карда́рыя

(н.-лац. cardaria)

травяністая расліна сям. крыжакветных з дробнымі белымі пахучымі кветкамі ў густых шчытках на верхавінцы сцябла, пашыраная ў Міжземнамор’і і Сярэд. Азіі; на Беларусі заносная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каўлі́нія

(н.-лац. caulinia)

падводная травяністая расліна сям. наядавых з ніткападобным гнуткім сцяблом і вузкім лісцем, пашыраная пераважна ў цёплых і ўмерана цёплых зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кентра́нтус

(н.-лац. kentranthus)

травяністая расліна сям. валяр’янавых з дробнымі ярка-чырвонымі або белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Еўропе і Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кніфо́фія

(н.-лац. kniphofia)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і аранжава-чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліпа́рыс

(н.-лац. liparis)

травяністая расліна сям. ятрышнікавых з прадаўгаватым лісцем і жаўтавата-зялёнымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў розных кліматычных зонах на забалочаных лугах; трапляецца на Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліцы́й

(н.-лац. lycium)

кустовая расліна сям. паслёнавых з падоўжаным лісцем і ружова-бэзавымі кветкамі, пашыраная ў трапічных і ўмераных зонах; трапляецца на поўдні Беларусі; вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маміля́рыя

(н.-лац. mammillaria)

травяністая або кустовая расліна сям. кактусавых з калючкамі і дробнымі кветкамі, пашыраная ў засушлівых абласцях Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манстэ́ра

(н.-лац. monstera)

вечназялёная травяністая расліна сям. ароннікавых з буйным цёмна-зялёным лісцем і дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бальзамі́на

(н.-лац. balsamina, ад гр. balsamine)

травяністая расліна сям. бальзамінавых з зубчастым лісцем і яркімі ружовымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гібі́ск

(н.-лац. hibiscus)

дрэвавая, кустовая або травяністая расліна сям. мальвавых з пальчаталопасцевым лісцем і буўнымі жоўтымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)