БАКБО́,

Танкінскі заліў, заліў Паўднёва-Кітайскага мора, каля берагоў Кітая і В’етнама. Даўж. 330 км, шыр. каля ўвахода 241 км. Глыб. да 82 м. Аддзелены ад адкрытага мора п-вам Лэйчжоу і в-вам Хайнань. Прылівы сутачныя да 5,9 м. Порт — Хайфон (В’етнам).

т. 2, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)