ПУ́ЦІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.10.1952, Санкт-Пецярбург),
расійскі дзярж. дзеяч. Канд.эканам.н., палкоўнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1975). З 1975 ва Упраўленні знешняй разведкі КДБСССР. У 1990 саветнік старшыні Ленінградскага гар. Савета. З 1991 у мэрыі С.-Пецярбурга: старшыня К-та па знешніх сувязях, адначасова (з 1992) нам. мэра. З 1994 1-ы нам. старшыні ўрада С.-Пецярбурга, старшыня К-та па знешніх сувязях. У 1996—98 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі: нам. кіраўніка справамі Прэзідэнта (1996—97), нам. кіраўніка Адміністрацыі і нач.Гал. кантрольнага ўпраўлення Прэзідэнта (1997—98), 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі (май—ліп. 1998). У ліп. 1998 — жн. 1999 дырэктар Федэральнай службы бяспекі, адначасова (з сак. 1999) сакратар Савета бяспекі Рас. Федэрацыі. 9—16.8.1999 1-ы нам. і часова выконваючы абавязкі старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. З 16.8.1999 старшыня ўрада, з 31.12.1999 адначасова выконваючы абавязкі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі. З 7.5.2000 (выбраны 26.3.2000) ПрэзідэнтРас. Федэрацыі. Праводзіць актыўную ўнутр. і знешнюю палітыку. У крас. 2000 наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь. 30.11—1.12.2000 прыняў удзел у пасяджэннях Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Савета кіраўнікоў дзяржаў—удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а 1.6.2001 — у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія адбыліся ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ЎСКІЯ,
расійскі дваранскі род укр. паходжання, прадстаўнікі якога займалі значныя дзярж. і дыпламат. пасады ў 18—1-й пал. 19 ст. Вялі радаслоўную ад укр. казака Рыгора Розума, чыё змененае прозвішча (або мянушка) стала іх родавым прозвішчам. Найб. вядомы: сын Рыгора Розума Аляксей Рыгоравіч Р. (28.3.1709, с. Лемяшы Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.7.1771), граф.(1744), ген.-фельдмаршал (1756). З 1731 пеўчы прыдворнай укр. капэлы. Фаварыт, з 1742 таемна вянчаны муж імператрыцы Лізаветы Пятроўны. Адстойваў ва ўрадзе Расіі інтарэсы ўкр. казацкай старшыны, спрыяў аднаўленню гетманства на Левабярэжнай Украіне. З 1762 у адстаўцы. Яго брат Кірыла Рыгоравіч Р. (29.3.1728, нарадзіўся там жа — 15.1.1803), граф (1744), ген.-фельдмаршал (1764). Апошні гетман Левабярэжнай Украіны (1750—64). Прэзідэнт Пецярбургскай АН (1746—98; у час знаходжання за мяжой у 1766—98 яго замяшчалі дырэктары). У час гетманства абмежаваў у інтарэсах казацкай старшыны сял. пераходы, правёў суд. рэформу 1760—63, заахвочваў развіццё ўкр. культуры. Сын Кірылы Рыгоравіча Р. Аляксей Кірылавіч Р. (23.9.1748, С.-Пецярбург — 17.4.1822), граф. Міністр нар. асветы (1810—16). Яго брат Андрэй Кірылавіч Р. (2.11.1752, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 23.9.1836), князь (1815), дыпламат. З 1777 на дыпламат. службе. Рас. пасол у Аўстрыі (1790—99, 1801—07) і некат. інш. дзяржавах. Адзін з кіраўнікоў (першы ўпаўнаважаны) рас. дэлегацыі на Венскім кангрэсе 1814—15.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Уладзімір Лявонцьевіч (н. 4.6.1930, в. Мяльканавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1977). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1953). Настаўнічаў. У 1962—69 працаваў перакладчыкам у ГДР. Выкладаў ням. мову ў Рыжскім ін-це інжынераў грамадз. авіяцыі (1971—78). У 1977—91 (з перапынкам) супрацоўнік Ін-та л-ры АН Беларусі, у 1991—94 у Нац.навук.-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. З 1993 прэзідэнтБел.-ням. асацыяцыі культ.-асв. ініцыятыў. Друкуецца з 1972. Даследуе ўзаемасувязі і распаўсюджанне бел. л-ры за мяжой (манаграфіі «Пара станаўлення: Вопыт параўнальнага вывучэння беларускай і некаторых класічных зарубежных літаратур», 1986; «Беларуская літаратура ў ГДР», 1988). Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988). Аўтар арт. пра Р.Абіхта, І.Бехера, Г.Бідэра, І.В.Гётэ, А.Макміліна, М.Маскаліка, М.Нага, Н.Рандава і інш. З 1995 на пасадзе праф. Бонскага ун-та выконвае тэму ў 3 т. «Беларусь і Германія: Інтэлектуальна-культурныя адносіны (1914—1941)» (т. 1, 2000). Уклаў зб. на ням. і бел. мовах «Беларускія апавяданні» (2000). На бел. мову пераклаў працу А.Цеханавецкага «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» (1993).
Літ.:
Уладзімір Сакалоўскі: Біябібліягр. нарыс. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛА́ХАЎ Таір Тэймур аглы (н. 29.11.1928, Баку),
азербайджанскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1973). Правадз.чл.АМСССР (1975). Герой Сац. Працы (1989). Ганаровы прэзідэнтМіжнар. арг-цыі пластычных мастацтваў пры ЮНЕСКА (з 1973). Скончыў Азерб.маст. вучылішча ў Баку (1950) і Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1957). У 1963—74 выкладаў у Азерб. ін-це мастацтваў імя М.А.Аліева ў Баку (з 1973 праф.), з 1975 — у Маскоўскім маст. ін-це. З 1973 1-ы сакратар Саюза мастакоў СССР. У 1950—60-я г. працаваў у рэчышчы т.зв. суровага стылю, творы вызначаліся манументальнасцю графічна дакладных форм, строгай рытмізаванасцю кампазіцыі, напружанасцю, часта кантрастнасцю каларыту: партрэты кампазітараў Кара Караева (1960) і Дз.Шастаковіча (1976), жанравыя кампазіцыі «Рамонтнікі» (1961), «Каля Каспія» (1967), «Новае мора» (1970), графічная серыя «Па Апшэроне» (1969) і інш. У 1970—90-я г. рабіў падкрэслена пластычныя, востра выразныя кампазіцыі («Партрэт Фаці», 1988, і інш.). Аформіў спектаклі «Антоній і Клеапатра» (1964, Дзярж. прэмія Азербайджана імя Ахундава 1965) і Гамлет (1970) У.Шэкспіра, «Кёр-аглы» У.Гаджыбекава (1975) у Азерб.акад.драм. т-ры імя Азізбекава ў Баку. Дзярж. прэмія СССР 1968. Дзярж. прэмія Азербайджана 1970.
Літ.:
Наджафов М. Т.Салахов. Баку, 1981.
Т.Салахаў. Партрэт кампазітара Кара Караева. 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНГО́Р (Senghor) Леапольд Седар (н. 9.10.1906, г. Жааль, Сенегал),
дзяржаўны дзеяч Сенегала, філосаф і паэт; піша на франц. мове. Чл. Французскай акадэміі (1983). Скончыў філал.ф-т Сарбоны. У 1935—39 і 1942—58 выкладаў у розных навуч. установах Францыі. У 2-ю сусв. вайну ў франц. арміі, у 1940 трапіў у ням. палон, адкуль уцёк у 1942. У 1936—48 чл.Франц.сацыяліст. партыі.
У 1948 заснаваў Дэмакр. блок Сенегала (з 1959 — Прагрэсіўны саюз Сенегала), яго ген. сакратар. З 1945 дэпутат Устаноўчага сходу Францыі, у 1946—58 — Нац. сходу Францыі ад Сенегала. Актыўны дзеяч руху панафрыканізму, прапанаваў ідэю негрыцюду — своеасаблівасці афр. культуры. У 1959—60 старшыня Федэральнай асамблеі Федэрацыі Малі. З вер. 1960 прэзідэнт незалежнага Сенегала. Распрацаваў канцэпцыю «афр. сацыялізму», блізкую да ідэй еўрап. сацыял.-дэмакратыі. Ажыццяўляў палітыку супрацоўніцтва з краінамі Захаду і курс на пабудову рыначнай эканомікі. 31.12.1980 падаў у адстаўку з усіх дзярж. пасад. Аўтар шматлікіх паэтычных твораў, філас. прац.
Тв.:
Рус.пер. — Песнь ночи и солнца: Избр. стихи. М., 1965;
Избр. лирика. М., 1969.
Літ.:
Ерасов Б.С. Леопольд Сенгор и его концепция культуры // Народы Азии и Африки. 1967. №2;
Петрова Т.М. Поэзия Л.С.Сенгора как отражение его идейных исканий // Там жа. 1973. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́БАРГ (Seaborg) Глен Тэадор (19.4.1912, г. Ішпемінг, ЗША — 25.2.1999),
амерыканскі хімік і фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1948), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1958). Замежны чл.Рас.АН (1971) і АНінш. краін. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у г. Берклі (1937), дзе і працаваў (з 1945 праф., у 1958—61 прэзідэнт ун-та). У 1942—46 удзельнічаў у стварэнні амер. атамнай бомбы. У 1954—61 і з 1972 нам. дырэктара Беркліеўскай нац. лабараторыі імя Э.А.Лоўрэнса. У 1961—71 старшыня Камісіі па атамнай энергіі ЗША. Навук. працы па радыяцыйнай і ядз. хіміі, ядз. фізіцы. Разам з інш. адкрыў шэраг радыеізатопаў; апублікаваў першую табліцу ізатопаў (1940); сінтэзаваў 10 трансуранавых элементаў (1941—74). Развіў канцэпцыю размяшчэння ў перыядычнай табліцы. Мендзялеева трансактыніевых элементаў і прадказання іх уласцівасцей (актыноідная тэорыя; 1944). У яго гонар названы трансуранавы элемент сібаргій і малая планета. Нац.навук. медаль ЗША (1991). Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Э.М.Макміланам).
Тв.:
Рус.пер. — Искусственные трансурановые элементы. М., 1965;
Ядерные свойства тяжелых элементов. Вып. 1—5. М., 1967—69 (разам з Э.Хайдам, І.Перлман);
Человек и атом. М., 1973 (разам з У.Р.Корлісам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЕНО́Н (Simenon) Жорж (13.2.1903, г. Льеж, Бельгія — 4.9.1989),
французскі пісьменнік. Чл.Бельг. каралеўскай акадэміі (з 1952). З 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рус. л-ры. Друкаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусв. вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сац.-псіхал. раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «І ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літ.-крытычных прац, аўтабіягр. кніг, аповесцей і апавяданняў. Некат. яго творы экранізаваны. На бел. мову асобныя творы С. пераклалі Н.Мацяш, А.Асташонак.
Тв.:
Бел.пер. — Першая справа Мегрэ. Мн., 1982;
Пад страхам смерці: Раман, аповесці. Мн., 1992;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—20. М., 1991.
Літ.:
Шрайбер Э.Л. Жорж Сименон: Жизнь и творчество. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРА́БІН Канстанцін Іванавіч (7.12.1878, С.-Пецярбург — 17.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне гельмінталогіі; заснавальнік сав. школы гельмінтолагаў. Акад.АНСССР (1939), УАСГНІЛ (1935), АМНСССР (1944). Правадз. і ганаровы чл. іншаземных акадэмій (Францыі, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы і інш.), навук т-ваў ЗША, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Індыі і інш.Д-рвет., мед., біял.н. (1934, 1938, 1943). Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Юр’еўскі вет.ін-т (1905). У 1917—43 праф. Данскога, Маскоўскага, Ленінградскага, Казанскага вет. ін-таў; адначасова з 1920 ва Усесаюзным ін-це гельмінталогіі (у 1931—61 дырэктар). З 1956 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Навук. працы па марфалогіі, сістэматыцы, экалогіі паразітычных чарвей с.-г. жывёл і чалавека, эпідэміялогіі і мерапрыемствах па барацьбе з гельмінтозамі (распрацаваў прынцыпы дэгельмінтызацыі і дэвастацыі). Апісаў каля 200 новых відаў і даў абгрунтаванне 120 новым родам гельмінтаў. Увёў паняцце аб дадатковых і рэзервуарных гаспадарах, транзітным паразітызме і сімбіяпаразітызме, бія- і геагельмінтозах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1950.
Тв.:
Гельминтозы человека. Ч. 1—2. М.; Л., 1929—31 (разам з Р.С.Шульцам);
Основы общей гельминтологии. М., 1940;
Трематоды животных и человека: Основы трематодологии. Ч. 1—23. М.; Л., 1947—70;
Моя жизнь в науке. М., 1969.
Літ.:
Гильденблат А.А., Заянчковский И.Ф. Академик К.И. Скрябин и советская гельминтология. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МСАН (Thomson) Уільям (лорд Кельвін; Kelvin; 26.6.1824, г. Белфаст, Вялікабрытанія — 17.12.1907),
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі і кінетычнай тэорыі газаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1851; у 1890—95 яго прэзідэнт). Ганаровы замежны чл. Пецярбургскай АН (1896; чл.-кар. 1877). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1845). У 1846—99 праф. ун-та ў г. Глазга. Навук. працы па тэрмадынаміцы, электрамагнетызме, тэорыі пругкасці, матэматыцы і тэхніцы. Увёў паняцці абс. т-ры і абс. тэмпературнай шкалы (гл.Кельвіна шкала). Разам з Дж.П.Джоўлем адкрыў Джоўля—Томсана эфект. Незалежна ад Р.Ю.Э.Клаўзіуса даў адну з першых фармулёвак другога закону тэрмадынамікі (1851) і выказаў гіпотэзу аб «цеплавой смерці» Сусвету (1852). Правёў грунтоўныя даследаванні па тэрмадынаміцы пары і вадкасці (гл.Кельвіна ўраўненне), прапанаваў тэорыю тэрмаэл. з’яў і адкрыў Томсана з’яву. Актыўна ўдзельнічаў у наладжванні тэлегр. сувязі па трансатлантычным кабелі, даў разлік эл. контура і вывеў формулу перыяду эл. ваганняў (формула Т.). Сканструяваў і ўдасканаліў шэраг фіз. прылад і вымяральных інструментаў. У яго гонар названа адзінка абс. т-ры — кельвін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МСКІ (сапр.Грышын) Мікалай Васілевіч
(19.12.1900, с. Рамушава Наўгародскай вобл., Расія — 17.11.1984),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1960). Правадз.чл.АМСССР (1949). Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Ленінградскім маст.-прамысл. тэхнікуме (1923—27). З 1948 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (у 1964—70 рэктар). У 1968—83 прэзідэнтАМСССР. Выканаў помнікі У.І.Леніну ў С.-Пецярбургу (1938), Варонежы (1940), Арле (1949—61), Вільнюсе (1952), Волагдзе (1958), Берліне (1970), Ташкенце (1974); С.Кіраву ў С.-Пецярбургу (1938); І.Апанасенку ў Белгарадзе (1944—49); М.Гогалю (1952), М.Ламаносаву (1953), М.Кутузаву (1973) у Маскве; партрэты І.Чарняхоўскага, М.Гарэева (абодва 1947), П.Покрышава, А.Смірнова, І.Кажадуба (усе 1948), Гогаля (1951), У.Маякоўскага (1954), Д.Рыверы (1956—57), «Валгаградскі рабочы» (1970), С.Сяргеева (1972). Творам уласцівы спалучэнне індывідуальнага вобраза мадэлі з шырокім абагульненнем, героікай або паэтызацыяй вобраза. Аўтар эмблемы і фрыза будынка Мін-ваУзбр. сіл СССР, афармлення будынка Массавета і Маск. ун-та ў Маскве (усе 1940-х г.). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1949, 1950, 1952, 1979. Ленінская прэмія 1972.
Тв.:
В бронзе и граните. М., 1977.
Літ.:
Балтун П.К. Н.В.Томский: [Альбом]. 2 изд. М., 1976;