*Асяча́ць, осѣча́ць ’апутваць сецямі, браць уладу, ачароўваць’ (Нас.). Магчыма, як лічыў Насовіч, сапраўды ад сець з першапачатковым значэннем ’акружаць сеццю’, але, магчыма, роднаснае рус.посетить, посещать, якое ўзводзяць дасѣтъ ’госць’ (Фасмер, 3, 338), ці вытворнага ад яго дзеяслова сѣтити (КЭСРЯ, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзякі ’ежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Дабадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр.бадзьоні, бадзі.
Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага дату (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск.дыял.tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кіль
(гал. kiel)
1) брус, які праходзіць уздоўж судна пасярэдзіне яго дна;
2) нерухомая вертыкальная частка хваставога апярэння самалёта, дырыжабля;
3) прадаўгаваты выраст на грудной косці, да якога прымацаваны грудныя мышцы ў птушак і некаторых млекакормячых (напр. у кажаноў, крата).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́мяць, -і, ж.
1. Здольнасць захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, вопыт, а таксама сам запас уражанняў, якія захоўваюцца ў свядомасці.
Добрая п.
Урэзацца ў п.
Вылецець з памяці (забыцца). Гаварыць на п. або па памяці (не гледзячы ў тэкст). Выкінуць з памяці (забыць). Дацца ў п. (запомніцца). Падарыць што-н. каму-н. на п. (каб помніў). Не ў п. (пра тое, што не помніцца). На памяці чыёй або пры памяці чыёй ці за чыю п. (у перыяд жыцця каго-н., калі ён сам быў сведкам чаго-н.). Дайсці да памяці (апрытомнець). Прыйсці на п. (успомніцца). Кароткая п. у каго-н. (хутка забывае; звычайна пра таго, хто не хоча помніць, успамінаць што-н.). Курыная п. (вельмі дрэнная; разм., жарт.). П. машыны (перан.: пра запамінальнае ўстройства вылічальнай машыны).
2. Успамін пра каго-, што-н.
Ён пакінуў у нас добрую п. пра сябе.
Захоўваць п. пра якую-н. падзею.
3. Тое, што звязана з памерлым (успаміны пра яго, пачуцці даягоі пад.).
Прысвяціць манаграфію памяці свайго настаўніка.
Ушанаваць п. нябожчыка ўставаннем.
Вечная п. каму-н. (пажаданне, каб доўга, вечна помнілі каго-н. памерлага).
◊
Без памяці —
1) без прытомнасці.
Хворы быў без памяці;
2) вельмі моцна (разм.).
Бегчы без памяці;
3) ад каго-чаго. У захапленні (разм.).
Ён без памяці ад дзяўчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы.Колас.
2.перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе.Хадкевіч.// Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
для, прыназ. з Р.
1. Выражае аб’ектныя адносіны:
а) ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, у адносінах да якіх мае значэнне тая ці іншая з’ява, падзея і пад.
Для яго гэта лёгкая справа.
Для свайго часу гэта было дасягненнем;
б) ужыв. пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой-н. з’явы, падзеі.
Ён занадта вопытны для сваіх гадоў.
Вельмі непрыдатнае адзенне для хатняй работы;
в) ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, якім што-н. робіцца, прызначаецца.
Жыць для дачкі.
2. Выражае мэтавыя адносіны, указвае на прызначэнне або мэту чаго-н.
Падручнікі для дзяцей.
Вядро для вады.
Усё для перамогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
|| наз.усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРША́НСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 14—17 ст. у сутоках Дняпра і Аршыцы на месцы гарадзішча 11 ст. (сучасны г. Орша). Мураваны 5-вежавы замак будаваўся з 1398 па 1407, не закончаны, у 15 ст. дабудаваны з дрэва. Меў патаемны ход да Дняпра. Пасля 1620 замак цалкам дабудаваны з каменю. На яго ўзбраенні былі гарматы, у цэйхгаузе захоўваліся 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, 3 невял. жалезныя гарматы, інш.ваен. рыштунак. Замак неаднаразова зведаў аблогі і захопы рус. войскамі (1500, 1507, 1519, 1562—64, 1654). У снеж. 1654 войска Радзівіла авалодала замкам і ўтрымлівала ягода 11.5.1655. Пазней рус. войскі занялі яго і ўтрымлівалі да канца вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У канцы 17 ст. замак заняпаў і страціў свае абарончыя функцыі.