вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Бярэзіна і Сакаўшчынскага вадасховішча, на аўтадарозе Валожын—Вішнева. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г. Валожын, 87 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Багданаў. 580 ж., 263 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (1878).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). За 1,5 км на Пн ад в. Сарочына Ушацкага р-на Віцебскай вобл., у адхоне шашы Лепель—Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту даўж. 2,3 м, выш. 2,2 м, шыр. 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб’ём 4 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ТКА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 0,23 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 23,5 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, на ПдЗ да 13 м, пераважна спадзістыя, часткова разараныя. Злучана ручаём звоз. Світа; выцякае р. Спорыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛАСІ́ЛА,
фізічная велічыня, роўная адносінам асветленасці відарыса прадмета, утворанага аптычнай прыладай, да яркасці прадмета; характарыстыка аптычнай прылады. Часам за С. прымаюць лікавае значэнне адноснай адтуліны — адносін дыяметра найб. дыяфрагмы аб’ектыва да яго фокуснай адлегласці. Для аб’ектыва С. прымаецца роўнай τS/f2, дзе τ < 1 — каэфіцыент прапускання аб’ектыва, залежны ад страт, звязаных задбіццём святла і паглынаннем святла, S — плошча адтуліны апертурнай дыяфрагмы, f — фокусная адлегласць аб’ектыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬЦЫ,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка (выцякае з возера), за 14 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,24 км², даўж. 670 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Пл. вадазбору 8,25 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, у верхняй ч. разараныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная, пад лугам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ДАРАЎКА,
вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 1 км на З ад г.п. Краснаполле, 110 км ад Магілёва, 52 км ад чыг. ст. Камунары. 741 ж., 286 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму і партызан. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКАГЕ́ЛЬ (ад лац. silex крэмень + гель),
мікрапорыстая белая маса, атрыманая пры высушванні гелю палікрэмніевай к-ты; гідрафільны сарбент. Паводле хім. саставу С. — крэмнію дыаксід SiO2 (крэменязём). Таварны С. — паўпразрыстыя або мелападобныя зярняты белага ці жаўтаватага (з-за прымесей) колеру. Мае вял. ўдзельную паверхню, нязначную асабістую каталітычную актыўнасць. Выкарыстоўваюць для асушвання, ачысткі і раздзялення хладонаў, спіртоў, амінакіслот, вітамінаў, антыбіётыкаў і інш., як адсарбент у храматаграфіі, носьбіт для каталізатараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЮ́ХА.
цыяноз, сінюшная афарбоўка скуры і слізістых абалонак чалавека. Больш відавочная на твары, губах, пальцах рук і ног. Абумоўлена высокай колькасцю ў крыві адноўленага гемаглабіну (больш за 50 г/л пры норме да 30 г/л). Бывае сімптомам розных захворванняў (найб. часта назіраецца пры дыхальнай недастатковасці і захворваннях сэрца); пры прыроджаных пароках сэрца бывае прыроджаная С. Лячэнне накіравана на асн. захворванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА, Сітняцкае возера. У Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вярхіта, за 24 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Пл. 0,47 км², даўж. 1,88 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 4,25 км. Пл. вадазбору 9,77 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—14 м, параслі хмызняком, на Пн — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На З выцякае ручай у р. Вярхіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРБЯ́НКА, Чэрня,
рака ў Воранаўскім і Шчучынскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р.Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 88 км². Пачынаецца каля в. Шынкаўшчына Воранаўскага р-на, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў р. Котра за 6 км на ПнУ ад в. Прудцы Шчучынскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.