КАРАТКЕ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 3.7.1939, г. Чачэрск Гомельскай вобл.),
бел.акцёр і рэжысёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961), Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1967). Працаваў акцёрам у Бел. т-ры імя Я.Коласа (1961—64), гал. рэжысёрам, рэжысёрам-пастаноўшчыкам і маст. кіраўніком у Гомельскім (1967—68), Магілёўскім (1970—75), Гродзенскім (1975—81) абл.драм. т-рах, Т-ры юнага гледача Беларусі (1983—89), Бел.рэсп. т-ры драмы і камедыі (1989—91), Брэсцкім рус.драм. т-ры (1991—93), у абл.драм. т-рах Бранска, Пскова, Ноўгарада. З 1993 маст. кіраўнік Гомельскага абл.драм.т-ра. Сярод роляў: Барыс Мякішаў («Пад адным небам» А.Маўзона), Шкаляр («Несцерка» В.Вольскага), Васіль Забалотны («У дзень вяселля» В.Розава) і інш.; пастановак: у Гомельскім т-ры — «Мяшчане» М.Горкага і «Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча (1967); у Магілёўскім т-ры — «Паўлінка» Я.Купалы і «Клоп» У.Маякоўскага (1971), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1972); у Гродзенскім т-ры — «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага і «Беспасажніца» А.Астроўскага (1975), «Зыкавы» М.Горкага (1979); у Т-ры юнага гледача — «Паядынак» М.Матукоўскага і «Асоль» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́МАЎ Юрый Пятровіч (н. 30.9. 1917, г. Яраслаўль, Расія),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна пры Т-ры імя Я.Вахтангава (1939), з 1946 у трупе гэтага т-ра. У 1964—84 гал. рэжысёр, з 1989 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра на Таганцы. З 1953 выкладае ў тэатр. вучылішчы імя Шчукіна. У 1984—89 быў пазбаўлены сав. грамадзянства. Сярод роляў: Моцарт («Маленькія трагедыі» А.Пушкіна), Цяцін («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Крыс («Усе мае сыны» А.Мілера) і інш. Адзін з рэфарматараў сав.т-ра, стваральнік яркіх, палітычна і палемічна вострых спектакляў. У рэжысёрскай практыцы кіруецца ідэямі Вахтангава, У.Меерхольда і Б.Брэхта. Сярод пастановак «Добры чалавек з Сезуана» Брэхта (1963), «А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева (1971), «Гамлет» У.Шэкспіра (1972), «Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава (1977), «Дом на набярэжнай» паводле Ю.Трыфанава (1980), «Паэт Уладзімір Высоцкі» (1981, 1988), «Барыс Гадуноў» (1982, 1988) і «Маленькія трагедыі» Пушкіна (1989), «Доктар Жывага» паводле Б.Пастэрнака і твораў рус. паэзіі (1993) і інш. Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ Барыс Аркадзевіч (6.12.1899, Масква — 9.12.1953),
расійскі і бел. рэжысёр, педагог. Засл. арт. Расіі (1935). Праф. (1939). Скончыў 2-ю студыю МХАТ (1921). Да 1936 акцёр і рэжысёр МХАТ, адначасова з 1930 гал. рэжысёр Муз.т-ра імя У.І.Неміровіча-Данчанкі, у 1936—40 — Вял.т-ра ў Маскве. У 1947—51 гал. рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выкладаў у Маскоўскай, Саратаўскай, Бел. кансерваторыях і Бел.тэатр. ін-це (1947—51). Спалучаў традыцыі МХАТ з глыбокім разуменнем законаў муз. драматургіі, дасягаў тонкай псіхал. распрацоўкі вобразаў, выразнасці масавых сцэн. Сярод найб. значных пастановак першае ў СССРсцэн. ўвасабленне «Івана Сусаніна» М.Глінкі (1939, Вял.т-р), опер «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (1934) і «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936) у т-ры імя Неміровіча-Данчанкі. На бел. сцэне паставіў оперы «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса і «Алеся» Я.Цікоцкага (2-я рэд.; абедзве 1947), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1934, 1948), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1948), «Князь Ігар» А.Барадзіна і «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (абедзве 1949), «Іван Сусанін» (1950), «Марозка» М.Красева і «Ціхі Дон» (абедзве 1951). Удзельнічаў у пастаноўцы балетаў «Князь-возера» В.Залатарова (1949) і «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1950).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРО́НКлаўдзій Друз Германік Цэзар
(Nero Claudius Drusus Germanicus Caesar; 15.12.37, г. Анцыо, Італія — 9.6.68),
старажытнарымскі імператар [54—68]. З дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў. Сын сенатара Гнея Даміцыя Агенабарбы. і Агрыпіны. Усыноўлены імператарам Клаўдзіем (50), ажаніўся з яго дачкой Актавіяй (53). Пасля забойства Клаўдзія абвешчаны імператарам. Да 62 пад уплывам прэфекта прэторыя Бура і свайго б. настаўніка Сенекі правіў у згодзе з сенатам, потым перайшоў да палітыкі рэпрэсій і канфіскацый. Загадаў забіць маці (59), жонку (62), потым прыбліжаных — Сенеку, паэта Лукана, пісьменніка Петронія і інш. Калі ў 64 моцны пажар зруйнаваў б.ч. Рыма, стаў праследаваць яўрэяў і хрысціян, каб адвесці ад сябе падазрэнне ў падпале горада. З 64 публічна выступаў як спявак і акцёр. Пасля здрады прэтарыянскай гвардыі скончыў жыццё самагубствам. Н. прысвечана біяграфія Светонія, некалькі трагедый 19 ст., оперы К.Мантэвердзі, Г.Ф.Гендэля, А.Рубінштэйна і інш.
Літ.:
Светоний Гай Транквилл. Жизнь двенадцати цезарей: Пер. с лат.М., 1993;
Федорова Е.В. Императорский Рим в ліцах. 2 изд. Смоленск, 1995;
Амфитеатров А.В. Зверь из бездны. Т. 1—2. М., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБСТ (Pabst) Георг Вільгельм (27.8.1885, г. Роўдніцы, Чэхія — 30.5.1967),
нямецкі і аўстрыйскі кінарэжысёр. З 1905 акцёр і рэжысёр у т-рах Цюрыха, Зальцбурга, Берліна, Нью-Йорка, Вены. З 1921 у кіно, з 1923 кінарэжысёр. З 1933 працаваў у Францыі і ЗША, з 1939 у Аўстрыі. У фільмах спалучыў традыцыі экспрэсіянізму, камершпіле (разнавіднасць драмы з павышаным псіхалагізмам, імкненнем агаліць унутр. сутнасць звычайна нешматлікіх персанажаў, сац. песімізмам), тэорыю псіхааналізу З.Фрэйда з рэаліст. падыходам да адлюстравання рэчаіснасці; «Скарб» (1923), «Графіня Донелі» (1924), «Бязрадасны завулак» (1925, у сав. пракаце «Бязрадасная вуліца»), «Тайнікі душы» (1926), «Каханне Жанны Ней» (паводле І.Эрэнбурга, 1927), «Памылковы шлях» («Пажадлівасць», 1928), «Скрынка Пандоры» (паводле Ф.Ведэкінда, у сав. пракаце «Лулу»), «Дзённік паўшай» (абодва 1929), «Заходні фронт, 1918» (1930, першы гукавы фільм), «Трохграшовая опера» (паводле Б.Брэхта і К.Вейля, 1931), «Дон Кіхот» (паводле М.Сервантэса, 1933), «Зверху ўніз», «Сучасны герой» (паводле Л.Бромфілда, абодва 1934), «Мадэмуазель доктар» (1937), «Шанхайская драма» (1938), «Працэс» (паводле Ф.Кафкі, 1947, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі 1948), «Апошні акт» (паводле Э.М.Рэмарка, 1955) і інш.
Літ.:
Кракауэр З. Психологическая история немецкого кино: От Калигари до Гитлера: Пер. с англ.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Аляксей Дзмітрыевіч (24.3.1892, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія — 18.8.1961),
расійскі рэжысёр, тэарэтык тэатра, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Д-р мастацтвазнаўства (1957). Вучыўся ў школе жывапісу ў Казані. З 1912 акцёр МХТ, з 1918 рэжысёр у правінцыяльных т-рах, з 1923—3-й Студыі МХАТ (з 1926 Т-р імя Я.Вахтангава), з 1930 маст. кіраўнік Т-ра Рэвалюцыі. У 1935—58 гал. рэжысёр Цэнтр.т-раСав. Арміі. З 1919 выкладаў у тэатр. студыях, з 1935 у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (з 1940 праф., у 1961 маст. кіраўнік). Стварыў нар.-гераічныя спектаклі. Тыповыя рысы сучасніка раскрываў праз беражлівую перадачу кожнага вобраза і адначасова праз насычаныя думкай і пачуццём масавыя сцэны. Паставіў спектаклі: «Зойчына кватэра» М.Булгакава (1926), «Змова пачуццяў» Ю.Алешы (1929), «Паэма пра сякеру» (1931), «Мой сябар», «Пасля балю» (1934) М.Пагодзіна, «Рамэо і Джульета» (1935), «Утаймаванне свавольніцы» (1937), «Сон у летнюю ноч» (1941) У.Шэкспіра, «Даўным-даўно» А.Гладкова (1942), «Рэвізор» М.Гогаля (1951), «Паднятая цаліна» паводле М.Шолахава (1957). Аўтар прац па тэорыі т-ра. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Уладзімір Мітрафанавіч (н. 3.4.1943, в. Гута Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А.Макаёнка), Раман («І змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І.Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А.Дударава), Максім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г.Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А.Дударава). Сярод. інш. роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца», «Лес», А.Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В.Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э.Іанеска), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю.Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё. Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙІ́НКА (Soyinka) Воле (сапр. імя Акінвандэ Алуволе; н. 13.7.1934, г. Абеокута, Нігерыя),
нігерыйскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў Ібаданскім ун-це (1952—54), ва ун-це г. Лідс (Вялікабрытанія). Стваральнік і маст. кіраўнік тэатр. труп «Маскі-1960» і «Орызан». У 1975—85 праф. ун-та г. Іфе, з 1985 жыве ў Парыжы. Пачынаў як драматург і акцёр. Піша на мовах англ. і йоруба. У сац.-крытычных п’есах «Леў і жамчужына», «Насельнікі дрыгвы» (абедзве 1958), «Танец лесу» (паст. 1960), «Жніво Конгі» (1967), «Вар’яты і спецыялісты» (1971), «Смерць і стайневы кароль» (1975), «Гульня волатаў» (1984), «Рэквіем для футурыста» (1985) і інш. сутыкненне традыц.афр. мінулага з сучаснасцю. У рамане «Інтэрпрэтатары» (1965) своеасаблівая атмасфера нігерыйскага адукаванага грамадства, уплыў на яго еўрап. культуры і нац. традыцый, карупцыя сярод чыноўнікаў. Аўтар рамана «Час беззаконня» (1973), зб-каў вершаў «Ідандрэ» і іншыя вершы» (1967), «Чаўнок у цямніцы» (1972) і інш. У аўтабіягр. аповесці «Аке, гады дзяцінства» (1981) матывы і сюжэты афр. фальклору. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — [Избранное]. М., 1987.
Літ.:
Бейлис В.А. Воле Шойинка. М., 1977;
Шупа С. Трыумф афрыканскай культуры // Далягляды, 88. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РСКІ Сяргей Юр’евіч (н. 16.3.1935, С.-Пецярбург),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1987). Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1959). З 1957 працаваў у Ленінградскім Вял.драм. т-ры, з 1978 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. У 1992 арганізаваў у Маскве «АРЦель АРТыстаў Сяргея Юрскага». Яго мастацтву ўласцівы гратэскная вастрыня і эксцэнтрычнасць малюнка ў спалучэнні з тонкім, глыбокім псіхал. аналізам. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Восіп («Рэвізор» М.Гогаля), Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Генрых IV («Генрых IV» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў спектаклі: «Тэма з варыяцыямі» С.Алёшына (1979, і роля Ігара Міхайлавіча), «Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага (1980, роля Гразнова), «Пахаванне ў Каліфорніі» Р.Ібрагімбекава (1982, роля Вандроўніка), «Гульцы — XXI» паводле Гогаля (1992, роля Глова), «Крэслы» Э.Іанеска (1994, роля Лёўё), «Пасля рэпетыцыі» І.Бергмана (1996, роля Хенрыка Фоглера), «Правакацыя» І.Вацэціса (2000) і інш.; шэраг тэлеспектакляў. З 1960 здымаецца ў кіно: «Час, уперад!», «Рэспубліка ШКІД», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы змяніць нельга» (тэлефільм) і інш. Аўтар кніг «Хто трымае паўзу» (1977), «У часы нягоды» (1989), «Сюр» (1996), «Жэст» (1997), «Змесціва скрынкі» (1999) і інш.