Мя́ккасць, тураў. мʼякосць ’уласцівасць мяккага’, ’мякаць’, ’вялікая мяккасць’ (ТСБМ, ТС). Укр. мʼякість, рус. мягкость, польск. miękkość, н.-луж. měkosć, в.-луж. mjechkość, чэш. měkkost, славац. mäkkosť, ст.-славен. mehkust, серб.-харв. ме̏кост, балг. мѐкост. Прасл. mękostь. Да мя́ккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мясні́цы, мясніці, мнясніцэ ’мясаед’ (паст., беласт., драг., Сл. ПЗБ), рус. (?) паўд. мясница ’скаромныя дні’ (Даль). Утворана ад прыметніка мясны (Смяса) пры дапамозе суфікса ‑іц‑ы (як радаўніца). Лексема ўжываецца ў мн. л., таму што перыяд мясаеду працягваецца цэлы тыдзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспіра́нт. З рус. аспирант (Крукоўскі, Уплыў, 78) у савецкі час; рускае слова ў другой палавіне XIX ст. з франц. aspirant непасрэдна (Шанскі, 1, А, 160) ці праз нямецкую (што лепш паясняе канчатковае ‑т), дзе з французскай у XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўду́лькі ’агаткі, Antennaria Gaertn.’ (маг., Кіс.), рус. авдульки ’тс’. Збліжана з уласным імем Аўдуля, Аўдулька, памянш. ад Аўдоцця; першапачаткова, магчыма, ад аўдод ’удод’ (бо кветка мае чубок) ці ад дзеяслова абдуць, параўн. іншую назву гэтай расліны — пух (Кіс., 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рка ’барка’ (БРС), ’невялікая дашчаная лодка’ (Маслен.). Рус. ба́рка, укр. ба́рка ’тс’. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Barke або франц. barque, італ. barca. Фасмер, 1, 127 (там і падрабязней аб першакрыніцы слова). Іначай Шанскі, 1, Б, 45 (< ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахча́. Рус. бахча́, бакча́, бакша́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур. bahçe, bahça ’сад’ < перс.; Бернекер, 39; Фасмер, 1, 111; Локач, 15). Іншая версія: запазычанне з крым.-тат. мовы (гл. Шанскі, 1, Б, 60–61, там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бляя́ць (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ). Рус. бле́ять, укр. блія́ти, бле́яти, балг. бле́я, серб.-харв. бле́јати і г. д. Параўн. лат. blêt ’бляяць’, с.-в.-ням. blæjen. Дзеяслоў гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 174; Шанскі, 1, Б, 139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лакі ’воблакі’ (Нас., Інстр. I), бо́лка ’хмарка’ (< бо́лака) — Гарэц. Рус. дыял. бо́локи, ’воблакі’. З *ob‑volk‑ (параўн. о́блако, волоку́). Ільінскі, PF, 11, 192 і наст.; Праабражэнскі, 1, 629; Ваян, RÉS, 2, 9; Фасмер, 1, 189. Параўн. і була́к ’воблака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушы́н ’гліняная пасудзіна з ручкай для малака, збанок’ (З нар. сл., Жд. 2., Юрч.). Укр. кувшин, рус. кувшин ’тс’. Запазычанне з балтыйскіх моў. Непасрэдная крыніца не засведчана, але *kaušinas < kaušas (літ. kaušas ’коўш’). Параўн. коуш (гл.) (Лаўчутэ, Балтизмы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаке́й ’лёкай’, лаке́йскі (ТСБМ), лаке́йські ’лёкаўскі’ (Бяльк.). Запазычана з рус. лакей (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое праз гал. lakei ці ням. Lakai з франц. laquais ’тс’ (Фасмер, 2, 452). Сюды ж лакейнічаць, пераноснае лакей ’стаячы лучнік’ (Сл. паўн.-зах.), лакейства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)