УРА́НГЕЛЯ ВО́СТРАЎ.
У Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага мораў, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Лонга. Пл. 7,3 тыс. км². Берагі нізінныя, расчлянёныя лагунамі, якія аддзелены ад мора пясчанымі косамі. Востраў складзены з філітаў, крышт. сланцаў, гранітаў, гнейсаў. Цэнтр. ч. занята гарамі (выш. да 1096 м). Клімат суровы. Сярэдняя т-ра студз. ад -21,3 да -23,3 °C, ліп. 2—2,5 °C. Увесь год востраў абкружаны бар’ерам таросістых ільдоў. У гарах ёсць невял. вісячыя і каравыя ледавічкі. Палярная станцыя (з 1926). Запаведнік. Нас. пункты — Ушакоўскае, Звёзны. Названы імем Ф.П.Урангеля.
т. 16, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАТО́Н,
1) доўгі непраточны заліў ракі, утвораны са старыцы, пратокі або аддзелены ад асн. рэчышча касой.
2) Прыродная або штучная рачная акваторыя для стаянкі і рамонту суднаў, ахаваная ад цячэння і крыгаходу.
т. 7, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДО́ТАВА КАСА́,
пясчаная каса ў паўн.-зах. ч. Азоўскага мора. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 5 км. Паўд. расшыраная частка наз. Біручы востраў (да 1929 быў аддзелены ад касы вузкім пралівам).
т. 16, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТЛЮ́ЦКІ ЛІМА́Н,
заліў Азоўскага м., аддзелены ад яго косамі Фядотава і Біручы востраў. Даўж. 46 км, шыр. каля ўвахода 12 км, найб. шыр. 16,7 км, глыб. 5—7 м. На зах. беразе — г. Генічаск (Украіна).
т. 16, с. 284
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ФЫ (ад ням. Haff лагуна, возера),
назва лагун у вусцевых участках рэк на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м. Утвараюцца ў выніку дзейнасці прыбярэжных цячэнняў і прыбою. Маюць выгляд паўзамкнёнага лімана, які аддзелены ад мора астравамі або пясчанымі косамі.
т. 5, с. 95
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́БА,
заліў Чырвонага м., паміж п-авамі Аравійскім і Сінайскім. Даўж. 180 км, шыр. да 28 км, глыб. да 1828 м. Аддзелены ад Чырвонага м. падводным парогам глыб. да 958 м. Парты Акаба (Іарданія), Эйлат (Ізраіль).
т. 1, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СЛІНСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў у паўд. частцы Балтыйскага м., каля берагоў Польшчы. Разам з Калінінградскім залівам мае даўж. каля 90 км, шыр. 2—25 км, глыб. 3—5 м. Аддзелены ад мора Балтыйскай касой даўж. 60 км, на Пн злучаецца пралівам з Гданьскім залівам.
т. 4, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКБО́, Танкінскі заліў,
заліў Паўднёва-Кітайскага мора, каля берагоў Кітая і В’етнама. Даўж. 330 км, шыр. каля ўвахода 241 км. Глыб. да 82 м. Аддзелены ад адкрытага мора п-вам Лэйчжоу і в-вам Хайнань. Прылівы сутачныя да 5,9 м. Порт — Хайфон (В’етнам).
т. 2, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАВО́ДСКІ ЗАЛІ́Ў,
у паўд.-ўсх. ч. Каспійскага м., аддзелены ад мора Краснаводскай і Паўн. Чэлекенскай косамі. Даўж. 46 км, шыр. каля ўвахода 18 км. Глыб. да 5—6 м. Берагі зрэзаны шматлікімі залівамі і бухтамі. Салёнасць 12,8—160/00. Суднаходства. Порт — Туркменбашы.
т. 8, с. 456
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНДЗЯЛЕ́ЕВА ХРЫБЕ́Т,
падводны хрыбет у цэнтр. ч. Паўн. Ледавітага ак., на Пн ад в-ва Урангеля. Даўж. каля 1500 км. Аддзелены ад хр. Ламаносава катлавінамі Макарава і Падводнікаў. Найменшыя глыбіні над хрыбтом каля 800 м. Адкрыты ў 1949 сав. паветр. экспедыцыяй. Названы ў гонар Дз.І.Мендзялеева.
т. 10, с. 284
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)