якімовіч, Э.​І.​Вецер.

Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква.
Іканастас Давыд-Гарадоцкай Георгіеўскай царквы.

т. 5, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ду́ла

1. Багаты рыбай заліў ракі, які злучаецца з ракой або аддзелены ад яе наносным пяском (Смален. Дабр.).

2. Лужына (Сен. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

reserved

[rɪˈzɜ:rvd]

adj.

1) замо́ўлены, зарэзэрвава́ны

reserved seats — зарэзэрвава́ныя ме́сцы (у тэа́тры, рэстара́не)

2) аддзе́лены

a reserved section of the stadium — аддзе́леная ча́стка стадыёну

3) стры́маны ў сло́вах і ўчы́нках

4) замкнёны ў сабе́, нетава́рыскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

асо́бны (b)gesondert (аддзелены ад іншых); inzeln (адзіночны, адзінкавы);

асо́бны пако́й inzelzimmer n -s, -;

асо́бная кватэ́ра igene [bgeschlossene] Whnung;

асо́бны ўвахо́д Separteingang m -(e)s, -gänge;

у ко́жным асо́бным вы́падку n jdem inzelfall, in jdem besnderen [inzelnen] Fall

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

далёкі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць.

Далёкая планета.

Д. стрэл.

Далёкая дарога.

На далёкіх подступах (таксама перан.). Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка).

2. Аддзелены ад сучаснага вялікім прамежкам часу.

Далёкае мінулае.

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей.

Д. родзіч.

4. перан. Які мае мала агульнага з кім-, чым-н.

Мы з ім далёкія людзі.

Д. ад навукі чалавек.

5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н.

Я д. ад думкі абражаць вас.

6. (толькі з адмоўем). Разумны, кемлівы (разм.).

Дзяўчына не надта далёкая.

|| наз. далёкасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДВО́ДАК,

частка надземнага сцябла з пупышкамі, якая на час укаранення не аддзяляецца ад мацярынскай расліны. Для атрымання вертыкальных адводак матачныя кусты абразаюць, пакідаючы пянькі выш. 2—3 см. Пасля дасягнення верт. парасткамі выш. 12—15 см кусты акучваюць вільготнай глебай 2—3 разы да ўтварэння пагорачкаў выш. 25—30 см на працягу росту расліны. Выкарыстоўваюць пры размнажэнні клонавых прышчэпаў яблыні і грушы. Размнажэнне гарызантальнымі адводкамі робіцца прышпільваннем парасткаў да зямлі і акучваннем. Выкарыстоўваюць для ягадных культур, айвы, шаўкоўніцы і інш. Дугападобныя (змеепадобныя) адводкі робяць пры размнажэнні цяжкаўкараняльных раслін з доўгім перыядам коранеўтварэння (напр., актынідыі).

Размнажэнне прышчэпаў адводкамі: 1 — гарызантальныя адводкі (а — прышпільванне галін; б — выгляд куста восенню; ваддзелены адводак. прыдатны для пасадкі); 2 — вертыкальныя адводкі (а — зрэзаны адводак; б — куст восенню пасля 2—3 акучванняў; в — той самы куст, разакучаны для аддзялення адводкаў; г — укаранёныя парасткі).

т. 1, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паратэ́кст

(фр. paratexte, ад лац. para = па-за + textum = тэкст)

тэкст, набраны курсівам або іншым шрыфтам, што адрозніваецца ад асноўнага, і гэтым самым аддзелены ад галоўнай часткі твора (напр. рэмаркі, што суправаджаюць дыялогі ў п’есе).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)