Варсі́нка (БРС). Запазычанне (?) з рус. ворси́нка, якое з’яўляецца вытворным ад ворс, во́рса. Рус. ворс, во́рса, бел. во́рса, укр. во́рса лічацца запазычаннем з іран. моў. Гл. падрабязна Фасмер, 1, 355–356; Шанскі, 1, В, 169.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветрадуй ’міфічная істота, якая ўвасабляе сабой вецер’ (КТС, А. Алешка). Ад вецер і дуць і суф. ‑уй (гл.). Параўн. укр. вітродуй ’вецер-дух’. Семантыка рус. дыял. ветродуй значна адрозніваецца ад бел. (СРНГ, 4, 203.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люфа ’ствол’, ’частка ружжа і снарада’ (Бес.). Запазычана праз польск. мову (дзе lufa ’тс’) з ням. Lauf ’ствол’, ’бег’ — уласна ствол надае кірунак (= бег), палёт снарада (Слаўскі, 4, 372; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёпенькі ’(аб вопратцы) лёгенькі, падагнаны да стану’ (Янк. I). Рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам‑еньк‑ ад ⁺лепы < прасл. lepьjь, ад якога паходзіць і бел. лепшы (гл.). Пачатковае лё-, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі ад лёгенькі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лімянто́вы ’добры’ (Юрч. Фраз. 2). Не зусім яснае слова./Відаць, яго можна звязаць са ст.-бел. ляментацыя ’плач, элегія’ (з XVII ст.), ляменть ’лямант’, вылучыўшы для прыметніка значэнне ’спачувальны, спагадлівы’, якое змянілася ў ’добры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяртля́вы ’вёрткі’ (КТС), укр. вертлявий, рус. вертлявый ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьртьл‑ і суф. ‑ав‑ы. У бел. літар. мове, відаць, запазычанне з рус. мовы. Гл. таксама вяртлівы. Сюды ж вяртлявасць ’вёрткасць’ (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Візітава́ць, візытава́ць ’наведваць з мэтай агляду’ (Нас.). Укр. уст. візытувати, рус. визитировать ’тс’ і г. д. Ст.-бел. визытовати, визитовати ’інспектаваць’ (1608, 1627 г.). Запазычана са ст.-польск. wizytować < лад. vizitare (Булыка, Запазыч., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарнір ’гарнір’ (БРС). Рус. гарни́р, укр. гарні́р. У бел. мове (як і ва ўкр.) з рус. гарни́р < франц. garnir ’убіраць, упрыгожваць’ (спачатку дзеяслоў, які на рус. глебе зрабіўся назоўнікам). Гл. Шанскі, 1, Г, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гауптва́хта ’гауптвахта’ (БРС). Рус. гауптва́хта, укр. гауптва́хта. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. з’яўляецца, відаць, рус. мова. Рус. гауптва́хта < ням. Hauptwache, Hauptwacht (ужо ў Пятроўскую эпоху). Фасмер, 1, 397; падрабязна Шанскі, 1, Г, 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́незіс ’генезіс’ (БРС). Рус. ге́незис, укр. ге́незис. Першакрыніца — грэч. γένεσις ’тс’. У рус. мове слова запазычана непасрэдна з англ. або ням. мовы. Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)